1
Колькі слоў у сказе?
Ялюблюсваюсям’ю.
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
2

Колькі складоў у слове ягады?
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
3
Прачытайце ўважліва народнае выслоўе:
Рана ўстанеш – шмат зробіш.
Колькі ўсяго слоў з літарай ш?
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
4
Якая птушка ў народзе мае назву “лясны барабаншчык”?
A) сарока Б) дзяцел В) сойка Г) сава Д) дрозд
5
Прачытайце назвы дрэў:
1) сасна 2) асіна 3) ясень
У якім слове ёсць дзве літары с?
A) ва ўсіх словах
Б) няма такога слова
В) у 1
Г) у 2
Д) у 3
6
Выберыце з прапанаваных назоўнік мужчынскага роду:
1) дом 2) ваза 3) рэха 4) акно
A) усе назоўнікі
Б) 1
В) 2
Г) 3
Д) 4
7
При проведении конкурса этот вопрос не оценивался или правильными являются два варианта ответа.
Поэтому при тестовом выполнении он пропускается. При проверке своих ответов вы сможете посмотреть и пропущенный вопрос.
8
Прачытайце назвы кветак:
1) ружа 2) валошка 3) ландыш
Суаднясіце іх з малюнкамі:

A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-а, 2-в, 3-б
В) 1-б , 2-в, 3-а
Г) 1-в, 2-б, 3-а
Д) 1-в, 2-а, 3-б
9
Якую літару напішаце на месцы пропуску ў словах:
1) ве..ер 2) ак..ёр 3) мес..а?
A) д Б) т В) ч Г) ц Д) ш
10
Вызначце з дадзеных словы, якія маюць адзін склад:
1) вяз 2) груша 3) клён 4) вярба
A) усе словы
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
11
Выберыце з прапанаваных словы, у якіх усе зычныя цвёрдыя:
1) трава 2) неба 3) рака 4) сцюжа
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
12
Як называецца першы месяц зімы?
A) сакавік Б) чэрвень В) верасень Г) снежань Д) люты
13
Дапоўніце сказ:
Каб быць адукаваным, трэба добра … .
A) спаць
Б) гуляць
В) гультаяваць
Г) вучыцца
Д) не слухацца
14
Дадзены назоўнікі:
1) настаўнік 2) мастак 3) будаўнік
Падбярыце да іх патрэбныя дзеясловы:
а) малюе б) будуе в) вучыць
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-а, 2-в, 3-б
В) 1-б , 2-в, 3-а
Г) 1-в, 2-б, 3-а
Д) 1-в, 2-а, 3-б
15
Якое слова з прапанаваных можа ўжывацца і як назоўнік, і як дзеяслоў:
1) мыла 2) стол 3) каша?
A) усе словы
Б) няма такога слова
В) 1
Г) 2
Д) 3
16
Адгадайце народную загадку:
Зімой і летам адным цветам.
A) бяроза Б) яблыня В) дуб Г) елка Д) вішня
17
Дадзены прыклады:
1) Міша 2) Ніна 3) Вера 4) Алесь
Пастаўце імёны ў алфавітным парадку.
A) 1, 2, 3, 4
Б) 2, 3, 1, 4
В) 3, 4, 1, 2
Г) 4, 3, 2, 1
Д) 4, 3, 1, 2
18

Прачытайце ўважліва радкі народнай пацешкі:
Сарока-варона
Дзеткам кашу варыла.
На прыпечку студзіла.
Падлічыце колькасць назоўнікаў у форме множнага ліку.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
19
Дадзены прыклады:
1) на галінцы
2) выразна прачыталі
3) дзядуля расказаў казку
Выберыце толькі сказ.
A) усе прыклады – сказы
Б) няма сказа
В) 1
Г) 2
Д) 3
20
Выберыце з прапанаваных словы, у якіх націск падае на другі склад:
1) снягір 2) стрыж 3) зязюля
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
21
Некаторыя народныя казкі заканчваюцца выразам
“Вам казка, а мне абаранкаў вязка”.
Такі выраз з’яўляецца … .
A) зачынам
Б) самым напружаным момантам
В) паўторам дзеяння
Г) характарыстыкай герояў
Д) канцоўкай
22
Прачытайце ўважліва назвы:
1) звер 2) птушка 3) дрэва
Суаднясіце назвы з малюнкамі:

A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-а, 2-в, 3-б
В) 1-б , 2-в, 3-а
Г) 1-в, 2-б, 3-а
Д) 1-в, 2-а, 3-б
23
Хлопчык прыйшоў з рыбалкі і пахваліўся сябрам:
“Сёння я бачыў цэлы … плотак”.
Якое слова прапушчана?
A) статак Б) чарга В) табун Г) касяк Д) зграя
24
Як называецца вязкі асадак мінеральных і арганічных рэчываў на дне вадаёмаў?
A) пясок Б) іл В) водарасць Г) глеба Д) гліна