Выполнение задания     "Буслік-2021" (7-8 класс)

1

Колькі слоў у скорагаворцы?

Жвавывожыкжыважукупашыўкажух.

A) 3       Б) 4       В) 5       Г) 6       Д) 7

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

2

Які займеннік напішаце на месцы пропуску ў народным выслоўі галава прыгожая не тым, што на ёй, а тым, што ў …?

A) ей       Б) ёй       В) ней       Г) яе       Д) неё

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

3

Спартсмен, які займаецца парусным спортам, – гэта … .

A) боцман       Б) мантажнік       В) бортправаднік       Г) марак       Д) яхтсмен

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

4

Дадзены ўстойлівыя выразы:

1)  усе дарогі  …; 2)  за дрэвамі  …; 3)  без руля  …; 4) трымаць вуха  … .

Прадоўжыце выразы, выбраўшы правільныя варыянты:

а) без вятрыл;    б) вядуць у Рым;    в) востра;    г) не бачыць лесу.

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в

В) 1-в, 2-г, 3-а, 4-б

Г) 1-г, 2-в, 3-б, 4-а

Д) 1-б, 2-г, 3-а, 4-в

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

5

Выберыце правільна ўтворанае словазлучэнне.

1) хадзіць па сцежкам

2) ехаць на млын

3) спазніліся праз цябе

A) усе

Б) няма такіх

В) 1

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

6

У маўленні часта выкарыстоўваем дзеясловы дзякаваць, аддзячыць, выбачаць. У форме якога склону неабходна выкарыстоўваць назоўнікі ці займеннікі з дадзенымі дзеясловамі?

A) назоўнага склону

Б) роднага склону

В) давальнага склону

Г) вінавальнага склону

Д) творнага склону

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

7

Дадзены перыфразы:

1) зялёны кантынент       2) лядовы кантынент       3) стары кантынент.

Падбярыце адпаведнікі:

а) Антарктыда       б) Еўропа       в) Аўстралія

A) 1-а, 2-б, 3-в

Б) 1-б, 2-а, 3-в

В) 1-б, 2-в, 3-а

Г) 1-в, 2-а, 3-б

Д) 1-в, 2-б, 3-а

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

8

Вызначце правільна напісанае слова.

1) рашчараванне       2) бязколерны       3) атказнасць

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

9

Дадзены сказ:

У маўклівай соннай дрымоце стаяць (не)рухома хвоі, між якіх (сям)там відаць (цёмна)зялёныя елкі.

Выберыце правільны варыянт напісання падкрэсленых слоў.

A) не рухома, сям-там, цёмна-зялёныя

Б) нерухома, сям там, цёмна-зялёныя

В) нерухома, сямтам, цёмна зялёныя

Г) нерухома, сям-там, цёмна-зялёныя

Д) не рухома, сям-там, цёмназялёныя

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

10

У якіх сказах неабходна на месцы пропуску паставіць коску?

1. Скошаная раніцай_ трава ўжо добра падвяла на сонцы.

2. На полі зямлю прабіла рунь_ абуджаная веснавым дажджом.

3. Здзіўленая_ яна вырашыла адразу ж разабрацца ў гэтай сітуацыі.

A) ва ўсіх сказах

Б) няма такіх сказаў

В) у 1, 2

Г) у 1, 3

Д) у 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

11

Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ў сказе слова?

Добра ўлетку ў пушчы.

A) дзейнікам       Б) выказнікам       В) дапаўненнем       Г) азначэннем       Д) акалічнасцю

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

12

У якім сказе з прапанаваных на месцы пропуску неабходна паставіць коску?

1. Усе_ апрача нас_ запісаліся на конкурс.

2. Усё ж такі хадзіў тут нехта і_ акрамя нас.

3. Брат_ замест сястры_ навёў парадак у пакоі.

A) ва ўсіх сказах

Б) няма такіх сказаў

В) у 1

Г) у 2

Д) у 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

13

Выберыце толькі часціцы.

1) ды       2) каб       3) аж       4) ці

A) усе часціцы

Б) няма часціц

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

14

Янка атрымаў заданне напісаць словы ў гукавой транскрыпцыі. Якія з іх ён напісаў правільна?

1) [шшытак]       2) [п’эравосчык]       3) [гарацк’і]       4) [п’ерап’ішчык]       5) [шлэйф]

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

15

Вызначце від дадзенага аднасастаўнага сказа.

Паўночную частку Беларусі нездарма называюць краем блакітных азёр.

A) пэўна-асабовы сказ

Б) няпэўна-асабовы сказ

В) абагульнена-асабовы сказ

Г) безасабовы сказ

Д) назыўны сказ

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

16

У якіх сказах на месцы пропуску працяжнік не ставіцца?

1. Айсбергі _ гэта алмазы палярнага ззяння.

2. А заяц раптам _ гоп направа!

3. Фатаграфія _ таксама мастацтва.

4. Праўда _ не скварка, з кашаю не з’ясі.

A) ва ўсіх сказах

Б) няма такіх сказаў

В) у 1, 2

Г) у 2, 3

Д) у 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

17

Дадзены сказ: Неба ўсеяна яркімі зоркамі. Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова?

A) дзейнікам       Б) выказнікам       В) азначэннем       Г) дапаўненнем       Д) акалічнасцю

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

18

Якія словы з прапанаваных маюць марфалагічнае падваенне зычных?

1) аконны       2) раменны       3) бетонны

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

19

Выберыце з прапанаваных правільна напісаныя словы.

1) кліянтура       2) ажыятаж       3) карыяс       4) геніяльны

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

20

Дадзены народныя выслоўі:

1) добра таго вучыць, хто ўсё хоча …

2) вышэй пят не …

3) за вялікім пагонішся – малое … .

Пастаўце на патрэбныя месцы дзеясловы:

а) падскочыш       б) згубіш       в) ведаць.

A) 1-а, 2-б, 3-в

Б) 1-а, 2-в, 3-б

В) 1-б, 2-а, 3-в

Г) 1-б, 2-в, 3-а

Д) 1-в, 2-а, 3-б

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

21

Выберыце прыметнікі, якія не ўтвараюць ступені параўнання.

1) вішнёвы       2) сінявокі       3) вясёлы       4) белы

A) усе

Б) няма такіх прыметнікаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

22

Якія словы з прапанаваных маюць нулявы канчатак?

1) бегчы       2) чытаў       3) вятрак       4) наперад

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

23

Іван запісаў пад дыктоўку сказ: Кожны, хто ходзіць па зямле, мае сваі абавяскі у жыцці. Колькі памылак зрабіў хлопчык?

A) 0       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

24

Дадзены сказы:

1. І пабег паляўнічы ад ваўка (без)аглядкі.

2. Спачываюць (у)зімку мядзведзі ў сваіх бярлогах.

3. Па сцяжынцы вандроўнікі выйшлі з вёскі (у)бок ракі.

У якім сказе выдзеленае слова напішаце разам?

A) ва ўсіх сказах

Б) няма такіх сказаў

В) у 1

Г) у 2

Д) у 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

25

У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару е?

1) п..люля       2) п..даль       3) г..ктар

A) ва ўсіх словах

Б) няма такіх слоў

В) у 1, 2

Г) у 1, 3

Д) у 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

26

Які знак прыпынку неабходна паставіць на месцы пропуску ў вершаваных радках І. Муравейкі?

Не праганяйце кошак і сабак,
Калі яны прыйшлі да вас у госці.
Яны ў кожнай хаце _ добры знак,
Яны прыносяць радаснае штосьці.

A) знак прыпынку не трэба ставіць

Б) кропку

В) коску

Г) працяжнік

Д) двукроп’е

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

27

Месца, дзе пілуюць, колюць і захоўваюць, каб не моклі, былі заўсёды сухія, дровы, называецца … .

A) абозня       Б) сцёбка       В) гумно       Г) дрывотня       Д) стайня

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

28

Закончыце выраз.

Субстанцывацыя – гэта пераход іншых часін мовы ў … .

A) назоўнікі       Б) прыметнікі       В) займеннікі       Г) прыслоўі       Д) дзеясловы

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

29

Інфармацыйная гутарка для журналістаў называецца … .

A) інтэрв’ю       Б) дыспут       В) брыфінг       Г) дыялог       Д) дыскусія

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

30

Якому элементу слова грэчаскай мовы адпавядае значэнне ‘кніга’?

A) monos       Б) biblion       В) chromos       Г) poly       Д) pseudos

А)         Б)         В)         Г)         Д)