Выполнение задания     "Буслік-2018" (5-6 класс)

1

Колькі прыметнікаў ужыта ў сказе?

У небе месяц устаў зялёны і хутка стане снегавым (М. Багдановіч).

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

2

Пра якое дрэва ў народзе гавораць: “Ніхто яе не палохае, а яна дрыжыць”?

A) пра бярозу

Б) пра вярбу

В) пра асіну

Г) пра таполю

Д) пра сасну

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

3

Янка хацеў напісаць у сачыненні пра беларускія стравы, пра тое, што ён любіць есці прыгатаваныя аладкі з дранай бульбы, але забыўся, як яны называюцца. Дапамажыце хлопчыку ўспомніць.

A) верашчака       Б) дранікі       В) праснакі       Г) кісель       Д) бліны

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

4

Падлічыце, колькі слоў у вершаваных радках У. Караткевіча маюць [э].

Блякла-сіняе неба і чырвань галін.
Уздыхае ветрык. Спадае ліст.
Асцярожна сонца з голых асін
Выпаўзае на ціхі сінічны свіст.

A) 0       Б) 2       В) 4       Г) 6       Д) 7

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

5

Выберыце з дадзеных словы, якія маюць чатыры склады.

1) мёдаварэнне       2) беласнежны       3) цецеруковы       4) дзявяцера       5) букініст

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

6

Дадзены назвы беларускіх гарадоў:

1) Мінск       2) Барысаў       3) Магілёў       4) Орша       5) Чачэрск       6) Полацк

У якіх назвах ёсць [о]?

A) няма такіх назваў

Б) 1, 2, 4

В) 2, 5

Г) 3, 4, 6

Д) 4, 6

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

7

Колькі назоўнікаў можна ўтварыць, змяняючы толькі на месцы пропуску галосную (уласныя імёны не лічыць)?

С..м

A) 2       Б) 3       В) 4       Г) 5       Д) 6

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

8

Якое значэнне слова з дадзеных няправільнае?

1) Сумёт – ‘ручны ткацкі станок’.

2) Крыніца – ‘натуральны выхад падземных вод на паверхню зямлі’.

3) Бухта – ‘невялікі марскі заліў, прыгодны для стаянкі суднаў’.

A) усе значэнні слоў няправільныя

Б) усе значэнні слоў правільныя

В) 1

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

9

Хто па прафесіі выкарыстоўвае наступныя словы: гледачы, прэм’ера, касцюм, грым?

A) кравец       Б) шавец       В) сталяр       Г) артыст       Д) журналіст

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

10

Які сінонім можна падабраць да слова спакваля?

A) рашуча       Б) паступова       В) мужна       Г) блізка       Д) хітра

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

11

Адгадайце літаратурную загадку В. Жуковіча.

Хто плыве па небе клінам
У асенняй цішыні?
І ўзгоркам, і далінам
Хто курлыча з вышыні?

A) шпакі       Б) качкі       В) жураўлі       Г) чайкі       Д) вароны

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

12

Як называецца той чалавек, які ўмее рабіць і рамантаваць печы?

A) цясляр       Б) маляр       В) пчаляр       Г) муляр       Д) будаўнік

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

13

На якія пытанні адказвае даданы член сказа азначэнне?

A) хто? што?

Б) што рабіць? што зрабіць?

В) каго? чаго?

Г) які? чый?

Д) калі? куды?

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

14

У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце літару я?

1) м..дуніца       2) к..раміка       3) л..мантаваць       4) св..ткаваць

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

15

Выберыце правільны адпаведнік рускага народнага выслоўя “то и дело (беспрерывно, постоянно)”.

A) як мага

Б) раз-пораз

В) стрымгалоў

Г) біць чалом

Д) сяк-так

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

16

Якія словы з дадзеных напісаны правільна?

1) атказаць       2) аддаць       3) бязхмарны       4) расчысціў       5) патпісаць

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

17

Якімі часцінамі мовы з’яўляюцца наступныя словы? Выберыце правільны варыянт.

1) зверху       2) цвіценне       3) падтрымаць       4) сваё       5) неабсяжны

а) назоўнік       б) прыметнік       в) дзеяслоў       г) займеннік       д) прыслоўе

A) 1-д, 2-а, 3-в, 4-г, 5-б

Б) 1-в, 2-г, 3-б, 4-д, 5-а

В) 1-а, 2-в, 3-д, 4-б, 5-г

Г) 1-а, 2-в, 3-д, 4-б, 5-г

Д) 1-г, 2-б, 3-а, 4-в, 5-д

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

18

У якім сказе няправільна вызначаны дзейнік?

1) Дзеці сыплюць у кармушкі зярняткі.

2) Над кветкамі з самай раніцы ўюцца пчолы.

3) Яны хацелі зрабіць замалёўкі на прыродзе.

A) ва ўсіх сказах

Б) няма патрэбнага сказа

В) 1

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

19

Якія назоўнікі з прапанаваных маюць форму толькі множнага ліку?

1) апілкі       2) металы       3) дрожджы       4) суніцы

A) усе назоўнікі

Б) няма патрэбных назоўнікаў

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

20

У народзе гавораць: “Не святыя гаршкі …”. Якога слова не хапае?

A) абпальваюць       Б) лепяць       В) б’юць       Г) дораць       Д) носяць

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

21

Вязынка – радзіма выдатнага беларускага паэта … .

A) Янкі Купалы

Б) Якуба Коласа

В) Петруся Броўкі

Г) Максіма Багдановіча

Д) Уладзіміра Караткевіча

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

22

Якія словы на месцы пропуску патрабуюць напісання мяккага знака (ь)?

1) дзядз..ка       2) ц..мяны       3) кас..ба       4) дз..муць

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) толькі 3

Г) 1, 2

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

23

Дапоўніце народнае выслоўе.

Не пытайся, які гаспадар, калі … .

1) спіна не баліць

2) вароты падаюць, а колы рыпяць

3) пад’ясі ў ахвоту

4) гаспадыня за пірог

5) сытым не будзеш

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

24

Заснавальнікам беларускага кнігадрукавання з’яўляецца … .

A) Сымон Будны

Б) Францыск Скарына

В) Сімяон Полацкі

Г) Мялецій Сматрыцкі

Д) Васіль Цяпінскі

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

25

Выберыце з дадзеных словы, якія маюць нулявы канчатак.

1) калекцыя       2) мора       3) клас       4) палоззе       5) масаж

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

26

Многія народныя казкі пачынаюцца словамі “ў трыдзявятым царстве, у трыдзясятым гасударстве”. Які лік у старажытныя часы абазначаў парадкавы лічэбнік трыдзявяты?

A) 9       Б) 19       В) 27       Г) 35       Д) 39

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

27

Выберыце з дадзеных толькі назвы ганчарных вырабаў.

1) відэлец       2) гарлач       3) збан       4) спарыш       5) слоік

A) усе назвы

Б) няма патрэбных назваў

В) 1, 2, 3

Г) 2, 3, 4

Д) 3, 4, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

28

Ансамбль з двух выканаўцаў называецца дуэт. Як называецца ансамбль, у якім музыкантаў пяць?

A) сінтэз       Б) трыа       В) квартэт       Г) квінтэт       Д) сіндыкат

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

29

Гэту кветку здаўна называлі кветкай вернасці, эмблемай “майскай каралевы”. Шмат старажытна-грэчаскіх легенд было складзена пра яе. Навуковая назва кветкі абазначае ў перакладзе “мышынае вушка”. Сок жа гэтай кветкі, як гавораць, мае арыгінальную ўласцівасць садзейнічаць зацвярдзенню сталі. Што гэта за кветка?

A) ружа       Б) незабудка       В) сон-трава       Г) фіялка       Д) дзьмухавец

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

30

При проведении конкурса этот вопрос не оценивался или правильными являются два варианта ответа. Поэтому при тестовом выполнении он пропускается. При проверке своих ответов вы сможете посмотреть и пропущенный вопрос.