Выполнение задания     "Буслік-2022" (10-11 класс)

1

Шмат захавалася народных песень. У свой час дзяўчаты, напрыклад, спявалі:

Не хадзіце, мае хлопчыкі, каля маёй хаты.
Не тапчыце вы, малойчыкі, мае руты-мяты.
Не для вас яе пасеяла, штодзень палівала.
Для таго яе пасеяла, каго я кахала…

Падкрэсленае слова з’яўляецца … .

A) пабочным словам

Б) выклічнікам

В) звароткам

Г) устаўной канструкцыяй

Д) параўнальным зваротам

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

2

Ззяла бліскавіцамі,
усміхалася зарніцамі,
Папараццю цвіла.
Усміхалася, смяялася,
у возеры купалася
Да белага святла.

Колькі ўсяго зваротных дзеясловаў (калі паўтараюцца, лічыць асобна) ужыта ў вершаваных радках А. Пысіна?

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 4       Д) 6

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

3

Дадзены словазлучэнні:

1) чытаць кнігу

2) птушыны звон

3) помнік героям

4) на захадзе сонца

У якіх з іх правільна падкрэслена залежнае слова?

A) ва ўсіх

Б) у 1, 2

В) у 1, 4

Г) у 2, 3

Д) у 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

4

Вы, напэўна, з захапленнем чыталі творы такіх пісьменнікаў, як

1) Тарас Шаўчэнка;

2) Янка Маўр;

3) Янка Журба;

4) Віталь Біянкі;

5) Павел Бажоў.

Выберыце з дадзеных прозвішчы беларускіх мастакоў слова.

A) усе дадзеныя прозвішчы

Б) 1, 2

В) 2, 3

Г) 3, 4

Д) 4, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

5

Якія словы з прапанаваных правільна напісаны?

1) капрычыо       2) адажыё       3) радыё       4) трыа

A) усе словы

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

6

Лексічнаму значэнню ‘вельмі спрытны, умелы хто-небудзь’ адпавядае ўстойлівае спалучэнне … .

A) абедзве рукі левыя

Б) усе козы ў золаце

В) хоць з камня лыка надзяры

Г) з ветру вяроўкі саўе

Д) зачапіцца языком за плот

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

7

У форме творнага склону спалучэнне чацвёра вучняў пішацца … .

A) чацвёрамі вучнямі

Б) чацвёрымі вучнямі

В) чацверымі вучнямі

Г) чацвярымі вучнямі

Д) чацвярмі вучнямі

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

8

Дадзены словы:

1) р..ц..нзент       2) р..ц..птар.

Якія літары прапушчаны?

A) а, а

Б) а, э

В) э, э

Г) э, ы

Д) ы, э

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

9

Дадзены словазлучэнні:

1) адмахівацца ад камара

2) падпісываць паштоўку

3) абнадзейваць гледача

У якім, ці якіх з іх дзеяслоў напісаны правільна?

A) ва ўсіх

Б) няма такога

В) у 1, 2

Г) у 2

Д) у 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

10

У былыя часы дбайныя вясковыя гаспадары ў мэтах гігіены трымалі для гасцей асобны кубак, якім самі не карысталіся. Як называўся такі кубак?

A) фарфоравы       Б) жалезны       В) алюмініевы       Г) паганы       Д) патрэбны

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

11

У якіх словах з прапанаваных на месцы пропуску напішаце літару э?

1) р..ванш       2) р..торыка       3) р..зананс

A) ва ўсіх словах

Б) няма такіх слоў

В) у 1, 2

Г) у 1, 3

Д) у 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

12

Дадзены назоўнікі:

1) абутак       2) смутак       3) бераг       4) начлег

Выберыце тыя назоўнікі, якія ў форме адзіночнага ліку меснага склону маюць канчатак у.

A) усе назоўнікі

Б) няма такіх назоўнікаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

13

Якія словы з дадзеных напішаце разам?

1) ашчад(банк)       2) спарт(зала)       3) канц(тавары)

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

14

У якім сказе ці сказах выказнік ужыты ў правільнай форме?

1. Луг зялёны, сенажаць, лес дрымучы песнямі птушынымі звініць.

2. Мінулі тыдні тры, і пачалася адліга.

3. Хтосьці з іх нешта сказаў пра экскурсію ў музей.

A) ва ўсіх сказах

Б) няма такога сказа

В) у 1

Г) у 2

Д) у 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

15

У народзе здаўна гавораць: “Такая зямля добрая: пасадзі аглоблю – калёсы вырастуць”. Які від сказа?

A) просты сказ

Б) складаназалежны сказ

В) складаназлучаны сказ

Г) бяззлучнікавы сказ

Д) складаны сказ з рознымі відамі сувязі

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

16

Калі прыслоўе паясняе ў сказе назоўнік (напрыклад: Вокны насупраць прыцягвалі ўвагу), яно з’яўляецца … .

A) дзейнікам       Б) выказнікам       В) дапасаваннем       Г) азначэннем       Д) акалічнасцю

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

17

Хто з герояў рамана І. Мележа “Людзі на балоце” разважаў: “Уся сіла чалавека – у зямлі. І сіла ўся, і радасць! Няма зямлі – няма, лічы, і чалавека”?

A) Васіль       Б) Ганна       В) Яўхім       Г) Халімон       Д) Міканор

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

18

У старажытнасці еўрапейскія алхімікі для перадачы значэнняў колераў карысталіся словамі:

1) нігрэда       2) рубеда       3) альбеда.

Якія назвы колераў ім адпавядаюць?

а) чырвоны       б) чорны       в) белы.

A) 1-а, 2-б, 3-в

Б) 1-б, 2-а, 3-в

В) 1-б, 2-в, 3-а

Г) 1-в, 2-б, 3-а

Д) 1-в, 2-а, 3-б

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

19

. Для вядомага ўсім пісьменніка Івана Шамякіна жонка была сапраўднай музай. Ёй мастак слова прысвяціў сваю першую аповесць “Непаўторная вясна” і адну з апошніх – “Слаўся, …!”.

A) Таццяна       Б) Марыя       В) Алеся       Г) Ліна       Д) Саша

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

20

Як вядома, для А.С. Пушкіна месцам натхнення было Міхайлаўскае, для Л.М. Талстога – Ясная Паляна. А для У.С. Караткевіча – горад … . Сюды пісьменнік часта ўцякаў ад гарадской мітусні і жыццёвых нягод, каб адпачыць душою, добра папрацаваць, знайсці падтрымку і разуменне блізкіх.

A) Астравец       Б) Столін       В) Мінск       Г) Рагачоў       Д) Полацк

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

21

Жыццёвым дэвізам класіка беларускай літаратуры Кандрата Крапівы былі словы: “Я хацеў умяшацца ў жыццё і тое-сёе ў ім … .” Які дзеяслоў прапушчаны?

A) узгадаць       Б) зрабіць       В) забыць       Г) упрыгожыць       Д) падправіць

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

22

Вы, напэўна, чыталі кнігу казак “Тысяча і адна ноч”. Які твор беларускага мастака слова параўноўваюць з гэтай кнігай?

A) паэму “Новая зямля” Якуба Коласа

Б) “Палескую хроніку” Івана Мележа

В) зборнік “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Яна Баршчэўскага

Г) паэму “Тарас на Парнасе” К. Вераніцына

Д) пенталогію “Трывожнае шчасце” Івана Шамякіна

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

23

Верш “Александрына” П. Броўка прысвяціў дзяўчыне з васільковымі вачыма і светлымі косамі, якая была актрысай Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Хто яна?

A) Ніна Левашова

Б) Стэфанія Станюта

В) Галіна Кругляк

Г) Ала Доўгая

Д) Зінаіда Канапелька

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

24

Дадзены сказы:

1. Гётэ ў свой час сказаў, што_ каб лепш зразумець паэта, патрэбна пабываць на яго радзіме.

2. Змястоўную, але малавывучаную старонку_ ў жыцці М. Гарэцкага займае рэдактарска-выдавецкая дзейнасць.

3. Яшчэ не высахлі на мяккіх_ лясных травінках бурштынавыя кроплі буйной расы.

У якім сказе на месцы пропуску трэба паставіць коску?

A) ва ўсіх сказах

Б) няма такога сказа

В) у 1

Г) у 2

Д) у 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

25

Дзе нарадзіўся вядомы беларускі пісьменнік, паэт, драматург, рэдактар і грамадскі дзеяч Цішка Гартны (Зміцер Хведаравіч Жылуновіч)?

A) у Мінску

Б) у Слуцку

В) у Магілёве

Г) у Капылі

Д) у Кобрыне

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

26

У 1962 годзе раман Івана Мележа “Людзі на балоце” выйшаў з друку і быў удастоены прэміі імя Якуба Коласа. Ілюстрацыі да твора сёння лічаць класікай кніжнай ілюстрацыі. Хто з’яўляецца аўтарам ілюстрацый да рамана?

A) Георгій Паплаўскі

Б) Наталля Паплаўская

В) Барыс Аракчэеў

Г) Ніна Шчасная

Д) Леанід Шчамялёў

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

27

Вам знаёмы мастакі слова:

1) Янка Купала       2) Цётка       3) Францішак Багушэвіч

Якія творы належаць іх пяру?

а) “Скрыпка беларуская”       б) “Дудка беларуская”       в) “Жалейка”

A) 1-а, 2-б, 3-в

Б) 1-а, 2-в, 3-б

В) 1-б, 2-а, 3-в

Г) 1-б, 2-в, 3-а

Д) 1-в, 2-а, 3-б

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

28

Гэты мастак слова ў вольны час вельмі любіў збіраць грыбы. Аднойчы за адзін дзень назбіраў аж 500 баравікоў. Сваім сябрам часта адпраўляў у падарунак высушаныя грыбы. Сам сябе жартам называў “міністрам грыбной гаспадаркі”. Пра каго ідзе размова?

A) пра Максіма Танка

Б) пра Міхася Лынькова

В) пра Язэпа Лёсіка

Г) пра Якуба Коласа

Д) пра Кандрата Крапіву

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

29

Як называецца часопіс, галоўным рэдактарам якога ў 1940 годзе быў П. Броўка?

A) “Бярозка”       Б) “Вожык”       В) “Маладосць”       Г) “Полымя”       Д) “Нёман”

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

30

Старажытнагрэчаскі вучоны, гісторык … яшчэ ў V стагоддзі да н. э. у сваёй працы называў Дняпро Барысфенам, што значыць “рака з Поўначы”.

A) Піфагор       Б) Герадот       В) Сакрат       Г) Платон       Д) Геракліт

А)         Б)         В)         Г)         Д)