1
Колькі дзеясловаў у народнай загадцы?
Гудзе, як пчала, ляціць, як страла, крыламі не махае, хто адгадае?
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
2
Вучні запісвалі сказ пад дыктоўку:
Пад вечар ля сажалкі зноў пачалі квакаць …
Які назоўнік не паспеў напісаць Ясь?
A) вароны Б) гусі В) качкі Г) жабы Д) кнігаўкі
3
Аленка атрымала заданне вызначыць, колькі двухскладовых назоўнікаў ужыта ў вершаваных радках С. Сокалава-Воюша. Дапамажыце дзяўчынцы правільна выканаць заданне.
Жвава круцяцца жаронцы,
Як жаўток, жаўцее сонца,
Жнівень ходзіць па зямлі,
Жыта зносіць у кулí.
A) 0 Б) 2 В) 4 Г) 6 Д) 8
4
Вымаўленне якога слова (ці слоў) не супадае з напісаннем?
1) горад 2) мароз 3) пірог
A) усіх слоў
Б) няма такіх слоў
В) 1
Г) 2
Д) 3
5
Якія словы правільна падзелены для пераносу?
1) падж-аць 2) пад’-ём 3) асі-на 4) ю-нак
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
6
Дадзены сказы:
1. Плывец плыве, а пешаход … . |
а) клякоча |
2. Спявак спявае, а баяніст … . |
б) ідзе |
3. Сабака гаўкае, а бусел … . |
в) іграе |
Якія дзеясловы прапушчаны? Падбярыце правільныя варыянты.
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-а, 2-в, 3-б
В) 1-б, 2-а, 3-в
Г) 1-б, 2-в, 3-а
Д) 1-в, 2-а, 3-б
7
Выберыце з прапанаваных толькі неадушаўлёныя назоўнікі.
1) паштальён 2) гімназія 3) вецер 4) школьнік
A) усе назоўнікі
Б) няма такіх назоўнікаў
В) 1, 2
Г) 2, 3
Д) 3, 4
8
Вучні павінны былі вызначыць колькасць ужытых у сказе асабовых займеннікаў.
Будзь добры з прыродай, і яна пакажа табе свае таямніцы.
Мікола сказаў, што ў дадзеным сказе асабовых займеннікаў няма. Алёна вызначыла адзін асабовы займеннік, Ірына – два, Ігнат – тры. Хто з вучняў адказаў правільна?
A) Мікола
Б) Алёна
В) Ірына
Г) Ігнат
Д) ніхто з вучняў
9
У некаторых мясцовасцях можна пачуць: “Ясны веташóк – на сцюжу.” Які назоўнік з’яўляецца адпаведнікам слова веташȯк?
A) дзень Б) вечар В) ноч Г) сон Д) месяц
10
При проведении конкурса этот вопрос не оценивался или правильными являются два варианта ответа.
Поэтому при тестовом выполнении он пропускается. При проверке своих ответов вы сможете посмотреть и пропущенный вопрос.
11
Выберыце з дадзеных словы, якія маюць чатыры гукі.
1) елка 2) поле 3) ежа 4) свае
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2, 4
Г) 2, 3
Д) 3, 4
12
Колькі назоўнікаў у форме множнага ліку назоўнага склону ў вершаваных радках С. Давідовіча?
Ах, неба – месяц, зоркі,
Бяздонне, глыбіня.
Світанкі, надвячоркі,
Канец, пачатак дня.
A) 0 Б) 3 В) 6 Г) 9 Д) 10
13
Міколка павінен быў вызначыць назвы кветак з прапушчаным складам -мо-.
1) ра-..-нак 2) зва-..-чак 3) мі-..-за 4) ва-..-шка 5) пі-..-ня
Дапамажыце хлопчыку справіцца з заданнем.
A) усе назвы
Б) няма такіх назваў
В) 1, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
14
Якую літару напішаце на месцы пропуску ў словах ко..дра, ка..нер, шпако..ня, ласта..ка?
A) в Б) ф В) й Г) у Д) ў
15
Вы ведаеце назвы птушак галка, папугай, голуб. Які аднолькавы гук ёсць у назвах?
A) [а] Б) [у] В) [л] Г) [г] Д) [п]
16
Выберыце з дадзеных галосныя гукі.
1) [й] 2) [о] 3) [ў] 4) [э]
A) усе гукі
Б) няма такіх гукаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 4
17
Настаўніца задала вучням пытанне: “Які назоўнік не з’яўляецца назвай птушкі: жаўна, бусел, крыжадзюб, гуслі, дрозд?”. Улад сказаў, што гэта слова жаўна, Міхалка – бусел, Света – крыжадзюб, Люда – гуслі, Клава – дрозд.
A) Улад Б) Міхалка В) Света Г) Люда Д) Клава
18
Усім вядома кніга Анатоля Клышкі пра першадрукара “Францыск Скарына, альбо Як … ”. Прадоўжыце назву.
A) жыў першадрукар
Б) да нас прыйшла кніга
В) не забыць гісторыю
Г) свеціць Сонца
Д) друкуем кнігі
19
Выберыце з дадзеных толькі тыя словы, у якіх пры перамене месца складу зменіцца лексічнае значэнне.
1) ліпа 2) лазня 3) сіла 4) хваля
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 4
20
Уважліва прачытайце вершаваную загадку М. Пазнякова. Вызначце слова-адгадку ў пераблытаных складах.
Стракаты, крылаты –
Руплівец лясны,
Лекар заўзяты
У хворай сасны.
A) дзюбжакры Б) бейраве В) целдзя Г) сакгу Д) рукцяце
21
Колькі разоў сустракаецца апошні гук назоўніка цвік у словах вершаванай загадкі М. Пазнякова?
Выраслі ў полі браточкі
І зазванілі ў званочкі:
– Жніце нас і малаціце,
Дзеткам пячэнне рабіце. (Авёс.)
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
22
Якое ўстоўлівае спалучэнне мае значэнне ‘блізка, у непасрэднай блізкасці ад каго-небудзь, чаго-небудзь’?
A) пакінуць з носам
Б) пад самым носам
В) на носе
Г) узяць з-пад самага носа
Д) кляваць носам
23
Каго ў народзе называюць “чацвераногім лесарубам”?
A) ваўка Б) барсука В) мядзведзя Г) бабра Д) рысь
24
Дадзены народныя загадкі.
1. Галава ў вадзе, а хвост на сушы.
2. Круглы, як сонца, шыпіць пад ім донца.
3. Не мора, а хвалюецца.
4. Жалезны нос у зямлю ўрос.
5. Ноччу лятае, а днём адпачывае.
Дадзены варыянты адгадак:
а) плуг б) блін в) савá г) ніва д) коўш
Калі правільна размясціць адгадкі на загадкі, то ў выдзеленым вертыкальным радку красворда можна прачытаць адгадку на загадку хто, не гаворачы, вучыць.
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г, 5-д
Б) 1-б, 2-в, 3-д, 4-а, 5-г
В) 1-в, 2-д, 3-г, 4-б, 5-а
Г) 1-г, 2-а, 3-в, 4-д, 5-б
Д) 1-д, 2-б, 3-г, 4-а, 5-в