1
Колькі слоў у народным выслоўі?
Глыбокуювадунезамуціш.
A) 2 Б) 3 В) 4 Г) 5 Д) 6
2
У слове рыба падкрэсленая частка з’яўляецца … .
A) прыстаўкай Б) коранем В) суфіксам Г) канчаткам Д) постфіксам
3
З якой літары пачынаецца назва вялікай пералётнай птушкі з доўгай прамой чырвонай дзюбай і высокімі чырвонымі нагамі?
A) а Б) б В) ж Г) ч Д) ц
4
Выберыце з прапанаваных назваў музычных інструментаў словы, якія маюць два склады:
1) скрыпка 2) арфа 3) гітара 4) барабан
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
5
Якую літару неабходна прыбраць у слове пілот, каб атрымалася назва агароджы, пераважна з жэрдак?
A) п Б) і В) л Г) о Д) т
6
Выберыце з дадзеных пытальны сказ.
1. Прыгожая наша краіна!
2. Як трапляе хлеб на стол?
3. Глядзяць у неба сінія азёры.
A) усе сказы
Б) няма патрэбнага сказа
В) 1
Г) 2
Д) 3
7
У якім склоне назоўнікі адказваюць на пытанне чым?
A) у назоўным склоне
Б) у давальным склоне
В) у вінавальным склоне
Г) у творным склоне
Д) у родным склоне
8
Якая літара ў беларускім алфавіце ідзе за літарай ж?
A) е Б) ё В) з Г) і Д) к
9
Выберыце правільна напісаныя словы:
1) дуп 2) мурашка 3) знахотка 4) посуд
A) усе словы
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
10
Дадзены малюнкі фігур:

Якая іх форма:
а) круглая б) чатырохвугольная в) трохвугольная?
Суаднясіце малюнак і форму фігур.
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-а, 2-в, 3-б
В) 1-б, 2-в, 3-а
Г) 1-в, 2-б, 3-а
Д) 1-в, 2-а, 3-б
11
Дадзены сказ:
Вясной прыгожа квітнее наш сад.
Колькі словазлучэнняў у сказе?
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
12
Колькі гукаў у слове ясень?
A) 2 Б) 3 В) 4 Г) 5 Д) 6
13
Дадзены прыклады:
1) канапа 2) лесавік 3) юнак
Выберыце адушаўлёныя назоўнікі.
A) усе назоўнікі
Б) няма такіх назоўнікаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
14
Дадзены словазлучэнні:
1) рачн.. глыб
2) аўтамабільн.. сэрвіс
3) вясков.. сявец
4) нов.. бра
Выберыце прыклады, у якіх прыметнікі маюць канчатак -ы.
A) усе прыметнікі
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
15
Вызначце з прапанаваных словы, якія маюць мяккія зычныя гукі:
1) яхта 2) сябар 3) зіма
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
16
Прачытайце ўважліва назвы:
1) жарабя 2) цяля 3) ягня
Суаднясіце назвы з малюнкамі:

A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-а, 2-в, 3-б
В) 1-б, 2-в, 3-а
Г) 1-в, 2-б, 3-а
Д) 1-в, 2-а, 3-б
17
Як называецца каўпак для лямпы?
A) аазіс Б) абажур В) абаранак Г) абгортка Д) абруч
18
Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі Петруся Броўкі:
– Калі ласка! – нашай роднай мовы
Шчырыя і ветлівыя словы.
Колькі ўсяго прыметнікаў ужыта?
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
19
Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае ў прыказцы слова?
У лес дроў не возяць.
A) дзейнікам Б) выказнікам В) азначэннем Г) дапаўненнем Д) акалічнасцю
20
Дадзены прыклады:
1) бусел, сава
2) мядзведзь, ліса
3) сцюжа, гром
Як назваць назоўнікі ў кожным з трох прыкладаў адным словам?
а) жывёлы б) з’явы прыроды в) птушкі
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-а, 2-в, 3-б
В) 1-б, 2-в, 3-а
Г) 1-в, 2-б, 3-а
Д) 1-в, 2-а, 3-б
21
Закончыце сказ, не змяняючы форму слоў.
Вучні чыталі цікавае … .
A) паэму Б) апавяданне В) аповесць Г) легенду Д) казку
22
Вызначце з дадзеных няправільна напісаныя словы:
1) дрыўляны 2) яблачны 3) вадзяны
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
23
Выберыце з прапанаваных словы, у якіх на месцы пропуску напішаце літару о:
1) в..рона 2) н..ра 3) гор..д
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
24
Дадзены прыклады:
1) урок 2) сшытак 3) падручнік
У якіх словах націск падае на другі склад?
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 2
Г) у 1, 3
Д) у 2, 3
25
Выберыце з прапанаваных словы-сінонімы да назоўніка балота:
1) багна 2) дрыгва 3) пустыня
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
26
Дадзены запазычаныя словы:
1) мантаж 2) фальш 3) рубрыка
Падбярыце да іх беларускія адпаведнікі:
а) падман б) зборка в) раздзел
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-б, 2-а, 3-в
В) 1-б, 2-в, 3-а
Г) 1-в, 2-б, 3-а
Д) 1-в, 2-а, 3-б
27
Драматычны твор з вясёлым зместам называецца … .
A) драма Б) трагедыя В) камедыя Г) вадэвіль Д) опера
28
Дадзены прыклады:
1) авіяцыя, піяніна
2) педаль, метро
3) збожжа, узвышша
Суаднясіце з патрэбнай арфаграмай:
а) правапіс падоўжаных зычных
б) правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
в) правапіс е ў першым складзе перад націскам у запазычаных словах
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-а, 2-в, 3-б
В) 1-б, 2-в, 3-а
Г) 1-в, 2-б, 3-а
Д) 1-в, 2-а, 3-б
29
Якое лексічнае значэнне мае назоўнік бок? Выберыце патрэбны(-ыя) прыклад(-ы):
1) напрамак на мясцовасці
2) прастора справа або злева ад сярэдняй лініі
3) састаўная частка, элемент чаго-небудзь
A) усе прыклады
Б) 1
В) 1, 2
Г) 2
Д) 2, 3
30
Якая народная казка пачынаецца словамі “Былі ў аднаго чалавека тры сыны”?
A) “Разумная дачка”
Б) “Музы́кі”
В) “Залаты птах”
Г) “Ох і залатая табакерка”
Д) “Лісіца-хітрыца”