Выполнение задания     "Буслік-2018" (9 класс)

1

Хто з вядомых беларускіх паэтаў напісаў паэму “Новая зямля”?

A) Максім Багдановіч

Б) Янка Купала

В) Якуб Колас

Г) Максім Танк

Д) Ніл Гілевіч

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

2

Прачытайце сказ:

Нам яшчэ трэба ўбачыць у іншых сябе, у сабе – нябёсы, у нябёсах – сонца, а ў сонцы – сонцалюдзей (А. Разанаў).

Выберыце, да якога разраду адносіцца займеннік нам, ужыты ў сказе.

A) асабовыя       Б) зваротны       В) прыналежныя       Г) указальныя       Д) адносныя

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

3

Выберыце правільны адпаведнік рускага народнага выслоўя “держать пари”.

A) біць лынды

Б) ні даць ні ўзяць

В) адзін другога варты

Г) ісці ў заклад

Д) хто яго ведае

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

4

У народзе можна пачуць: “Так перапужаўся, што душа … пайшла!” Якое слова прапушчана?

A) у пяты

Б) на базар

В) у хату

Г) на страху

Д) з вушэй

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

5

Выберыце правільна напісаныя спалучэнні слоў з лічэбнікамі.

1) тры вучняў

2) двое дзвярэй

3) трое коней

4) чэцвера дзяцей

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

6

У якім(-іх) слове(-ах) з дадзеных правільна пастаўлены націск?

1) дáлей       2) вы́шэй       3) сýпраць

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбных слоў

В) 1

Г) 1, 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

7

Дадзены словы:

1) шніц..ль       2) світ..р       3) ш..рлотка       4) ш..рсцяны

Выберыце тыя словы, у якіх на месцы пропуску напішаце літару а.

A) ва ўсіх словах

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

8

Выберыце правільна напісаныя спалучэнні.

1) без дай прычыны

2) усё адно

3) як след

4) якраз

5) хіба што

A) усе спалучэнні

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 2

Г) 2, 4

Д) 3, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

9

У якім сказе выдзеленае слова напісана правільна?

1) Тут стаяў зусім незнаёмы для ласяня стог сена.

2) Сабака ляжаў каля канапы на баку і лапаю гуляў з кацянём.

3) Аграном спыніў каня, прыўзняўся на стрэмя і ўважліва агледзеў поле.

A) ва ўсіх сказах

Б) няма патрэбнага сказа

В) 1

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

10

Дадзены словазлучэнні:

1) смачн.. жэле

2) блакітн.. шаль

3) прасторн.. купэ

4) утульн.. кафэ

У якіх словазлучэннях прыметнікі патрэбна напісаць з канчаткам ?

A) ва ўсіх

Б) няма такіх прыметнікаў

В) толькі ў 2

Г) у 1, 2

Д) у 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

11

Якія складаныя словы правільна напісаны?

1) стометровы       2) стогалосы       3) статысячны       4) стаградусны

A) усе словы

Б) няма патрэбных слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

12

Выберыце правільна напісаныя прыметнікі.

1) францускі       2) таварышскі       3) казбекскі       4) чэшскі

A) усе прыметнікі

Б) няма патрэбных прыметнікаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

13

Якія прыклады з дадзеных не з’яўляюцца словазлучэннямі?

1) крохкі лёд

2) трыццаць два

3) падаюць сняжынкі

4) паміж азёр

A) усе прыклады

Б) усе прыклады, акрамя 1

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

14

Якое слова з’яўляецца тэматычна лішнім у радзе?

Нарач       Свіцязь       Снуды       Свір       Полацк

A) Нарач       Б) Свіцязь       В) Снуды       Г) Свір       Д) Полацк

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

15

Суаднясіце запазычаныя словы з іх адпаведнікамі ў беларускай мове.

Запазычаныя словы:

1) гарантыя       2) кантраст       3) вердыкт       4) аналогія

Адпаведнікі ў беларускай мове:

а) падабенства       б) рашэнне       в) парука       г) процілегласць

A) 1-г, 2-в, 3-б, 4-а

Б) 1-а, 2-в, 3-г, 4-б

В) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а

Г) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в

Д) 1-а, 2-г, 3-в, 4-б

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

16

Колькі даданых частак у дадзеным складаназалежным сказе?

Хочацца верыць, што ёсць у нашай краіне людзі, якія будуць ведаць сваё мінулае, шанаваць памяць сваіх продкаў, не дапусцяць, каб згасла гэта памяць у сэрцах многіх пакаленняў нашчадкаў.

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

17

Форму якога склону не мае зваротны займеннік сябе?

A) назоўнага       Б) роднага       В) вінавальнага       Г) творнага       Д) меснага

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

18

Дадзены сказы.

1) Гарачыня нясцерпная.

2) І вось жаданая спартыўная перамога.

3) Баяліся пакрыўдзіць словам.

4) Пад Новы год адбылося незвычайнае.

Выберыце толькі аднасастаўныя сказы.

A) усе сказы

Б) няма патрэбных сказаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

19

Выберыце з дадзеных толькі прыметнікі складанай формы вышэйшай ступені параўнання.

1) наймудрэйшы

2) больш вясёлы

3) цікавейшы

4) менш даступны

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных прыкладаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

20

У якім сказе з прапанаваных няправільна падкрэслены дзейнік?

1) Дзве бярозкі раслі на ўзлеску.

2) Белая фарба хутка закончылася.

3) Творчасць – вялікая радасць.

A) ва ўсіх сказах

Б) няма патрэбных сказаў

В) у 1

Г) у 2

Д) у 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

21

У народзе гавораць: “Каб выбіць ляноту, трэба даць работу да … поту”. Якога лічэбніка не хапае на месцы пропуску?

A) першага       Б) трэцяга       В) пятага       Г) сёмага       Д) адзінаццатага

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

22

Хто з беларускіх мастакоў слова нарадзіўся за межамі Беларусі?

1) І. Шамякін       2) Я. Брыль       3) П. Панчанка       4) К. Чорны       5) У. Караткевіч

A) ніхто з дадзеных мастакоў слова

Б) 1, 2

В) 2, 3

Г) 3, 4

Д) 4, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

23

Выберыце спалучэнне слоў, дзе не пішацца вялікая літара.

1) (К, к)урган Славы

2) (Г, г)ордзіеў вузел

3) (Н, н)обелеўская прэмія

A) усе спалучэнні

Б) няма патрэбных спалучэнняў

В) 1

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

24

Які верш Янкі Купалы яшчэ да рэвалюцыі быў пакладзены на музыку, пазней перакладзены на 81 мову, а да 100-годдзя з дня нараджэння паэта быў выдадзены асобнай кнігай?

A) “Мужык”

Б) “А хто там ідзе?”

В) “Мая доля”

Г) “Гусляр”

Д) “Алеся”

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

25

Як называюцца два творы аднаго аўтара, аб’яднаныя агульнай задумай і пераемнасцю сюжэта?

A) раман       Б) п’еса       В) дылогія       Г) трылогія       Д) пенталогія

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

26

Драўляная ці мураваная дэкаратыўная пабудова для адпачынку, аховы ад сонца і ападкаў – гэта … .

A) альтанка       Б) страха       В) вежа       Г) лазня       Д) падстрэшша

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

27

. Слова інстытут, як і ўніверсітэт, у беларускай мове ўжываецца з … .

A) ХVІ ст.       Б) ХVІІ ст.       В) ХVІІІ ст.       Г) ХІХ ст.       Д) ХХ ст.

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

28

Хто з вядомых класікаў беларускай літаратуры свой першы твор на беларускай мове “Пяюць начлежнікі” апублікаваў у 1910 годзе ў газеце “Наша ніва”?

A) А. Куляшоў

Б) П. Броўка

В) М. Танк

Г) З. Бядуля

Д) П. Трус

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

29

У 1991 годзе ў Мінску да 100-годдзя з дня нараджэння паэта быў адкрыты Дзяржаўны літаратурны музей … .

A) Янкі Купалы

Б) Якуба Коласа

В) Максіма Багдановіча

Г) Петруся Броўкі

Д) Міхала Агінскага

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

30

Гэтага пісьменніка, гісторыка, выдаўца, ілюстратара часта называюць “пружанскім Дзюма” (дзяцінства яго прайшло каля Пружан). Творчая спадчына яго складае каля 600 прац. Яго завуць … .

A) Напалеон Орда

Б) Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

В) Юзаф Крашэўскі

Г) Мікола Купрэеў

Д) Францішак Багушэвіч

А)         Б)         В)         Г)         Д)