1
Суніцы, маліны, ажыны – гэта … .
A) дрэвы Б) ягады В) рыбы Г) грыбы Д) птушкі
2
Аб выдатным спецыялісце ў якім-небудзь рамястве ў народзе гавораць:
“Справа майстра … “.
Які дзеяслоў прапушчаны ў народным выслоўі?
A) працаваць Б) адпачыць В) баіцца Г) заўважыць Д) чакае
3
Даволі часта ад хлебаробаў можна пачуць:
“Хлеб – усяму г..л..в..”.
Вызначце, якія літары неабходна ўставіць на месцы пропускаў у слове.
A) а, а, а
Б) а, о, а
В) о, а, а
Г) о, о, а
Д) а, о, о
4
Колькі словазлучэнняў у сказе?
Гаспадары восеньскага лесу – дзяцел і сініца.
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
5
Дадзены назвы дрэў:
1) вяз 2) бяроза 3) ясень
У якім слове ёсць [с]?
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1
Г) у 2
Д) у 3
6
Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае ў сказе слова?
Цяжка жыць без сяброў.
A) назоўнікам Б) прыметнікам В) займеннікам Г) прыслоўем Д) лічэбнікам
7
Дадзены прыклады:
1) га-йка 2) нел-ьга 3) ваў-кі
Якія словы няправільна падзелены для пераносу?
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
8
Які назоўнік прапушчаны ў сказе?
Юшка – страва са свежай … з прыправамі.
A) морквы Б) бульбы В) капусты Г) рыбы Д) зеляніны
9
Дадзены сказ:
Верабей – птушка шкодная ці карысная?
Выдзеленыя словы з'яўляюцца … .
A) сінонімамі Б) антонімамі В) паронімамі Г) амонімамі Д) амографамі
10
У якіх словах з прапанаваных свісцячы зычны перад мяккім зычным вымаўляецца цвёрда:
1) схема 2) скіт 3) змена?
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 2
Г) у 1, 3
Д) у 2, 3
11
У беларускім алфавіце літара ь (мяккі знак) знаходзіцца перад літарай … .
A) ф Б) ц В) ш Г) ы Д) э
12
Словы гэй, га, го з'яўляюцца … .
A) назоўнікамі Б) прыметнікамі В) займеннікамі Г) прыназоўнікамі Д) выклічнікамі
13
Вызначце спосаб утварэння слова СМІ.
A) суфіксальны Б) словаскладанне В) абрэвіяцыя Г) прыставачны Д) прыставачна-суфіксальны
14
Які займеннік у форме творнага склону мае форму чым?
A) той Б) хто В) што Г) сябе Д) чые
15
Вызначце з прапанаваных прыклады, у якіх выдзеленыя словы маюць пераноснае значэнне:
1) усмешка раніцы
2) цёплыя ўспаміны
3) вір жыцця
A) усе прыклады
Б) няма такіх прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
16
Дадзены выразы:
1) ад а да я
2) пачынаць з азоў
3) не разумець ні а ні бэ
Які сэнс яны маюць:
а) зусім нічога
б) з самага пачатку, з простага
в) ад пачатку да канца, цалкам?
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-а, 2-в, 3-б
В) 1-б, 2-в, 3-а
Г) 1-б, 2-а, 3-в
Д) 1-в, 2-б, 3-а
17
Выберыце словы, у якіх напішаце прыстаўную літару в:
1) аколіца 2) азёры 3) охра
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
18
Калі скласці лікі 12 і 60, то атрымаецца … .
A) семьдзесят два
Б) семьдзясят два
В) семдзесяць два
Г) семдзесят два
Д) семдзясят два
19
Вызначце з прапанаваных няправільна напісаныя словы:
1) цежкаваты 2) ледовы 3) белаваты
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
20
Вызначце від аднасастаўнага сказа.
З агнём жартаў няма.
A) назыўны сказ
Б) пэўна-асабовы сказ
В) няпэўна-асабовы сказ
Г) абагульнена-асабовы сказ
Д) безасабовы сказ
21
Як называецца асадкавая горная парода, якая пры злучэнні з вадой утварае цестападобную масу, ужываецца для ганчарных вырабаў, будаўнічых і скульптурных работ?
A) пясок Б) іл В) бетон Г) цэмент Д) гліна
22
У якім складаназлучаным сказе з прапанаваных правільна пастаўлены знакі прыпынку?
1. Сонечны дзень хутка закончыўся, і надышоў вечар.
2. Пяць-шэсць кіламетраў – і прывітае нас з вандроўкі родны дом.
3. Ластаўкі часта гняздзяцца пад дахамі хат, а вароны стараюцца віць свае гнёзды на дрэвах.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма такога сказа
В) 1
Г) 2
Д) 3
23
Дзеяслоў карыстацца ў форме абвеснага ладу цяперашняга часу 2-ой асобы множнага ліку запішаце … .
A) карыстаяцеся Б) карыстаяцесь В) карыстаецеся Г) карыстаецесь Д) карыстаіцеся
24
Выберыце правільна напісаныя словы:
1) кантрасны 2) праяздны 3) шчаслівы
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
25
Дадзены сказы:
1. У гасцінай стаялі канапы, сталы, карціны.
2. На факультатыўных занятках дзевяцікласнікі вывучалі літаратуру і будаўніцтва.
3. Лядзяш упаў на ката, спалохаўся і пабег.
Вызначце, у якіх сказах няправільна ўжыты спалучэнні аднародных членаў.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма такіх сказаў
В) у 1, 2
Г) у 1, 3
Д) у 2, 3
26
Выберыце з прапанаваных прыклады, у якіх правільна напісаны часціцы:
1) хадзілі то хадзілі, але ягад не знайшлі
2) калі-небудзь сустрэнемся
3) прачытаў-такі ўвесь твор
A) усе прыклады
Б) няма такіх прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
27
Дадзены прыклады:
1) краіна 2) раскажуць 3) святлее
Якое слова можа выконваць ролю галоўнага члена сказа ў назыўным сказе?
A) усе словы
Б) няма такога слова
В) 1
Г) 2
Д) 3
28
Вызначце сказы, у якіх правільна ўтвораны і ўжыты дзеепрыслоўі:
1. Яна ішла, трымаўшы поўны грыбоў кошык у руках.
2. Ён пачаў адвязваць ад багажніка куртку, якую, выязджаючы з дому, захапіў на ўсякі выпадак.
3. Елкі, звесіўшы свае галіны, маўкліва слухалі булькат крыніцы.
A) усе сказы
Б) няма такіх сказаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
29
У якім сказе з дадзеных на месцы пропуску не паставіце працяжнік?
1. Нарач _ прыгожае возера.
2. Дуб, дарэчы, _ моцнае дрэва.
3. Ноч _ хоць іголкі збірай.
A) ва ўсіх сказах
Б) няма такога сказа
В) у 1
Г) у 2
Д) у 3
30
Хто з’яўляецца аўтарам вершаваных радкоў?
Замёрзла ноччу шпаркая крыніца;
Твая пара, зімовая нуда!
A) Мікола Гусоўскі
Б) Канстанцін Вераніцын
В) Янка Купала
Г) Якуб Колас
Д) Максім Багдановіч