1

Якую літару ў слове елка неабходна замяніць на літару ё, каб атрымалася назва дрэва, упрыгожанага ў пакоі на Новы год?
A) не трэба замяняць
Б) е
В) л
Г) к
Д) а
2
Уважліва прачытайце сказ:
За дабро дабром плаціць трэба.
Падлічыце, колькі слоў маюць літару р.
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
3
Якія словы з прапанаваных маюць два склады:
1) вольха 2) таполя 3) вярба?
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
4
Як называецца першы месяц вясны?
A) сакавік Б) чэрвень В) верасень Г) снежань Д) люты
5
Дадзены прыклады:
1) госць 2) гусі 3) рысь 4) алені.
Выберыце назоўнікі ў форме адзіночнага ліку.
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
6

Прачытайце ўважліва радкі з народнай калыханкі:
Ціха, кіска, ціха, братка,
У калысцы спіць дзіцятка.
На якое пытанне адказвае выдзеленае слова?
A) хто?
Б) што робіць?
В) што?
Г) каго?
Д) каму?
7
У якім склоне ўжыты выдзелены ў прыказцы назоўнік?
Навука даражэй за ўсякае багацце.
A) у назоўным склоне
Б) у родным склоне
В) у давальным склоне
Г) у вінавальным склоне
Д) у творным склоне
8
Колькі дзеясловаў у прыказцы?
Жнівень сее, жне і косіць – на сталах багацця досыць.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
9
Дадзены прыклады:
1) кан..кі 2) бул..ён 3) лос..
Назавіце словы, у якіх напішаце літару мяккі знак ь.
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
10
Назавіце словы, у якіх ёсць [п]:
1) боб 2) ліпа 3) кіпень
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
11

Закончыце сказ, не змяняючы форму слоў:
Хлопчык намаляваў прыгожую … .
A) птушку Б) дрэва В) возера Г) лес Д) карабель
12
Дадзены прыклады:
1) пень 2) кот 3) дом
Якія словы маюць тры літары і тры гукі?
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
13
Колькі назоўнікаў ужыта ў сказе?
Купалле – цікавае беларускае народнае свята.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
14
Якая назва месяца супадае ў напісанні і вымаўленні ў беларускай і рускай мовах?
A) люты Б) сакавік В) май Г) ліпень Д) снежань
15
У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару ў:
1) ле.. 2) во..к 3) па..за?
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 2
Г) у 1, 3
Д) у 2, 3
16
Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі Якуба Коласа:
Ноч і вечар, дзень, світанне
Абняло ты, слова-краска.
Колькі ўсяго назоўнікаў нельга падзяліць для пераносу?
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
17
Асіна, ліпа, сасна – гэта … .
A) расліны Б) кветкі В) кусты Г) дрэвы Д) травы
18
Макар атрымаў заданне з пераблытаных літар скласці назвы птушак:
1) лязюзя 2) кілку 3) дрзод 4) белус 5) сіцані
Знайдзіце сярод іх назву невялікай балотнай птушкі з доўгімі нагамі.
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
19

Хлопчык убачыў на лузе шмат коней. Бабуля сказала: “Паглядзі, унучак, гэта пасецца … коней”. Якое слова прапушчана?
A) клін Б) чарада В) табун Г) касяк Д) зграя
20
Вызначце з прапанаваных словы, у якіх літара ю абазначае два гукі:
1) юнак 2) пюрэ 3) уюн
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
21
Дадзены прыклады:
1) сту..ка 2) усме..ка 3) до..ка
У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару ш?
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 2
Г) у 1, 3
Д) у 2, 3
22
Выберыце з прапанаваных словы-сінонімы да прыметніка смелы:
1) храбры 2) багаты 3) адважны 4) разумны
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
23
Які дзеяслоў прапушчаны ў прыказцы?
Хто ў жніўні гуляе, той узімку … .
A) адпачывае Б) спіць В) галадае Г) плача Д) радуецца
24
Суаднясіце назвы з малюнкамі:
1) слоік 2) граблі 3) скаварада

A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-а, 2-в, 3-б
В) 1-б, 2-в, 3-а
Г) 1-в, 2-б, 3-а
Д) 1-в, 2-а, 3-б