1
Невядомая дарога на канцы … .
A) сяла Б) пасёлка В) носа Г) языка Д) вуліцы
2
Дапоўніце народныя выразы:
а) Каб вады напіцца, трэба ёй … |
1) патанцуй |
б) Слова давай, дык яго і … |
2) дапаможа |
в) Перш папрацуй, а тады й … |
3) пакланіцца |
г) Вучыся, нябожа, вучэнне … |
4) трымай |
A) а-1, б-2, в-3, г-4
Б) а-2, б-3, в-4, г-1
В) а-3, б-4, в-1, г-2
Г) а-4, б-1, в-2, г-3
Д) а-2, б-1, в-4, г-3
3
Выберыце з дадзеных сказы, у якіх дзеяслоў ужыты ў форме адзіночнага ліку прошлага часу.
1) Я часта хаджу па парку.
2) Прайшла першая навальніца.
3) З дрэў апала лісце.
4) Яны вярталіся нацянькі.
5) Прабылі мы ў адпачынку два тыдні.
A) усе сказы, акрамя 1
Б) 1, 2
В) 2, 3
Г) 3, 4
Д) 4, 5
4
Дадзены словазлучэнні:
1) цёплае надвор’е
2) свежая думка
3) цёплае слова
4) свежая рубашка
Падбярыце антонімы да выдзеленых прыметнікаў.
а) неарыгінальная(-ае) б) гарачае(-ая) в) халоднае(-ая) г) чыстая(-ае) д) брудная(-ае) е) рэзкае(-ая) ё) новая(-ае)
A) 1-б, 2-ё, 3-б, 4-г
Б) 1-в, 2-а, 3-е, 4-д
В) 1-г, 2-б, 3-в, 4-а
Г) 1-д, 2-в, 3-ё, 4-б
Д) 1-е, 2-г, 3-д, 4-в
5
Якія прыслоўі з дадзеных напісаны правільна?
1) на сустрач 2) зблізку 3) з далёку 4) уверсе 5) у нізе
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
6
У якім з дадзеных сказаў правільна пастаўлены знакі прыпынку пры зваротку?
1) Дазвольце, вам, мае сябры, пажадаць поспехаў.
2) Ляці, маё юнацтва, у даль жыцця!
3) Дзе ты, зорка, яркая?
4) Спі маленькі мой, сыночак.
5) Рана, ты жоўтае лісце апала.
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
7
Невялікая вежа над будынкам або асобная невялікая пабудова на ўзвышаным месцы, адкуль можна назіраць за наваколлем, называецца … .
A) більвідэр Б) бельвідэр В) бельведэр Г) бельведар Д) бельвядэр
8
Выберыце з прапанаваных словазлучэнні.
1) дзякуючы цярпенню
2) няхай падумаюць
3) замерзла вада
4) разам сходзім
5) сустрэча знаёмых
A) усе прыклады
Б) 1, 2
В) 2, 3
Г) 3, 4
Д) 4, 5
9
Дадзены словазлучэнні:
1) будзённы дзень
2) будзённае адзенне
3) будняя пара
Якое словазлучэнне складзена няправільна?
A) усе словазлучэнні складзены правільна
Б) усе словазлучэнні складзены няправільна
В) 1
Г) 2
Д) 3
10
Выберыце з дадзеных слоў выклічнік.
1) гэй 2) гэты 3) гэтак
A) усе словы
Б) няма выклічніка
В) 1
Г) 2
Д) 3
11
Выберыце з прапанаваных словы, якія напісаны правільна.
1) шчастлівы 2) аванпосны 3) міласэрдны 4) праязны 5) кантрастны
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
12
Вызначце тып аднасастаўнага сказа.
Ужо сцямнела.
A) пэўна-асабовы
Б) няпэўна-асабовы
В) абагульнена-асабовы
Г) безасабовы
Д) назыўны
13
Словы зябкі, сіверны, сцюдзёны з’яўляюцца паміж сабой … .
A) сінонімамі
Б) антонімамі
В) амонімамі
Г) паронімамі
Д) мнагазначнымі словамі
14
У якіх выразах на месцы пропуску напішаце часціцу ні?
1) __ тое __ сёе
2) нельга __ заўважыць
3) __ гуку ў адказ
4) што б __ гаварылі
A) усе выразы
Б) няма патрэбных выразаў
В) усе выразы, акрамя 2
Г) 1, 2
Д) 3, 4
15
Транскрыпцыя якіх слоў з дадзеных зроблена правільна?
1) [с’н’эжань] 2) [в’ас’олка] 3) [л’ів’эн’] 4) [пад’йэзд]
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
16
Якія з дадзеных слоў у рускай і беларускай мовах адрозніваюцца месцам пастаноўкі націску?
1) дошка 2) вусы 3) майстар 4) агрэгат
A) усе словы
Б) няма патрэбных слоў
В) толькі 1
Г) 1, 2
Д) 3, 4
17
Вызначце простыя словазлучэнні.
1) наш новы журналіст
2) менш знаёмы акцёр
3) блакітны небасхіл
4) заўсёды імкнуцца да ведаў
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) усе прыклады, акрамя 4
Г) 1, 4
Д) 2, 3
18
У якіх сказах на месцы пропуску патрэбна паставіць коскі?
1) Лес _ атулены змрокам і цішынёю _ стаяў нерухома.
2) Надвячоркам пайшоў дождж _ па-майску цёплы і дробны.
3) Непрыглядная знадворку _ хата ў сярэдзіне была даволі ўтульнай.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма патрэбных сказаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
19
Вызначце словазлучэнні, галоўным словам у якіх з’яўляецца лічэбнік.
1) дзесяць вучняў
2) адны арэлі
3) тры чацвёртыя ўдзельнікаў
4) сямі чалавек
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
20
Выдзеленыя словы ў пары словазлучэнняў абагуленая гаспадарка – абагульнены вопыт з’яўляюцца … .
A) сінонімамі
Б) антонімамі
В) амонімамі
Г) паронімамі
Д) мнагазначнымі словамі
21
Якія знакі прыпынку неабходна паставіць на месцы пропускаў у сказе?
Вада была чыстая _ празрыстая _ і я лёг на жывот _ каб прыгледзецца да свайго адлюстравання _ але нічога асаблівага_ а тым больш прыгожага _ там не заўважыў.
A) 1 коска, двукроп’е, працяжнік, 3 коскі
Б) 2 коскі, працяжнік, 3 коскі
В) 5 косак, працяжнік
Г) 6 косак
Д) 1 коска, працяжнік, 2 коскі, працяжнік, 1 коска
22
Даўней апраналі на кажух шырокае і доўгае адзенне з саматканага сукна з башлыком, каб засцерагчыся ад непагадзі і не прамокнуць. Як называлася такое адзенне?
A) мантыя Б) дзяруга В) бурнос Г) андарак Д) рыза
23
Валакно ачасанага лёну называецца … .
A) кудзеля Б) кужаль В) дзяруга Г) ворс Д) лямец
24
Музей-сядзіба, дзе нарадзіўся вядомы паэт Адам Міцкевіч, знаходзіцца ў вёсцы … .
A) Вязынка Б) Завоссе В) Будслаў Г) Забалацце Д) Халопенічы
25
Якія літаратурныя жанры былі характэрны для старажытнай беларускай літаратуры?
1) летапісы 2) апавяданні 3) словы 4) эсэ
A) усе прыклады
Б) няма патрэбных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 3, 4
26
Хто з вядомых мастакоў слова першы пераклаў паэму “Слова пра паход Ігаравы” на беларускую мову?
A) Алесь Гарун
Б) Ядвігін Ш
В) Янка Купала
Г) Максім Багдановіч
Д) Аркадзь Куляшоў
27
У якіх з дадзеных словах на месцы пропуску напішаце літару я?
1) рады..грама 2) рады..экалогія 3) рады..графія 4) рады..хімія 5) рады..біёлаг 6) рады..дыктар
A) ва ўсіх словах
Б) няма патрэбных слоў
В) 1, 2
Г) 3, 4
Д) 5, 6
28
Каму з вядомых мастакоў слова належаць вершаваныя радкі?
Цудоўны скарб у творчасці народнай
для нас сабраны мудрымі дзядамі.
Яго адкінуць – значыць без пашаны
паставіцца да продкаў працавітых.
A) У. Караткевіч
Б) М. Багдановіч
В) А. Куляшоў
Г) М. Стральцоў
Д) У. Дубоўка
29
Як вядома з гісторыі, у 1708 годзе па загадзе Пятра І была праведзена рэформа рускай графікі. Рэфармаваная кірыліца атрымала назву “грамадзянская азбука”. Узоры літар грамадзянскага алфавіта стварыў беларус … .
A) М. Лявіцкі
Б) І. Капіевіч
В) С. Полацкі
Г) Л. Зізаній
Д) М. Сматрыцкі
30
Каля Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь устаноўлены помнік Максіму Багдановічу. Хто з беларускіх скульптараў з’яўляецца аўтарам?
A) С. Вакар
Б) З. Азгур
В) А. Бембель
Г) А. Глебаў
Д) У. Жбанаў