Выполнение задания     "Буслік-2023" (3-4 класс)

1

Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі Якуба Коласа:

Як той вандроўнік адзінокі,
Я марыў свой пракласці след
У нейкі край, у нейкі свет,
Такі чароўны і далёкі.

Колькі слоў з літарай ў ужыта ў радках?

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

2

Колькі назоўнікаў у скорагаворцы?

Пад вываратнямі вавёрка віла вяроўкі вёртка.

A) 1       Б) 2       В) 3       Г) 4       Д) 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

3

Прачытайце загадку:

Я вада і па вадзе плаваю.

Літары ў слове-адгадцы пераблыталіся. Вызначце правільны варыянт.

A) е, н, г, с

Б) ё, д, л

В) а, м, а, х, р

Г) а, з, т, е, в, р, ь

Д) й, і, е, н

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

4

Мы з літарай з знаёмства маем, а таму словы з напісаннем літары з падбіраем:

1) ..вязка       2) ..мазка       3) ..дань       4) ..зянне

У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару з?

A) ва ўсіх словах

Б) няма такіх слоў

В) у 1, 2

Г) у 2, 3

Д) у 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

5

Якія галосныя з прапанаваных неабходна ўставіць на месцы пропуску ў слове д..м, каб атрымаліся словы з пэўным лексічным значэннем?

1) о       2) ё       3) ы       4) і

A) усе прапанаваныя галосныя

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

6

Якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае слова ў народным выразе?

На гарыстым полі не гавораць таямніц.

A) назоўнікам       Б) прыметнікам       В) дзеясловам       Г) займеннікам       Д) прыслоўем

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

7

Базыль атрымаў заданне дапісаць сказы, падабраўшы патрэбныя назоўнікі. Дапамажыце хлопчыку справіцца з заданнем.

1. У дуброве растуць … .

2. Ля дарогі ўкапалі … .

3. На маскарад надзенем … .

4. Будаўнікі надзенуць … .

а) каскі       б) маскі       в) слупкі       г) дубкі

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в

В) 1-в, 2-г, 3-а, 4-б

Г) 1-г, 2-в, 3-б, 4-а

Д) 1-б, 2-в, 3-а, 4-г

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

8

У якіх словах з дадзеных аднолькавая колькасць гукаў і літар?

1) ясень       2) камень       3) мільён       4) шчаўе

A) ва ўсіх словах

Б) няма такіх слоў

В) у 1, 2

Г) у 1, 3

Д) у 2, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

9

Калі замяніць першую літару ў слове горка, то атрымаецца слова са значэннем ‘драпежны пушны звярок сямейства куніцавых з густой бліскучай поўсцю’. На якую літару трэба замяніць літару г?

A) няма такой літары

Б) на літару н

В) на літару з

Г) на літару ж

Д) на літару л

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

10

Вызначце з прапанаваных слова(-ы), якое(-ія) нельга падзяліць для пераносу.

1) яліна       2) арыя       3) мільёны

A) усе словы

Б) няма такога слова

В) 1

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

11

Прачытайце ўважліва сказ:

Будзь чулы, уважлівы да ўсіх людзей усюды і заўсёды!

Які гэты сказ па інтанацыі?

A) апавядальны       Б) пытальны       В) клічны       Г) пабуджальны       Д) няклічны

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

12

Васілёк сустрэўся з сябрамі і расказаў: “Марожанае мы лізалі, а ў ім разынкі ляжалі. Мая малодшая сястра іх старанна жавала і ад стомы ўсё зявала.”

Які адпаведнік мае ў рускай мове назоўнік разынкі?

A) слива       Б) изюм       В) курага       Г) инжир       Д) финики

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

13

Прачытайце народную заклічку:

Агурочак, агурочак,
Не хадзі на той платочак:
Там мышка жыве,
Табе хвосцік адгрызе.

Якім членам сказа з’яўляецца слова агурочак?

A) не з’яўляецца членам сказа

Б) дзейнікам

В) выказнікам

Г) дапаўненнем

Д) азначэннем

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

14

Выберыце з дадзеных прыкладаў тыя, у якіх патрэбна напісаць на месцы пропуску ў прыметніках канчатак -ы(-і).

1) сонечн.. надвор’е

2) доўг.. цень

3) металічн.. цвік

A) усе прыклады

Б) няма такіх прыкладаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

15

Прачытайце ўважліва сказ:

Ляжаць ля талеркі відэлец, нож, лыжкі.

Колькі назоўнікаў у форме множнага ліку ў ім ужыта?

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

16

У якіх словах з прапанаваных толькі адзін [а]?

1) баян       2) мякіш       3) яма       4) агонь

A) у 1, 2

Б) у 1, 3

В) у 2, 3

Г) у 2, 4

Д) у 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

17

Вызначце на дадзеных малюнках тыя выявы, у пачатку назваў якіх ёсць [г].

buslik2023

A) няма такіх малюнкаў

Б) 1, 2

В) 2, 3

Г) 2, 3, 4

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

18

Якое слова прапушчана ў народным выслоўі?

Ваду таўчы – … і будзе.

A) смятана       Б) масла       В) вада       Г) каша       Д) кісель

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

19

У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару ў?

1) во..к       2) а..сянка       3) жале..ка       4) по..ка

A) ва ўсіх словах

Б) няма такіх слоў

В) у 1, 2

Г) у 2, 3

Д) у 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

20

Якое(-ія) слова(-ы) з прапанаваных заканчваецца(-юцца) спалучэннем [шч]?

1) хвошч       2) шчаняты       3) дождж

A) усе дадзеныя словы

Б) 1

В) 2

Г) 1, 3

Д) 2,3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

21

Колькі разоў сустракаецца апошні гук слова пад у назоўніках вершаванай загадкі Н. Гілевіча?

Закаціўся пад плот,
Лёг у баразёнцы,
Паласаты жывот
Грэючы на сонцы.

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

22

Дадзены назвы птушак на беларускай мове:

1) сітаўка       2) крыжадзюб       3) жаўна       4) крумкач

Якая назва мае адпаведнік у рускай мове клест?

A) няма такой назвы       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

23

Выберыце з прапанаваных слова(-ы) з [дз].

1) дзверы       2) дзяцінства       3) дзынканне

A) 1

Б) 1, 2

В) 2

Г) 2, 3

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

24

У беларускім алфавіце першая літара а. У рускім алфавіце таксама літара а. А якая першая літара ў лацінскім алфавіце?

A) v       Б) ž       В) f       Г) a       Д) g

А)         Б)         В)         Г)         Д)