1
Назва якога народнага свята прапушчана ў радках песні?
А на …
Рана сонца іграла –
Рана сонца іграла,
На добрыя годы…
A) Каляды Б) Дабравешчанне В) Купалле Г) Вялікдзень Д) Грамніцы
2
Колькі назоўнікаў ужыта ў вершаваных радках Янкі Купалы?
Тут пад кожным курганом і каменем
Ці быліны, ці казка чароўная.
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
3
Вызначце з прапанаваных словы, у якіх на канцы вымаўляецца [х].
1) гарох 2) пірог 3) рэйтынг
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
4
Дадзена загадка:
Фыркае, рыкае, галіны ламае, пыл падымае, цябе з ног збівае, чуеш яго, ды не бачыш.
Знайдзіце адгадку ў пераблытаных літарах.
A) о, ь, с, л
Б) о, ь, н, к
В) р, у, ш, а, н, к
Г) е, р, е, ц, в
Д) а, д, ё, ы, р
5
У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару е?
1) м..даль 2) л..свіца 3) г..рой 4) ве..р
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 2
Г) у 2, 3
Д) у 3, 4
6
У слове грыбны выдзеленая літара з’яўляецца … .
A) прыстаўкай Б) суфіксам В) канчаткам Г) постфіксам Д) коранем
7
У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару а?
1) світ..р 2) крат..р 3) лід..р 4) орд..р
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 2
Г) у 2, 3
Д) у 3, 4
8
Вызначце правільна напісаныя лічэбнікі.
1) семь 2) восемдзесят 3) шасцідзясяты
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
9
Чым з’яўляецца выдзеленае спалучэнне слоў у сказе?
У парку кружылася жоўтае лісце, асыпаючыся з дрэў.
A) параўнаннем
Б) дзеепрыметнікавым зваротам
В) дзеепрыслоўным зваротам
Г) устаўной канструкцыяй
Д) пабочным словазлучэннем
10
Вызначце з прапанаваных няпэўна-асабовы сказ.
1. Усіх запрашаюць у музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
2. Не рабі ліхога і не бойся нікога.
3. Варта наведаць тэатр.
A) усе сказы
Б) няма такога сказа
В) 1
Г) 2
Д) 3
11
У якіх словах на месцы пропуску напішаце раздзяляльны мяккі знак (ь)?
1) іл..ка 2) дас..е 3) аб..явіць 4) медал..ён
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 3
Г) у 2, 3
Д) у 2, 4
12
Вызначце з прапанаваных словы, у якіх гукаў больш, чым літар.
1) яе 2) ясень 3) грэе 4) амаль
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 4
13
Дадзены сказ:
У Петруся заўсёды знаходзілася нагода зубы паскаліць.
Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ўстойлівае спалучэнне?
A) дзейнікам Б) выказнікам В) дапаўненнем Г) азначэннем Д) акалічнасцю
14
Выберыце з прапанаваных незваротныя дзеясловы.
1) схаваўся 2) прачнуцца 3) пасябравалі 4) убачыў
A) усе дзеясловы
Б) няма такіх дзеясловаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
15
Які знак прыпынку прапушчаны ў сказе з простай мовай?
“Унучак, будзь уважлівы на ўроках, – сказаў дзядуля і дадаў – Слухай настаўніка!”
A) коска Б) кропка В) працяжнік Г) двукроп’е Д) двукоссе
16
Дадзены назоўнікі:
1) кансіліум 2) завязь 3) таварышч 4) пяшчаны
Выберыце правільна напісаныя прыклады.
A) усе прыклады
Б) няма правільна напісаных прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
17
Дадзены сказы:
1. Шчырае сяброўства.
2. Хлопчык кемлівы.
3. Сустрэча запомнілася.
Вызначце двухсастаўны(-ыя) сказ(-ы).
A) 1
Б) 1, 2
В) 2
Г) 2, 3
Д) 3
18
Дадзены словы на рускай мове:
пицца, аккордеон, аббревиатура.
Вызначце правільна напісаны(-ыя) адпаведнік(-і) на беларускай мове.
1) піцца 2) акардыён 3) абрэвіатура
A) усе адпаведнікі
Б) няма такіх
В) 1
Г) 2, 3
Д) 3
19
Дадзены дзеясловы:
а) узнімаць б) ставіць в) трапляць
Падбярыце да іх назоўнікі, каб утварыліся ўстойлівыя спалучэнні.
1) у адзін рад 2) у пастку 3) да нябёс
A) а-1, б-2, в-3
Б) а-2, б-3, в-1
В) а-2, б-1, в-3
Г) а-3, б-2, в-1
Д) а-3, б-1, в-2
20
Словы праўда – выдумка з’яўляюцца … .
A) сінонімамі Б) антонімамі В) амонімамі Г) паронімамі Д) амафонамі
21
Выдзеленае слова ў сказе з’яўляецца … .
Рассыпаны зоркі брыльянтавым пухам. (Якуб Колас)
A) назоўнікам Б) прыметнікам В) дзеясловам Г) дзеепрыметнікам Д) дзеепрыслоўем
22
Якое сапраўднае прозвішча аўтара паэмы “Тарас на Парнасе”?
A) Ігнацьеў Б) Васільеў В) Афанасьеў Г) Луцэвіч Д) Міцкевіч
23
Вызначце тып сказа:
Колас любіў чыстыя баравыя лясы, дзе прасторна воку, дзе над галавой ніколі не змаўкае вячысты гоман хвойных вяршынь, дзе ў дастатку паветра і сонца (М. Лынькоў).
A) просты
Б) складаназлучаны
В) складаназалежны
Г) бяззлучнікавы
Д) сказ з рознымі відамі сувязі
24
Дадзены паняцці:
а) тэма б) ідэя в) праблема.
Суаднясіце паняцці і іх значэнні:
1) асноўнае жыццёвае пытанне, якое пісьменнік ставіць у творы, на якое звяртае ўвагу чытача;
2) тое, пра што ідзе размова ў творы, што ў ім паказваецца;
3) асноўная думка, што вынікае з усяго паказанага, вывад, выснова, якую робіць чытач, пазнаёміўшыся з творам.
A) а-1, б-2, в-3
Б) а-2, б-3, в-1
В) а-2, б-1, в-3
Г) а-3, б-2, в-1
Д) а-3, б-1, в-2
25
Вызначце правільна ўтвораныя прыналежныя прыметнікі.
1) бабулькава 2) сястрын 3) рыбакоў
A) усе прыметнікі
Б) няма такіх прыметнікаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
26
Дадзены сказы
1. Між вольна пачалі ўспамінаць радасныя падзеі.
2. Яська шмат народных песень ведаў напамяць.
3. Марос за ноч размаляваў шыбы.
У якім сказе(-ах) ёсць слова(-ы), напісанае(-ыя) няправільна?
A) ва ўсіх сказах
Б) няма такога сказа
В) у 1
Г) у 2
Д) у 3
27
Вызначце з прапанаваных прыкладаў правільна ўтвораныя слова-злучэнні.
1) дзякаваць бабулі
2) схадзіць за хлебам
3) думаць пра добрае
4) загадчык бібліятэкай
A) усе прыклады
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
28
Хто з’яўляецца аўтарам вершаваных радкоў?
Радзіма мая дарагая,
Ты ў шчасці жаданым жыві.
Я сэрцам табе прысягаю
У шчырай сыноўняй любві.
A) Максім Багдановіч
Б) Якуб Колас
В) Пятрусь Броўка
Г) Алесь Ставер
Д) Алесь Бачыла
29
Дадзены ўстойлівыя спалучэнні на рускай мове:
а) ни жарко ни холодно
б) ни с того ни с сего
в) живот подвело
Падбярыце адпаведнікі на беларускай мове:
1) духі сцягнула
2) ні свярбіць ні баліць
3) без нічога ніякага
A) а-1, б-2, в-3
Б) а-2, б-3, в-1
В) а-2, б-1, в-3
Г) а-3, б-2, в-1
Д) а-3, б-1, в-2
30
Хто з вядомых мастакоў слова быў у 1914 годзе галоўным рэдактарам дзіцячага часопіса “Лучынка”?
A) Цётка
Б) Янка Купала
В) Ян Чачот
Г) Максім Багдановіч
Д) Янка Лучына