Выполнение задания     "Буслік-2014" (7-8 класс)

1

Колькі дзеепрыметнікаў ужыта ў вершаваных радках Максіма Лужаніна?

Суджана, стаўлена пад перакладзіны,

Сечана, палена і не аддадзена,

Не парастрачвана і не раскрадзена,

Рупна ў падмуркі на золку пакладзена

Роднае слова!

A) 0      Б) 5      В) 7      Г) 8      Д) 9

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

2

Якія з дадзеных слоў пішуцца з апострафам?

1) кастан..еты      2) ін..екцыя      3) бул..ён      4) кан..юктывіст      5) Кас..ян

A) усе словы      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1, 3, 5      Г) 2, 4      Д) 3, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

3

Вызначце правільна напісаныя прыметнікі:

1) свежанькі      2) мяканькі      3) шэранькі      4) ціханькі

A) усе прыметнікі      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1, 3      Г) 2, 4      Д) 3, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

4

Вызначце рад з «лішнім» займеннікам:

1) вы, яны, ты

2) нехта, нейкі, сябе

3) такі, той, столькі

A) усе прыклады      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1      Г) 2      Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

5

У якіх словах на месцы пропуску неабходна напісаць літару я?

1) ген..рал      2) дз..сятковы      3) л..снічоўка      4) в..рацяно

A) ва ўсіх словах      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1, 3      Г) 2, 4      Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

6

Дадзены словазлучэнні:

1) залаты ўспамін

2) глухі зычны

3) воўчы апетыт

У якіх словазлучэннях прыметнікі ўжыты ў пераносным значэнні?

A) ва ўсіх прыкладах      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1, 2      Г) 1, 3      Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

7

Выберыце з дадзеных устойлівыя спалучэнні слоў:

1) сцяўшы зубы

2) у сенцах шукаючы

3) паклаўшы руку на сэрца

4) няўрокам кажучы

5) дастаўшы грошы з кішэні

A) усе прыклады      Б) няма правільных варыянтаў       В) 1, 3, 4      Г) 2, 4, 5      Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

8

Выберыце з дадзеных правільна напісаныя словы:

1) дэрмацін      2) твіст      3) эцют      4) апладзісменты

A) усе варыянты      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1, 2      Г) 2, 3, 5      Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

9

Гэту часціну мовы мы даволі часта ўжываем у маўленні. Іменна гэту часціну мовы ў свой час вядомы французскі паэт Шарль Бадлер вобразна ахарактарызаваў у адным са сваіх твораў як анёла руху, які дае фразе жыццё. Пра якую часціну мовы ідзе гаворка?

A) назоўнік      Б) прыметнік      В) дзеяслоў      Г) займеннік      Д) прыслоўе

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

10

У якім сказе правільна пастаўлены знакі прыпынку?

1. Бусел, даляцеўшы да лесу, павярнуў назад і павольна зніжаючыся пачаў набліжацца да ракі.

2. Нягледзячы на густы туман, грыбнікі выйшлі на патрэбную сцежку.

3. У нядзелю нягледзячы на мароз, ён усё ж такі дапамог бацьку накалоць дроў.

A) ва ўсіх сказах      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1      Г) 2      Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

11

Якія з дадзеных складаных назоўнікаў напісаны правільна?

1) вярнідуб      2) прайдзісвет      3) узвейвецер      4) перакаці-поле

A) усе словы

Б) усе словы, акрамя 3

В) няма правільных варыянтаў

Г) 1, 2

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

12

Вызначце сказ, у якім няправільна ўжыта дзеепрыслоўе:

1) Вучні атрымалі спіс рэкамендуючых заданняў.

2) Над вокнамі ў светлым пакоі былі папрыбіваты карнізы.

3) Няцвёрдым хістаючым крокам хворы дайшоў да ложка.

A) усе сказы      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1      Г) 2      Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

13

Дадзены словазлучэнні на рускай мове:

1) забыть о прошлом

2) прийти за телеграммой

3) богатый сравнениями

Дадзены адпаведнікі на беларускай мове:

а) забыцца на мінулае

б) прыйсці па тэлеграму

в) багаты на параўнанні

Вызначце правільна запісаныя адпаведнікі на беларускай мове.

A) усе варыянты      Б) няма правільных варыянтаў      В) а, б      Г) а, в      Д) б, в

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

14

Выберыце з дадзеных складаныя прыметнікі, якія напісаны правільна:

1) хімічна аднародны      2) хуткабежны      3) ільнаткацкі

A) усе словы

Б) усе словы, акрамя 1

В) няма правільных варыянтаў

Г) 1, 2

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

15

Якія знакі прыпынку неабходна паставіць у сказе?

Белавежская пушча і Браслаўскія азёры Палессе і Свіцязь Налібокі і Нарач Бярэзінскі запаведнік і маленькая рэчка Проня ўсё гэта наш родны край наша спадчына якая аднойчы і назаўсёды даецца кожнаму чалавеку разам з жыццём (Янка Сіпакоў).

A) 5 косак, двукроп’е

Б) 5 косак, працяжнік

В) 5 косак

Г) 7 косак, працяжнік

Д) 6 косак

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

16

Ад якога дзеяслова з дадзеных нельга ўтварыць дзеепрыметнік незалежнага стану цяперашняга часу?

1) квітнець      2) рухаць      3) адысці

A) усе прыклады      Б) няма правільнага варыянта      В) 1      Г) 2      Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

17

Утварыце парныя злучнікі з дадзеных кампанентаў:

1) як…      2) раз…      3) так …      4) хоць …

а) то      б) але      в) так      г) што

A) нельга ўтварыць

Б) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

В) 1-б, 2-г, 3-а, 4-в

Г) 1-г, 2-в, 3-б, 4-а

Д) 1-в, 2-а, 3-г, 4-б

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

18

Якія з дадзеных займеннікаў не маюць роду і ліку?

1) іншы      2) хто      3) гэта      4) што      5) сам

A) усе прыклады      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1, 3      Г) 2, 4      Д) 3, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

19

Ад якога прыслоўя з прапанаваных нельга ўтварыць простую форму вышэйшай ступені параўнання?

1) яскрава      2) бадзёра      3) актыўна

A) усе прыклады      Б) няма правільнага варыянта      В) 1      Г) 2      Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

20

Выберыце з дадзеных нескланяльныя назоўнікі:

1) канфеці      2) тамада      3) метро      4) жалюзі      5) творца

A) усе прыклады

Б) няма патрэбных варыянтаў

В) 1, 3, 4

Г) 2, 4

Д) 3, 4, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

21

Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова ў сказе?

Дваццаць дзелім на пяць.

A) дзейнік      Б) выказнік      В) дапаўненне      Г) азначэнне      Д) акалічнасць

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

22

Дадзены дзеясловы:

1) узяць      2) прывесці      3) хадзіць

Ад якога(-іх) дзеяслова(-аў) нельга ўтварыць дзеепрыслоўе(-і)?

A) усе прыклады      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1, 2      Г) 2      Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

23

Аб’ектам вывучэння лексікалогіі з’яўляецца … .

A) чалавек      Б) эмоцыі      В) думкі      Г) слова      Д) твор

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

24

Вучаніца запісала сказы:

1. Пасля канферэнцыі паміж двума вучнямі і настаўнікам адбылася цікавая размова.

2. Два пасажыры прыпазніліся на аўтобус.

3. Не хвалі сабе, няхай людзі пахваляць.

У якім сказе дзяўчынка дапусціла граматычную памылку?

A) усе сказы запісаны правільна

Б) ва ўсіх сказах дапушчана памылка

В) 1

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

25

Выберыце словы, у якіх вымаўляецца фрыкатыўны [г]:

1) гаючы      2) гарнуць      3) гузік      4) грымоты

A) усе словы

Б) усе словы, акрамя 3

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

26

Як называлася ў старажытным Мінску рака-вуліца?

A) Прыпяць      Б) Няміга      В) Менка      Г) Свіслач      Д) Дзвіна

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

27

Выберыце з дадзеных сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску неабходна паставіць працяжнік:

1. Яны … свае людзі.

2. Магутнае дрэва … дуб.

3. На дне ракі пясок … жоўценькі, чысценькі.

4. Дзетак узгадаваць … не грыбоў назбіраць.

A) усе сказы      Б) няма правільных варыянтаў      В) 1      Г) 2, 3      Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

28

Дадзены назвы беларускіх рэк:

1) Гарынь      2) Піна      3) Ясельда      4) Бобрык      5) Брагінка      6) Іпа      7) Сцвіга

Калі вы правільна запоўніце клеткі красворда, то ў выдзеленым вертыкальным слупочку прачытаеце назву ракі, якую ў народзе называюць падчас паводкі на Палессі Прэсным морам.

buslik

A) 1, 3, 5, 2, 7, 6, 4

Б) 2, 4, 5, 6, 3, 1, 7

В) 3, 7, 6, 5, 1, 4, 2

Г) 4, 6, 2, 3, 7, 1, 5

Д) 2, 5, 4, 6, 3, 7, 1

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

29

Які адпаведнік у беларускай мове мае назоўнік з рускай мовы вилок?

1) кафтан      2) альвас      3) качан      4) акраец

A) няма правільнага варыянта      Б) 1      В) 2      Г) 3      Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

30

Лічэбнік пачаў лічыцца самастойнай часцінай мовы з … .

A) XV стагоддзя

Б) XVI стагоддзя

В) XVII стагоддзя

Г) XVIII стагоддзя

Д) XIX стагоддзя

А)         Б)         В)         Г)         Д)