Выполнение задания     "Буслік-2021" (9 класс)

1

Здаўна ў народзе можна пачуць:

1. Лепш недагаварыць, чым … . а) рабі
2. Менш гавары – больш … . б) шкодзіць
3. Слухаць добрай рады не … . в) перагаварыць

Якія дзеясловы прапушчаны?

A) 1-а, 2-б, 3-в

Б) 1-б, 2-а, 3-в

В) 1-б, 2-в, 3-а

Г) 1-в, 2-б, 3-а

Д) 1-в, 2-а, 3-б

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

2

Колькі разоў сустракаецца апошні гук назоўніка град у словах вершаваных радкоў В. Гардзея?

Вось сонца ўстае пакрысе,
І лугу крыштальная ваза
Зайграла ў світальнай расе
Рубінам,
Сапфірам,
Алмазам.

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

3

Якія назоўнікі прапушчаны ва ўстойлівых выразах?

1) белы як …       2) моцны як …       3) лёгкі як …       4) патрэбны як …

а) пярына       б) палатно       в) паветра       г) дуб

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-б, 2-г, 3-а, 4-в

В) 1-в, 2-а, 3-г, 4-б

Г) 1-г, 2-в, 3-б, 4-а

Д) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

4

Выберыце з прапанаваных прыклады, у якіх правільна ўжыты займеннікі:

1) думаць пра сябе

2) з’еў нішто кіслае

3) нікому не сказаў

4) дзякую цябе

A) усе прыклады

Б) няма такіх прыкладаў

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

5

У залежнасці ад ступені звязнасці кампанентаў словазлучэнні падзяляюцца на сінтаксічна свабодныя і сінтаксічна несвабодныя (звязаныя). Вызначце з прапанаваных сказ, у якім ёсць сінтаксічна несвабоднае словазлучэнне.

1. На цёмным небе свецяцца зоркі.

2. У класе было дванаццаць хлопчыкаў.

3. Пасля заняткаў пайшлі ў музей.

A) усе сказы

Б) няма такіх сказаў

В) 1

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

6

Выберыце правільныя варыянты. Паводле адносін выказвання да рэчаіснасці вылучаюцца такія тыпы сказаў, як … .

1) простыя сказы

2) складаныя сказы

3) сцвярджальныя сказы

4) адмоўныя сказы

5) апавядальныя сказы

6) пабуджальныя сказы

A) усе варыянты

Б) няма такіх варыянтаў

В) 1, 2

Г) 3, 4

Д) 5, 6

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

7

Выберыце правільна ўтвораныя словазлучэнні.

1) рыначная кан’енктура

2) рыначная кан’юнктура

3) навуковы тракт

4) навуковы трактат

5) міжнародны форум

6) міжнародны кворум

A) усе словазлучэнні

Б) няма правільна ўтвораных словазлучэнняў

В) усе словазлучэнні, акрамя 3

Г) 1, 3, 6

Д) 2, 4, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

8

У якім сказе з дадзеных на месцы пропуску неабходна паставіць працяжнік?

1) Бабуля слухала_ прыплюшчыўшы вочы_ і толькі згаджалася.

2) Мядзведзь спыніўся ля канавы, а_ выбраўшы больш зручнае месца_ смела рушыў наперад.

3) Не шукаючы_ не знойдзеш.

A) ва ўсіх сказах

Б) няма такіх сказаў

В) у 1

Г) у 2

Д) у 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

9

Вызначце правільна напісаныя дзеепрыметнікі.

1) напісанны       2) пабеленны       3) разгледжаны       4) вывучаны

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

10

Вызначце тып дадзенага сказа.

Хай будуць сцежкі невядомы і гору і бядзе ў той дом, што мы завём бацькоўскім домам, што хатай матчынай завём (Р. Барадулін).

A) просты сказ

Б) складаназлучаны сказ

В) складаназалежны сказ

Г) бяззлучнікавы складаны сказ

Д) складаны сказ з рознымі відамі сувязі

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

11

Выберыце толькі прыназоўнікі.

1) менавіта       2) не глядзеў       3) з-пад       4) над

A) усе прыназоўнікі

Б) няма прыназоўнікаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

12

Ёсць лік 1000. Як правільна вымавіць?

A) [тыс’ача]       Б) [тыс’эча]       В) [тысача]       Г) [тышша]       Д) [тышча]

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

13

У якіх словах з дадзеных на месцы пропуску напішаце літару а?

1) дж..мпер       2) дж..нтэльмен       3) дж..гіт       4) дж..кузі       5) дж..ла

A) ва ўсіх словах

Б) няма такіх слоў

В) у 1, 2

Г) у 3, 4

Д) у 4, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

14

Дадзены сказ: Цябе чакае ў госці лес, напоены салодкім водарам кветак і ягад, гаркаватым пахам грыбоў. Выдзеленая частка сказа з’яўляецца … .

A) устаўной канструкцыяй

Б) параўнаннем

В) выказнікам

Г) дзеепрыметным зваротам

Д) дзеепрыслоўным зваротам

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

15

Якія словы з дадзеных напісаны правільна?

1) бульён       2) карьер       3) піяўка

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

16

Уважліва прачытайце сказ: З самага краю на лясных прагалах стаялі маладзенькія бярозкі, якія толькі-толькі выпускалі пахучыя лісточкі_ надаючы лесу асаблівую чароўнасць. Які знак прыпынку неабходна паставіць на месцы пропуску?

A) знак прыпынку не ставіцца

Б) працяжнік

В) коску

Г) двукроп’е

Д) кропку з коскай

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

17

Выберыце з прапанаваных назоўнік, які мае значэнне ‘ўласцівасць юнага’.

1) юнацкасць       2) юнацтва       3) юнга       4) юннат

A) няма такога назоўніка

Б) 1

В) 2

Г) 3

Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

18

У якіх сказах неабходна на месцы пропуску паставіць коску?

1. Скошаная раніцай_ трава ўжо добра падвяла на сонцы.

2. На полі зямлю прабіла рунь_ абуджаная веснавым дажджом.

3. Здзіўленая_ яна вырашыла адразу ж разабрацца ў гэтай сітуацыі.

A) ва ўсіх сказах

Б) няма такіх сказаў

В) у 1, 2

Г) у 1, 3

Д) у 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

19

Дадзены рускія словы:

1) каблук       2) камыш       3) ступенька       4) кролик

Падбярыце беларускія адпаведнікі:

а) чарот       б) трус       в) абцас       г) прыступка

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-г, 2-в, 3-б, 4-а

В) 1-б, 2-г, 3-а, 4-в

Г) 1-б, 2-в, 3-а, 4-г

Д) 1-в, 2-а, 3-г, 4-б

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

20

Вызначце разрад займеннікаў іншы, кожны, самы.

A) асабовыя       Б) прыналежныя       В) указальныя       Г) азначальныя       Д) адносныя

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

21

У якіх словах з прапанаваных на месцы пропуску напішаце літару в?

1) за..очны       2) кара..ул       3) Радзі..онаў       4) ..узлы

A) ва ўсіх словах

Б) няма такіх слоў

В) у 1, 2

Г) у 2, 3

Д) у 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

22

Выберыце назоўнікі, якія напішаце праз злучок.

1) хлапчукі(гарэзы)       2) конь(скакун)       3) Свіцязь(возера)

A) усе назоўнікі

Б) няма такіх назоўнікаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

23

У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару я?

1) лі..на       2) энтузі..зм       3) і..рархія       4) рэкві..м

A) ва ўсіх словах

Б) няма такіх слоў

В) у 1, 2

Г) у 2, 3

Д) у 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

24

Выберыце сказ(-ы), у якім(-іх) правільна пастаўлены знакі прыпынку.

1. Ігнату заставалася цяпер ісці, куды вочы глядзяць.

2. Шапацела дзяўчыне штосьці лістота, ды слоў чамусьці не гаварыла.

3. Шумныя воды – адзнака прадвесня павольна кіруюцца ў новае рэчышча.

A) усе сказы

Б) няма такіх сказаў

В) 1, 3

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

25

Хто з вядомых мастакоў слова і ў якім творы напісаў: “Музыка нашых лясоў мілагучнасцю строгай вуху і сэрцу мілей за літаўры і ліру”?

A) Я. Баршчэўскі “Белая Сарока”

Б) К. Вераніцын “Тарас на Парнасе”

В) М. Гусоўскі “Песня пра зубра”

Г) А. Міцкевіч “Свяцязянка”

Д) “Слова пра паход Ігаравы”

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

26

Узор са шкла рознага колеру (у вокнах, дзвярах) – гэта … .

A) грым       Б) грыф       В) эскіз       Г) вітраж       Д) вітрына

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

27

Дадзены літаратурныя тэрміны: 1) іронія; 2) гумар; 3) сатыра; 4) алегорыя; 5) рэмарка. Якому тэрміну адпавядае значэнне ‘паказ якой-небудзь з’явы ў смешным, камічным выглядзе, калі пры гэтым знешне камічная трактоўка спалучаецца з унутранай сур’ёзнасцю’?

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

28

Нацыянальная бібліятэка Беларусі мае непаўторны дызайн. У яе кнігасховішчах змяшчаецца вялікая колькасць кніг і рукапісаў, з якімі можна папрацаваць у чытальных залах. А колькі паверхаў у бібліятэцы?

A) 15       Б) 19       В) 21       Г) 23       Д) 25

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

29

Закончыце выраз.

Ад’ектывацыя – гэта пераход іншых часін мовы ў … .

A) у назоўнікі

Б) у дзеясловы

В) у прыметнікі

Г) у займеннікі

Д) у прыслоўі

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

30

У якім годзе Купалаўскі тэатр атрымаў імя ў гонар паэта Янкі Купалы?

A) у 1942 годзе

Б) у 1944 годзе

В) у 1947 годзе

Г) у 1952 годзе

Д) у 1957 годзе

А)         Б)         В)         Г)         Д)