1
Колькі слоў у скорагаворцы?
Намашынепашашыедзедзедукапелюшы.
A) 5 Б) 6 В) 7 Г) 8 Д) 9
2
Як называюцца бліны з дранай бульбы?
A) калдуны Б) дранікі В) праснакі Г) верашчака Д) саладуха
3
Вызначце з прапанаваных адушаўлёныя назоўнікі.
1) брат 2) сасна 3) сусед 4) раса
A) усе назоўнікі
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
4
Якой часцінай мовы з’яўляецца слова казачны?
A) назоўнікам Б) прыметнікам В) дзеясловам Г) займеннікам Д) прыслоўем
5
Прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа:
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасць мая!...
Колькі назоўнікаў у форме адзіночнага ліку ўжыта?
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
6
Дадзена загадка:
Па моры імчыцца, пад ветрам гуляе, да берага дойдзе – адразу знікае.
Знайдзіце адгадку ў пераблытаных літарах.
A) х, а, я, л, в
Б) о, ь, н, к
В) р, у, ш, а, н, к
Г) е, р, е, ц, в
Д) а, ь, т, в, з, р, е
7
Які спосаб утварэння назоўніка лісток?
A) прыставачны
Б) суфіксальны
В) прыставачна-суфіксальны
Г) бяссуфіксальны
Д) асноваскладанне
8
Выберыце з прапанаваных дзеяслоў, які з часціцай не пішацца асобна.
1) (не)пакоіць 2) не(даацэньваць) 3) (не)зможа
A) усе дзеясловы
Б) няма такога
В) 1
Г) 2
Д) 3
9
Якія словы напісаны правільна?
1) сжаўцелы 2) падрыхтаваць 3) расквечаны 4) апсадзіць
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
10
Дадзены дзеясловы:
1) наведываю 2) адгадваю 3) адыгрываў
Які дзеяслоў (дзеясловы) утвораны няправільна?
A) усе дзеясловы
Б) няма такога
В) 1
Г) 1, 2
Д) 3
11
У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару я?
1) м..дуза 2) л..генда 3) г..пард 4) б..нзін
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх
В) у 1, 2
Г) у 2, 3
Д) у 3, 4
12
Вызначце з прапанаваных словы, у якіх на канцы вымаўляецца [ц’].
1) моладзь 2) дзесяць 3) медзь
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
13
Як у старажытнасці называлася лодка, а сёння – шахматная фігура?
A) ветразь Б) баржа В) карабель Г) пешка Д) ладдзя
14
Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова?
Збіраць ягады – прыемны занятак.
A) дзейнікам Б) выказнікам В) дапаўненнем Г) азначэннем Д) акалічнасцю
15
Дадзены сказ:
Мерна пагойдваліся жоўтыя лісточкі на вадзе.
Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае слова?
A) назоўнікам Б) прыметнікам В) дзеясловам Г) займеннікам Д) прыслоўем
16
У якіх словах на месцы пропуску неабходна напісаць апостраф (’)?
1) бул..ён 2) ад..ютант 3) вераб..іны 4) галл..ё
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 3
Г) у 2, 3
Д) у 2, 4
17
Выберыце з прапанаваных няправільна напісаныя словы.
1) ледзьве 2) меньш 3) бясшумны 4) бяследна
A) усе словы
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
18
У народзе існуюць прыкметы:
а) Ноччу без расы – …
б) З бярозы многа соку – …
в) Вясёлка пасля дажджу – …
Прадоўжыце адпаведныя выразы:
1) да мокрага лета
2) на добрае надвор’е
3) дзень з дажджом
A) а-1, б-2, в-3
Б) а-2, б-3, в-1
В) а-2, б-1, в-3
Г) а-3, б-2, в-1
Д) а-3, б-1, в-2
19
Які знак прыпынку прапушчаны ў сказе з простай мовай?
“Галоўнае, сынок, каб ты вырас разумным і выхаваным чалавекам, выбраў прафесію па душы” – сказала маці.
A) коска Б) кропка В) працяжнік Г) двукроп’е Д) двукоссе
20
З дадзеных слоў выберыце словы, якія маюць толькі корань і канчатак.
1) пералёт 2) перамога 3) ападкі 4) гасцінец
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 4
21
У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару ы?
1) без..менны 2) дэз..нфекцыя 3) супер..нтэлект 4) звыш..мклівы
A) ва ўсіх словах
Б) у 1, 2
В) у 1, 3
Г) у 2, 3
Д) у 2, 4
22
Дадзены формы займеннікаў на рускай мове:
а) некого б) не с кем в) не в чем
Якія спалучэнні ім адпавядаюць на беларускай мове?
1) няма з кім 2) няма ў чым 3) няма каго
A) а-1, б-2, в-3
Б) а-2, б-3, в-1
В) а-2, б-1, в-3
Г) а-3, б-2, в-1
Д) а-3, б-1, в-2
23
Вызначце з прапанаваных назоўнікі з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі, якія правільна напісаны.
1) яблынка 2) зямелька 3) агенчык 4) песенька
A) усе назоўнікі
Б) няма такіх
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 4
24
Словы шпарка – імкліва з’яўляюцца … .
A) сінонімамі Б) антонімамі В) паронімамі Г) амонімамі Д) амафонамі
25
Дадзены сказы:
1. Рос Сымонка_ як гарох пры дарозе.
2. Шмат якія стравы можна прыгатаваць з выкарыстаннем свежых_ сушаных і вараных ягад.
3. Над вадой ля берага звісалі галінкі вярбы_ а ўздоўж разраслася лаза.
У якіх сказах на месцы пропуску неабходна паставіць коску?
A) ва ўсіх сказах
Б) няма такіх
В) у 1, 2
Г) у 1, 3
Д) у 2, 3
26
Гукапераймальныя словы, як вядома, імітуюць гукі жывой і нежывой прыроды. Якое гукаперайманне належыць змяі?
A) сыкаць Б) вуркатаць В) буркаваць Г) гудзець Д) стракатаць
27
Вызначце з прапанаваных прыкладаў правільна ўтвораныя словазлучэнні.
1) не прачытаў ліста
2) бачыў сваімі вачыма
3) спазніўся праз дождж
4) па старадаўнім звычаі
A) усе прыклады
Б) няма такіх прыкладаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
28
З якога твора выраз “і самы люты звер за дабро дабром дзякуе”?
A) з легенды “Дамавікова ўдзячнасць”
Б) з твора Уладзіміра Караткевіча “Лебядзіны скіт”
В) з твора Яна Баршчэўскага “Вужыная карона”
Г) з народнай казкі “Залаты птах”
Д) з легенды “Пестунь”
29
У народзе раней падчас гаспадарчых работ прытрымліваліся наступнай прыкметы:
Бяроза распускаецца – сей …, сады цвітуць – …, каліна цвіце – … .
Размясціце на адпаведныя месцы прапушчаныя словы:
1) авёс 2) грэчку 3) бульбу 4) жыта
A) 1, 2, 3
Б) 1, 3, 2
В) 1, 3, 4
Г) 2, 1, 3
Д) 2, 3, 4
30
“Беларускім золатам” паэтычна называюць … .
A) разьбу па дрэве
Б) лозапляценне
В) выцінанку
Г) саломапляценне
Д) вышыванне