books

Конкурс па беларускай мове

БУСЛІК


Памятка арганізатарам гульні-конкурсу «Буслік-2024» у раёне (горадзе)

Дата правядзення гульні-конкурсу – 22 лютага 2024 года

Да правядзення гульні-конкурсу

1. Праінфармаваць кіраўнікоў устаноў адукацыі, зацікаўленных настаўнікаў аб гульні-конкурсе і тэрмінах яе правядзення.

2. Зацікаўленым у правядзенні гульні-конкурсу раздаць памяткі для арганізатараў гульні-конкурсу ва ўстановах адукацыі, бланкі заявак (Дадатак №3) і бланкі з інфармацыяй аб парадку пералічэння ўзносаў (Дадатак №5), паведаміць коды іх устаноў адукацыі (указаны ў бланку заяўкі ад раёна (горада) (Дадатак №1) і на сайце).

3. Прыняць заяўкі ад устаноў адукацыі, пераканаўшыся, што ўзносы пералічаны ў адпаведнасці з заяўкамі. Інфармацыю аб пералічаных узносах можна атрымаць на сайце.

4. Скласці зводную заяўку ад раёна (горада) (Дадатак №1). У заяўцы неабходна ўказаць колькасць удзельнікаў па класах асобна для кожнай установы адукацыі, а таксама агульную колькасць удзельнікаў па класах і ўстановах адукацыі. Калі ў бланк заяўкі ад раёна (горада) не ўнесена якая-небудзь установа адукацыі, яе трэба дапісаць у свабодны радок. Назвы ліквідаваных устаноў адукацыі ў заяўцы трэба закрэсліць, зрабіўшы побач запіс «Ліквідавана». Пры афармленні заяўкі можна выкарыстоўваць Excel-шаблон, які можна загрузіць.

5. Не пазней 23 студзеня 2024 г. (поштай) або 25 студзеня 2024 г. (факсам, электроннай поштай, пасланцам і г.д.) адправіць зводную заяўку ад раёна (горада) (Дадатак №1) у Рэспубліканскі аргкамітэт. Заяўкі ад устаноў адукацыі (Дадатак №3) застаюцца ў раённага арганізатара. Пацвярджэнне рэгістрацыі заяўкі ў Рэспубліканскім аргкамітэце можна ўбачыць на сайце пасля 5 лютага 2024 г.

6. З 14 па 16 лютага 2024 г. атрымаць па пошце ці пасланцам пакеты, у якіх павінны змяшчацца:

✦ – заданні гульні-конкурсу,

✦ – карткі ўдзельніка гульні-конкурсу,

✦ – копія канчатковай заяўкі ад раёна (горада),

✦ – памяткі памочнікам арганізатараў конкурсу ва ўстановах адукацыі,

✦ – інструкцыі па запаўненні картак удзельніка,

✦ – бланкі суправаджальных лісткоў (Дадаткі №2 и №4),

✦ – пластыкавы канверт з маркамі для адпраўкі запоўненых картак у Рэспубліканскі аргкамітэт.

7. Колькасць атрыманых заданняў у пакеце больш неабходнай на 10-20%. “Лішнія” заданні неабходна раздаць пасля правядзення гульні-конкурсу арганізатарам ва ўстановах адукацыі і зацікаўленым настаўнікам. Колькасць картак удзельніка перавышае неабходную прыкладна на 5%. Калі ў раёне (горадзе) ёсць вучні, якія па нейкіх прычынах не змаглі заявіцца своечасова, а ўсе раней заяўленыя ўдзельнічаюць у гульні-конкурсе, на наяўныя “лішнія” карткі можна дазаявіць удзельнікаў. Пры гэтым арганізацыйныя ўзносы трэба пералічыць не пазней 28 лютага 2024 г.

8. Размеркаваць карткі і заданні па ўстановах адукацыі ў адпаведнасці з заяўкамі. Заданні трэба раскласці ў пакеты, якія неабходна заклеіць. На пакетах неабходна ўказаць коды і назвы ўстаноў адукацыі. Карткі ўдзельніка, памяткі, інструкцыі, бланкі суправаджальных лісткоў у пакеты з заданнямі заклейваць не трэба.

9. За 1 дзень да гульні-конкурсу ўручыць арганізатарам конкурсу ва ўстановах адукацыі заданні ў запячатаных пакетах, карткі ўдзельнікаў, а таксама інструкцыі па запаўненні картак, памяткі памочнікам арганізатараў і бланкі суправаджальных лісткоў ад установы адукацыі (Дадатак №4).

10. Пры ўручэнні матэрыялаў напомніць арганізатарам ва ўстановах адукацыі:

✦ – аб неабходнасці правядзення гульні-конкурсу ў адзіны дзень для ўсіх яго ўдзельнікаў (22 лютага 2024 года). Катэгарычна забараняецца праводзіць гульню-конкурс раней устаноўленага дня. У выключных сітуацыях дапускаецца правядзенне гульні-конкурсу пасля ўстаноўленага дня пры абавязковым узгадненні дня правядзення з Рэспубліканскім аргкамітэтам (тэл. (017) 375 66 17). Час пачатку правядзення гульні-конкурсу – адзіны ва ўсёй установе адукацыі.

✦ – аб неабходнасці запаўнення картак на тых, хто не з’явіўся для ўдзелу ў гульні-конкурсе. Карткі тых, хто не з’явіўся, апрацоўваюцца разам з карткамі ўдзельнікаў конкурсу і ўлічваюцца ў суправаджальных лістках як запоўненыя,

✦ – аб магчымасці прыцягнення ў якасці памочнікаў арганізатараў бацькоў вучняў,

✦ – аб магчымасці правядзення гульні-конкурсу ў адной з бліжэйшых устаноў адукацыі, калі колькасць удзельнікаў з дадзенай установы адукацыі не вельмі вялікая.

У дзень правядзення гульні-конкурсу

11. Знаходзіцца побач з тэлефонам, нумар якога вядомы ўсім арганізатарам ва ўстановах адукацыі, і пры неабходнасці адказваць на іх пытанні, звяртацца ў Рэспубліканскі аргкамітэт.

12. У гэты ж дзень ці не пазней наступнага атрымаць пакеты з карткамі ўдзельнікаў ад усіх устаноў адукацыі, у тым ліку нявыкарыстанымі, і запоўненымі суправаджальнымі лісткамі да іх (Дадатак №4). Звярнуць асаблівую ўвагу на запаўненне картак тых, хто не з’явіўся для ўдзелу ў гульні-конкурсе. Праверыць адпаведнасць колькасці картак, указанай у суправаджальных лістках, колькасці фактычна перададзеных картак. Установы адукацыі павінны вярнуць столькі ж картак, колькі іх было атрымана перад пачаткам гульні-конкурсу. Колькасць запоўненых картак павінна супадаць з колькасцю заяўленных для ўдзелу ў гульні-конкурсе.

Пасля правядзення гульні-конкурсу

13. Запоўніць суправаджальны лісток ад раёна (горада) (Дадатак №2). У ім неабходна ўказаць колькасць запоўненых картак па кожнаму класу кожнай установы адукацыі. Акрамя гэтага ў суправаджальным лістку трэба ўказаць агульную колькасць запоўненых картак па ўстановах і класах, а таксама колькасць нявыкарыстаных картак. Калі ў раёне (горадзе) былі ўдзельнікі, не ўключаныя ў канчатковую заяўку і дазаяўленыя на "лішнія" карткі, то ў радку «Дазаяўлена ў дзень правядзення конкурсу» трэба ўказаць іх колькасць. У радку «Усяго заяўлена ўдзельнікаў» указваецца агульная колькасць удзельнікаў з двух радкоў: «Заяўлена ўдзельнікаў у тэрмін» і «Дазаяўлена ў дзень правядзення конкурсу». Колькасць, якая ўказана ў радку «Усяго заяўлена ўдзельнікаў», павінна адпавядаць колькасці вяртаемых запоўненых картак.

14. Змясціць карткі ад раёна (горада) у пластыкавы канверт у парадку павелічэння кодаў устаноў адукацыі і ў парадку павелічэння класаў унутры кожнай установы адукацыі. Карткі тых, хто не з’явіўся, павінны ляжаць разам з карткамі ўдзельнікаў. Суправаджальныя лісткі ад устаноў адукацыі (Дадатак №4) і суправаджальны лісток ад раёна (горада) (Дадатак №2) павінны размяшчацца разам перад першай карткай. Нявыкарыстаныя карткі павінны размяшчацца пасля апошняй запоўненай карткі.

15. Упарадкаваныя карткі разам з суправаджальнымі лісткамі неабходна не пазней наступнага дня пасля конкурсу даставіць ці адправіць па пошце заказным пісьмом ў Рэспубліканскі аргкамітэт.

16. Пасля размяшчэння на сайце папярэдніх вынікаў гульні-конкурсу (1-2 месяцы пасля правядзення) пазнаёміцца з імі. Пры наяўнасці пытанняў і заўваг звярнуцца ў Рэспубліканскі аргкамітэт па тэлефонах (017) 375-36-23, 375-36-25, 375-36-28 ці па электроннай пошце soi@bakonkurs.by. Праз 15 дзён пасля размяшчэння на сайце папярэднія вынікі гульні-конкурсу аб’яўляюцца канчатковымі і ніякім змяненням не падлягаюць. З мэтай своечасовага атрымання інфармацыі аб размяшчэнні папярэдніх вынікаў на сайце можна падпісацца на рассылку навін па электроннай пошце.

17. Пра пачатак дастаўкі прызоў і пратаколаў вынікаў раённым арганізатарам паведамляецца на сайце. Дастаўка прызоў ва ўсе раёны (гарады) адбываецца на працягу 1-2 месяцаў з моманту яе пачатку. Рэспубліканскі аргкамітэт паведамляе арганізатару конкурсу ў раёне (горадзе) аб дастаўцы прызоў якая мае быць за 1-3 дні.

18. Атрымаць ад Рэспубліканскага аргкамітэта, пасведчанні ўдзельнікаў і прызы па накладной, а таксама пакет дакументаў, які змяшчае:

✦ – пратаколы вынікаў;

✦ – інфармацыю пра парадак узнагароджвання ўдзельнікаў і арганізатараў конкурсу;

✦ – накладную на прызы і пасведчанні ўдзельнікаў;

✦ – ведамасць выдачы прызоў па ўстановах адукацыі;

✦ – бланкі актаў на спісанне прызоў (2 экзэмпляры);

✦ – канверт для адпраўкі аформленага акта у Рэспубліканскі аргкамітэт.

19. Пасля атрымання прызоў і да пачатку іх выдачы арганізатарам гульні-конкурсу ва ўстановах адукацыі ўпэўніцца, што колькасць прызоў адпавядае колькасці, ўказанай у накладной.

20. Выдаць пратаколы вынікаў і прызы арганізатарам ва ўстановах адукацыі па ведамасці, падрыхтаванай Рэспубліканскім аргкамітэтам. Азнаёміць арганізатараў з парадкам узнагароджвання ўдзельнікаў і арганізатараў гульні-конкурсу.

21. Пасля выдачы прызоў аформіць акт на іх спісанне ў двух экзэмплярах (бланкі акта перадаюцца Республіканскім аргкамітэтам разам с прызамі). Адзін экзэмпляр акта выслаць па пошце ў Рэспубліканскі аргкамітэт.

22. Накладная, ведамасць выдачы прызоў па ўстановах адукацыі і адзін экзэмпляр акта на спісанне перадаюцца на захаванне ў бухгалтэрыю аддзела (упраўлення) адукацыі.

Адрасы і тэлефоны Рэспубліканскага аргкамітэта:

Паштовы адрас:

Беларуская асацыяцыя «Конкурс» («Буслік»),

вул. Яна Чачота, д.16,

220045, г.Мінск,

Тэлефоны/факсы па пытанням падачы заявак і апрацоўкі вынікаў:

(017) 375-36-23,    375-36-25,    375-36-28,  (029) 777-80-31

Тэлефоны па пытанням атрымання выніковых пратаколаў і прызоў:

(017) 547-46-17,   511-70-69,   (029) 776-50-26,   706-13-48

Электронная пошта:

soi@bakonkurs.by (для заявак)

info@bakonkurs.by (агульныя пытанні)

Памятка арганізатару гульні-конкурсу «Буслік-2024» ва ўстанове адукацыі

Дата правядзення гульні-конкурсу – 22 лютага 2024 года

Пасля атрымання інфармацыі пра правядзенне гульні-конкурсу

1. Пазнаёміць настаўнікаў і вучняў з умовамі гульні-конкурсу і высветліць, ці будуць яны ў ім удзельнічаць.

2. Узгадніць правядзенне гульні-конкурсу з адміністрацыяй установы адукацыі. Праінфармаваць аб гульні-конкурсе бацькоў навучэнцаў.

3. Арганізаваць пералічэнне ўзносаў на правядзенне гульні-конкурсу ад вучняў (5 беларускiх рублёў на аднаго ўдзельніка), напомніўшы вучням, што ў выпадку адмовы ад удзелу ў конкурсе ўзносы не вяртаюцца.

4. Пералічыць узносы ў Рэспубліканскі аргкамітэт гульні-конкурсу можна да 23 студзеня 2024 года праз АІС «Разлік» (АРІП).

У АІС «Разлік» патрэбны від плацяжу можна знайсці, выбраўшы наступныя пункты:

Система “Расчет”

Благотворительность, общественные объединения

Просветительские, культурно-досуговые

БА Конкурс

Взнос на орган-цию мероприятий

Пры пералічэнні ўзносаў неабходна ўказаць:

✦ – код установы адукацыі (5 лічбаў + 1 літара лацінскага алфавіту) – узносы ад удзельнікаў гульні-конкурсу «Буслік» пералічваюцца з указаннем у кодзе ўстановы адукацыі літары «B» ці «b» (лічбы кода УА трэба даведацца ў арганізатара гульні-конкурсу ў раёне (горадзе) ці на сайце);

✦ – у графе “ФИО” – прозвішча і ініцыялы плацельшчыка; калі ўдзельнікі гульні-конкурсу пералічваюць узносы праз АІС «Разлік» самастойна, у графе “ФИО” таксама пажадана ўказаць клас;

✦ – суму пералічаных узносаў.

5. Каб удзельнікі (іх бацькі) самастойна пералічылі ўзнос, можна даць спасылку на адпаведную інструкцыю, размешчаную на сайце: конкурс.бел/взнос ці bakonkurs.by/vznos

6. Інфармацыю аб пералічаных узносах можна убачыць на сайце (гл. пункт Звесткі аб пералічэнні ўзносаў унізе гэтай старонкі).

7. Скласці заяўку на ўдзел у гульні-конкурсе з указаннем назвы (на беларускай мове) і адраса ўстановы адукацыі, колькасці ўдзельнікаў па класах, звестак аб арганізатары: прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю), пасада, рабочы і мабільны тэлефоны (Дадатак №3).

8. Да 23 студзеня 2024 года пераслаць ці перадаць заяўку і пацвердзіць аплату ўзноса арганізатару гульні-конкурсу ў раёне (горадзе).

За 1—2 дні да правядзення конкуру

9. Пасля ўзгаднення з адміністрацыяй установы адукацыі падрыхтаваць памяшканні для правядзення гульні-конкурсу.

10. Скласці план размяшчэння ўдзельнікаў конкурсу ў памяшканнях. Найлепшы варыянт рассадкі – па аднаму за сталом. Калі гэта немагчыма, то трэба за адным сталом пасадзіць вучняў з рознымі заданнямі. За адным сталом не павінны сядзець удзельнікі з аднолькавымі заданнямі. Гульня-конкурс «Буслік-2024» праводзіцца па шасці варыянтах заданняў: для вучняў 2, 3-4, 5-6, 7-8, 9 и 10-11 класаў.

11. Папярэдзіць усіх удзельнікаў гульні-конкурсу аб часе і месцы правядзення, аб неабходнасці мець пры сабе ручку з чарнілам ці пастай чорнага, цёмна-сіняга ці цёмна-фіялетавага колеру, паперу для чарнавіка..

12. Удакладніць, хто не зможа па якіх-небудзь прычынах прыняць удзел у гульні-конкурсе. Па магчымасці зрабіць замену такіх вучняў на другіх, хто жадае ўдзельнічаць у гульні-конкурсе.

13. Запрасіць у якасці памочнікаў арганізатара гульні-конкурсу настаўнікаў, бацькоў вучняў, у першую чаргу тых, хто сам пажадаў аказаць дапамогу.

14. Калі колькасць ўдзельнікаў ў установе адукацыі невялікая, то магчыма правядзенне гульні-конкурсу для іх у адной з бліжэйшых устаноў па папярэдняй дамоўленнасці з яе адміністрацыяй і арганізатарам гульні-конкурсу ў раёне (горадзе).

15. За дзень да гульні-конкурсу атрымаць у арганізатара ў раёне (горадзе):

✦ – заданні гульні-конкурсу ў запячатаным пакеце,

✦ – карткі ўдзельнікаў,

✦ – памяткі памочнікам арганізатара,

✦ – інструкцыі па запаўненні картак,

✦ – бланк суправаджальнага лістка (Дадатак №4).

Код установы адукацыі, неабходны пры запаўненні картак удзельнікаў, павінен быць указаны арганізатарам конкурсу ў раёне (горадзе) на пакеце з заданнямі.

16. Правесці інструктыўную нараду з памочнікамі арганізатара гульні-конкурсу, звярнуўшы асаблівую ўвагу на выкананне імі правіл гульні і добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў. Раздаць памочнікам памяткі, якія былі атрыманы ў арганізатара ў раёне (горадзе).

17. Пажадана, каб палі 1 (прозвішча, імя) і 3 (код удзельніка) у картках удзельнікаў з 1-4 класаў былі запоўнены арганізатарамі да пачатку правядзення гульні-конкурсу.

У дзень правядзення гульні-конкурсу

18. Гульня-конкурс павінна быць праведзена ў адзіны дзень для ўсіх удзельнікаў (22 лютага 2024 года). Катэгарычна забараняецца праводзіць гульню-конкурс раней устаноўленага дня. У выключных сітуацыях дапускаецца правядзенне гульні-конкурсу пасля ўстаноўленага дня пры абавязковым узгадненні дня правядзення з Рэспубліканскім аргкамітэтам (тэл. (017) 375 66 17). Час пачатку правядзення гульні-конкурсу – адзіны ва ўсёй установе адукацыі.

19. Вывесіць на стэндзе інфармацыі спісы ўдзельнікаў з указаннем памяшканняў, рабочых месцаў у іх і прозвішчаў памочнікаў арганізатара, замацаваных за гэтымі памяшканнямі.

20. За 20-30 хвілін да аб'яўленага пачатку гульні-конкурсу ўскрыць пакеты ў прысутнасці памочнікаў, адлічыць патрэбную колькасць заданняў і картак для кожнага памяшкання (кабінета, класа) і ўручыць іх памочнікам.

21. Напомніць памочнікам аб тым, што

✦ – ад іх, галоўным чынам, залежыць добразычлівае становішча ў час правядзення гульні-конкурсу, добрасумленныя адносіны да яго ўсіх удзельнікаў;

✦ – удзельнікі конкурсу павінны заняць месца, зазначанае ў спісах;

✦ – дзверы кабінетаў і класаў павінны быць адчыненымі;

✦ – на працягу 10-20 хвілін да пачатку выканання заданняў яны абавязаны:

– напомніць удзельнікам правілы гульні і парадак налічэння балаў;

– напомніць, што ўгадванне адказаў можа прывесці да страты раней набраных балаў;

– зачытаць інструкцыю па запаўненні картакі звярнуць увагу на тое, што карткі трэба запаўняць на беларускай мове;

– раздаць карткі, папрасіць удзельнікаў запоўніць тыя палі, дзе рэгіструюцца прозвішча, імя (у назоўным склоне), код удзельніка, школа (установа адукацыі), клас;

– напомніць, што кожная картка, якая змяшчае выпраўленні, моцна павялічвае час яе апрацоўкі, павялічвае тэрмін падвядзення вынікаў і не гарантуе іх дакладнасць; спяшацца пры запаўненні гэтых палёў не трэба, як і не трэба спяшацца потым з адказамі на пытанні;

– пры неабходнасці дапамагчы ўдзельніку запоўніць картку;

– напомніць удзельнікам, што пад час работы над заданнямі яны не павінны задаваць пытанні па тлумачэнню з аданняў і адказаў на іх;

– упэўніцца ў тым, што ўсе карткі запоўнены і дзеці гатовы выконваць заданні;

– хутка раздаць заданні і аб'явіць аб пачатку адліку часу, запісаўшы яго на дошцы;

✦ – працягласць работы над заданнем – 1 гадзіна 15 хвілін; пажадана мець насценны гадзіннік для кантролю часу;

✦ – адказы на пытанні задання ў картку ўносяцца толькі рукой удзельніка і толькі ў час правядзення гульні-конкурсу..

22. Карткі не падлягаюць ксеракапіраванню. Замяняць картку ўдзельніка, які дапусціў памылку пры яе запаўненні, карткай удзельніка, які не з'явіўся для ўдзелу ў гульні-конкурсе, забараняецца.

23. На ўдзельнікаў, якія запісаліся на гульню-конкурс і ўнеслі арганізацыйныя ўзносы але не з’явіліся ў дзень правядзення, трэба запоўніць карткі (палі 1, 3 і 4), а таксама паставіць крыжык у квадраце “Не з’явіўся” поля 4. Карткі ўдзельнікаў, якія не з’явіліся, трэба лічыць запоўненымі пры іх сарціроўцы і афармленні суправаджальнага лістка.

24. Па заканчэнні часу, адведзенага на выкананне задання, сабраць канверты з карткамі ў памочнікаў, праверыць адпаведнасць колькасці картак колькасці ўдзельнікаў, наяўнасць кодаў, адпаведнасць кодаў класам, у якіх вучацца ўдзельнікі і якія ўказаны ў полі «4» карткі. Раскласці карткі ў парадку ўзрастання класаў, у якіх вучацца ўдзельнікі. Скласці карткі ў пакет.

25. Запоўніць і пакласці ў пакет суправаджальны лісток ад установы адукацыі (Дадатак №4).

26. Заклеіць пакет у прысутнасці памочнікаў і не пазней наступнага дня перадаць яго арганізатару ў раёне (горадзе). Нявыкарыстаныя (“лішнія”) карткі таксама вяртаюцца арганізатару ў раёне (горадзе). У аргкамітэт раёна (горада) павінна быць вернута столькі ж картак, колькі іх было атрымана перад пачаткам конкурсу. Колькасць запоўненых картак павінна адпавядаць колькасці ўдзельнікаў, якія заявіліся ў гульню-конкурс і ўнеслі ўзнос.

27. Калі ёсць вучні, якія запісаліся на конкурс своечасова, але па ўважлівай прычыне не змаглі разам з усімі прыняць удзел у конкурсе, для іх пажадана правесці конкурс пазней, выкарыстаўшы замест карткі ўдзельніка звычайны лісток. Работы такіх удзельнікаў у раённы (гарадскі) аргкамітэт не перадаюцца, балы падлічваюцца ў установе адукацыі пасля падвядзення вынікаў і атрымання правільных адказаў на заданні конкурсу. Такія ўдзельнікі пасля падвядзення вынікаў атрымоўваюць “прыз для ўсіх”, але на прызы “за высокі вынік” прэтэндаваць не могуць.

Пасля правядзення гульні-конкурсу

28. Пасля размяшчэння на сайце папярэдніх вынікаў гульні-конкурсу (1-2 месяцы пасля правядзення) пазнаёміцца з імі. Пры наяўнасці пытанняў і заўваг звярнуцца ў Рэспубліканскі аргкамітэт па тэлефонах (017) 375-36-23, 375-36-25, 375-36-28 ці па электроннай пошце soi@bakonkurs.by. Праз 15 дзён пасля размяшчэння на сайце папярэднія вынікі гульні-конкрсу аб’яўляюцца канчатковымі і ніякім змяненням не падлягаюць. З мэтай своечасовага атрымання інфармацыі аб размяшчэнні папярэдніх вынікаў на сайце можна падпісацца на рассылку навін па электроннай пошце.

29.Пасля размяшчэння на сайце інфармацыі аб пачатку дастаўкі прызоў у раённыя (гарадскія) аргкамітэты гульні-конкурсу удакладніць тэрміны атрымання выніковых пратаколаў і прызоў у арганізатара гульні-конкурсу ў раёне (горадзе).

30. Атрымаць у арганізатара ў раёне (горадзе) пратаколы вынікаў, пасведчанні ўдзельнікаў і прызы па ведамасці, пазнаёміцца з парадкам іх размеркавання.

31. Паклапаціцца аб арганізацыі ўрачыстых мерапрыемстваў ва установе адукацыі па падвядзенні вынікаў гульні-конкурсу: узнагароджванні пераможцаў, уручэнні памятных прызоў і сувеніраў.

32. Арганізаваць інфарміраванне настаўнікаў, вучняў, бацькоў і спонсараў аб выніках гульні-конкурсу. Усе ўдзельнікі павінны мець магчымасць пазнаёміцца з пратаколамі вынікаў.

Памятка памочніку арганізатара гульні-конкурсу «Буслік-2024» ва ўстанове адукацыі па кабінету (класу)

Дата правядзення гульні-конкурсу – 22 лютага 2024 года

1. За 20-30 хвілін да аб'яўленага пачатку гульні-конкурсу атрымаць у арганізатара гульні-конкурсу ва ўстанове канверт с заданнямі і карткамі ўдзельніка конкурсу, інструкцыю па запаўненні картак.

2. Удакладніць нумар кабінета, у якім трэба праводзіць гульню-конкурс. Зверыць колькасць картак і заданняў з колькасцю ўдзельнікаў па спісе адпаведнага класа (кабінета).

3. Упэўніцца, што ўдзельнікі гульні-конкурсу занялі месцы, указаныя ў спісах. За адным сталом не павінны знаходзіцца два вучня з аднолькавымі заданнямі. Гульня-онкурс «Буслік-2024» праводзіцца па шасці розных заданнях: для 2, 3-4, 5-6, 7-8, 9 і 10-11 класаў. Дзверы класа (кабінета) павінны быць адчыненымі.

4. На працягу 10-20 хвілін да пачатку выканання заданняў конкурсу:

✦ – напомніць удзельнікам правілы гульні і парадак налічэння балаў;

✦ – зачытаць інструкцыю па запаўненні картак;

✦ – раздаць карткі, папрасіць удзельнікаў запоўніць палі 1, 3, 4, дзе трэба ўказаць прозвішча, імя (у назоўным склоне), код удзельніка, навучальную установу, клас;

✦ – напомніць, што кожная картка з выпраўленнямі значна павялічвае час яе апрацоўкі, тэрмін падвядзення вынікаў і не гарантуе іх дакладнасць; спяшацца пры запаўненні гэтых палёў не трэба;

✦ – пры неабходнасці дапамагчы ўдзельніку запоўніць палі 1, 3, 4 карткі.

5. Упэўніцца, што запоўнены ўсе карткі і ўдзельнікі гатовы выконваць заданне.

6. Хутка раздаць заданні і аб'явіць пачатак адліку часу, запісаўшы яго на дошцы. Працягласць работы над заданнем – 1 гадзіна 15 хвілін.

7. У час выканання задання:

✦ – стварыць умовы для добрасумленнага выканання ўдзельнікамі і арганізатарамі правілаў правядзення гульні-конкурсу;

✦ – кожны ўдзельнік павінен працаваць самастойна; адказы адзначаюцца ў картцы толькі самім ўдзельнікам;

✦ – ніхто з прысутных не падыходзіць да ўдзельнікаў і не адказвае на іх пытанні.

8. Па заканчэнні часу, адведзенага на выкананне задання, сабраць карткі ўдзельнікаў, раскласці іх па класах, праверыць правільнасць запаўнення палёў 3 (код удзельніка) і 4 (назва школы і клас), пакласці карткі ў канверт, у якім яны былі атрыманы.

9. Напомніць, што заданні гульні-конкурсу ўдзельнікі пакідаюць сабе.

10. Перадаць канверт з карткамі, у тым ліку і з нявыкарыстанымі, арганізатару ў школе і зрабіць подпіс у суправаджальным лісце ад школы аб тым, што правілы гульні не парушаліся.

Картка запаўняецца ручкай з чарнілам ці пастай чорнага, цёмна-сіняга ці цёмна-фіялетавага колеру.

1. Да пачатку адліку часу работы над заданнем гульні-конкурсу ўдзельнікі запаўняюць палі 1, 3, 4 карткі ўдзельніка.

1.1.На полі 1 удзельнік запісвае сваё прозвішча і імя (у назоўным склоне). Імя ўдзельніка ўказваецца поўнасцю. Напрыклад, Аляксандр ці Аляксандра, а не Саша. Калі з запісу прозвішча ці імя не зразумелы пол удзельніка, то яго трэба ўдакладніць у радку «Заўвагі» поля 4: хлопчык ці дзяўчынка.

1.1.1. У шэрых клетках уверсе поля 1 прозвішча і імя запісваюцца друкаванымі літарамі – па адной літары ў клетцы. Паміж прозвішчам і імем астаўляецца пустая клетка.

1.1.2. У слупках пад кожнай літарай ставіцца па аднаму крыжыку ў радку, які адпавядае гэтай літары. Крыжыкі не павінны датыкацца да межаў клеткі (глядзіце ўзор).

1.2. На полі 3 запісваецца код удзельніка.

1.2.1. У шэрых клетках уверсе поля код удзельніка запісваецца лічбамі. Код удзельніка складаецца наступным чынам:

1-я лічба → для ўдзельнікаў з 2-11 класаў гэта лічба – 0; для першакласнікаў гэта лічба – 1;

2-6-я лічбы → код школы, у якой вучыцца ўдзельнік (коды школ дасылаюцца рэспубліканскім аргкамітэтам разам з заданнямі і карткамі);

7-я лічба → клас, у якім вучыцца ўдзельнік:

kl

Код удзельніка можна даведацца на сайце

1.2.2. У слупках пад кожнай лічбай ставіцца крыжык у радку, які адпавядае гэтай лічбе.

1.3. На полі 4 удзельнік запісвае назву гульні-конкурсу, вобласць (ці г. Мінск), раён, у якім знаходзіцца ўстанова адукацыі, а таксама назву ўстановы адукацыі і клас, у якім вучыцца.

1.4. Увага!!! Выпраўленні на палях 1 і 3 не дапускаюцца. Калі памылка ўсё ж зроблена, то крыжыкі трэба паставіць у патрэбных клетках, а правільнае прозвішча, імя і код удзельніка трэба запісаць у радку «Заўвагі» поля 4. Памятайце! Кожная картка, у якой ёсць выпраўленні, значна павялічвае час яе апрацоўкі, тэрмін падвядзення вынікаў і не гарантуе іх дакладнасць. Таму пры запаўненні гэтых палёў не трэба спяшацца.

2. У час выканання задання ўдзельнікі самастойна адзначаюць адказы, якія лічаць правільнымі, на полі 2.

2.1. У радку, які адпавядае нумару пытання, ставіцца крыжык у слупку, які адпавядае варыянту адказу. У астатніх клетках гэтага радка ніякіх іншых адзнак не павінна быць. Калі ўдзельнік не можа адказаць на пытанне, то адпаведны радок застаецца без крыжыка.

2.2. Выпраўленыя адказы пры праверцы лічацца памылковымі.

kart_buslik

Высылаецца з заданнямі конкурсу і карткамі ўдзельніка

buslik
uparrow