1
Колькі слоў у сказе?
Ёнбыўлёгкінапад'ём.
A) 2 Б) 3 В) 4 Г) 5 Д) 6
2
Кавальскім рамяством займаецца … .
A) мастак Б) бондар В) разьбяр Г) каваль Д) плытагон
3
Выберыце з дадзеных прыкладаў прыметы тэксту:
1) звязнасць 2) завершанасць 3) паслядоўнасць
A) усе прыклады
Б) няма такіх прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
4
Колькі словазлучэнняў у сказе?
На дагледжаным полі добра расце жыта.
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
5
Які назоўнік прапушчаны ў народным выслоўі?
Пад ляжачы камень і … не цячэ.
A) рака́ Б) вада В) сляза Г) хваля Д) скруха
6
Вызначце з прапанаваных словы, у якіх літара я абазначае два гукі:
1) мята 2) фіялка 3) лілея
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
7
Якое слова прапушчана ў прыказцы?
Калі хочаш хлеба мець, трэба … глядзець.
A) сяброў Б) тэлевізар В) надвор’е Г) зямліцу Д) планшэт
8
Дадзены сказы:
1. Вучні сабраліся каля школы і пайшлі на экскурсію.
2. Алесь любіў збіраць баравікі і падасінавікі.
3. Сябры пачалі дапамагаць адзін аднаму.
У якім сказе ёсць аднародныя выказнікі?
A) ва ўсіх сказах
Б) няма такога сказа
В) у 1
Г) у 2
Д) у 3
9
Якую літару неабходна ўставіць на месцы пропуску ў слове лён, каб атрымалася назва дрэва з шырокімі фігурнымі лістамі?
A) х Б) к В) м Г) ц Д) ф
10
Які займеннік напішаце на месцы пропуску ў сказе?
“Ігнат, … пойдзеш з намі ў тэатр?” – спытала маці ў сына.
A) я Б) вы В) ты Г) мы Д) ён
11
Дадзены прыклады:
1) снег 2) позні 3) цвік
У якіх словах свісцячы зычны перад мяккім зычным вымаўляецца мякка?
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 2
Г) у 1, 3
Д) у 2, 3
12
Якія літары неабходна ўставіць на месцы пропуску ў словах народнай загадкі?
Без рук, без но.., а в..роты ра..чыняе.
A) г, а, с
Б) г, о, с
В) х, а, с
Г) г, а, з
Д) г, а, ш
13
Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ў прыказцы слова?
Рэшатам вады не наносіш.
A) дзейнікам Б) выказнікам В) азначэннем Г) дапаўненнем Д) акалічнасцю
14
У якіх словах на месцы пропуску напішаце мяккі знак ь?
1) ляс..нік 2) бул..ба 3) лаз..няк 4) іл..гота
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 3
Г) у 2, 3
Д) у 2, 4
15
Як называецца спартыўнае практыкаванне, пры якім бягун, астаючыся на месцы, робіць рухі, уласцівыя бегу:
1) хадзьба на месцы
2) марафонскі бег
3) бег на месцы
4) спрынтарскі бег?
A) няма такой назвы
Б) 1
В) 2
Г) 3
Д) 4
16
Дадзены прыклады:
1) горад 2) цеплыня 3) крок
Выберыце канкрэтныя назоўнікі.
A) усе назоўнікі
Б) няма такіх назоўнікаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
17
Якія сцвярджэнні з прапанаваных правільныя:
1) усе якасныя прыметнікі маюць кароткую форму
2) словазлучэнні бываюць простыя і складаныя
3) аднароднымі могуць быць галоўныя і даданыя члены сказа?
A) усе сцвярджэнні
Б) няма такіх сцвярджэнняў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
18
Дадзены сказ:
Па-над Нараччу белыя воблакі плывуць.
Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае слова?
A) назоўнікам Б) займеннікам В) прыслоўем Г) прыназоўнікам Д) злучнікам
19
У якіх прыкладах з прапанаваных напішаце часціцу не разам:
1) (не)пагадзь
2) (не)спакой
3) (не)дакладнасць?
A) ва ўсіх прыкладах
Б) няма такіх прыкладаў
В) у 1, 2
Г) у 1, 3
Д) у 2, 3
20
Выберыце правільна напісаныя словы:
1) білецёр 2) дзюшес 3) цітр
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
21
Якое ўстойлівае спалучэнне мае значэнне 'марна траціць час'?
A) даць жару
Б) агарод гарадзіць
В) даць задні ход
Г) папасці на кручок
Д) біць лынды
22
Кажан – гэта … .
A) дзікая млекакормячая жывёліна, сямейства пустарогіх, якая водзіцца звычайна ў гарах
Б) лятучая мыш
В) даўнейшы беларускі калядны абрад
Г) аднагадовая расліна сямейства гарбузовых з вялікімі салодкімі пладамі
Д) паўзун з доўгім звілістым целам, без ног
23
Як называецца яловы лес, а таксама ссечаныя яловыя лапы або дрэвы?
A) дуброва Б) гай В) сасняк Г) ельнік Д) гушчар
24
Дадзены назоўнікі:
1) адрасат 2) адрасант 3) паштальён 4) абанент
Якое значэнне кожны з іх мае:
а) той, хто піша
б) той, хто атрымлівае
в) той, хто разносіць пошту па адрасах
г) той, хто мае тэлефон?
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-б, 2-а, 3-в, 4-г
В) 1-в, 2-б, 3-г, 4-а
Г) 1-г, 2-в, 3-а, 4-б
Д) 1-а, 2-в, 3-б, 4-г
25
Для прыманьвання коней у народзе ўжываюцца словы … .
A) “це-це-це”
Б) “пыль-пыль-пыль”
В) “кось-кось-кось”
Г) “дзю-дзю-дзю”
Д) “шут-шут-шут”
26
Дадзены прыклады:
1) асені 2) коны 3) сярэбраны
Якія прыметнікі напісаны няправільна?
A) усе прыметнікі
Б) няма такіх прыметнікаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
27
Колькі прыметнікаў ужыта ў сказе?
На прасторах нашай краіны шумяць зялёныя лясы, стужкамі ўюцца блакітныя рэкі, глядзяць у неба сінія азёры.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
28
Якое слова-назва ягады прапушчана ў народным выслоўі?
Не быць каліне … .
A) чарніцаю Б) ажынаю В) малінаю Г) брусніцаю Д) суніцаю
29
Дзеяслоў любавацца ў форме абвеснага ладу цяперашняга часу 2-ой асобы множнага ліку напішаце … .
A) любуіцеся Б) любуяцеся В) любуяцесь Г) любуецеся Д) любуецесь
30
Хто з’яўляецца аўтарам вершаваных радкоў?
Край паэм,
адвечных песень-казак –
дарагая сэрцу
Беларусь…
A) Францішак Багушэвіч
Б) Паўлюк Трус
В) Максім Багдановіч
Г) Янка Купала
Д) Якуб Колас