1
Якія словы маюць адзін склад?
1) снег 2) луг 3) звон 4) цень
A) усе словы
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 3, 4
2
Колькі слоў у скорагаворцы?
Ульвяняцільвіцамаці.
A) 2 Б) 3 В) 4 Г) 5 Д) 6
3
Выберыце імёны хлопчыкаў.
1) Маша 2) Міша 3) Антон 4) Аліна
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
4
Якую літару неабходна паставіць паміж літарамі б..к, каб атрымалася назва жывёлы?
A) а Б) о В) э Г) ы Д) у
5
Адгадайце загадку:
Яна галодная – хата халодная,
Яна пад’ела – у хаце пацяплела.
A) страха Б) печ В) гаспадыня Г) дзетвара Д) госця
6
Якія словы пачынаем пісаць з галоснай літары?
1) дуб 2) ясень 3) сасна 4) асіна
A) няма такіх слоў
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
7
Падлічыце, колькі ўсяго [ш] у словах скорагаворкі.
На машыне па шашы едзе дзед у капелюшы.
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
8
Знайдзіце назвы 1) арэлі, 2) дзьмухавец, 3) цыбуля на малюнках.

A) а-1, б-2, в-3
Б) а-2, б-3, в-1
В) а-2, б-1, в-3
Г) а-3, б-2, в-1
Д) а-3, б-1, в-2
9
Як назваць адным словам ваўка, сабаку, тыгра?
A) людзі
Б) расліны
В) жывёлы
Г) з’явы прыроды
Д) рэчы
10
Прачытайце ўважліва радок з верша Уладзіміра Дубоўкі:
Кожнае слова вякамі стварана.
На якое пытанне адказвае выдзеленае слова?
A) хто?
Б) што?
В) каго?
Г) чаго?
Д) (аб) чым?
11
Якія імёны нельга перанесці пры напісанні?
1) Рая 2) Клава 3) Ала 4) Шура
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
12
Дадзены словы:
1) кветка 2) вёска 3) авёс 4) месца
Выберыце словы з літарай ё.
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
13
Выберыце словы, якія абазначаюць дзеянне.
1) глядзець 2) жоўты 3) пець 4) светлы
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 5
14
Дадзены назвы прафесій:
а) урач б) настаўнік в) муляр
Што яны робяць? Выберыце патрэбныя варыянты.
1) будуе дамы
2) вучыць дзяцей
3) лечыць людзей
A) а-1, б-2, в-3
Б) а-2, б-3, в-1
В) а-2, б-1, в-3
Г) а-3, б-2, в-1
Д) а-3, б-1, в-2
15
Як называецца жыллё для шпакоў?

A) гняздо Б) дупло В) шпакоўня Г) падстрэшак Д) страха
16
У якім слове на месцы пропуску дзве літары шш?
1) збо..а 2) узвы..а 3) кало..е 4) карэ..е 5) бага..е
A) у 1 Б) у 2 В) у 3 Г) у 4 Д) у 5
17
Прачытайце ўважліва вершаваныя радкі Якуба Коласа:
Пабяліла зіма і палі, і лугі,
І сады, і лясы, і над рэчкай стагі.
Колькі назоўнікаў у форме множнага ліку тут ужыта?
A) 3 Б) 4 В) 5 Г) 6 Д) 7
18
На якія пытанні адказваюць прыметнікі?
1) які? 2) чый? 3) што? 4) хто? 5) што рабіць? 6) што зрабіць?
A) 1, 2
Б) 2, 3
В) 3, 4
Г) 4, 5
Д) 5, 6
19
Якое слова-антонім прапушчана ў спалучэнні?
Ручай вузкі, а рака … .
A) празрыстая Б) вузейшая В) шырокая Г) доўгая Д) імклівая
20
Выберыце словы, у якіх 3 літары і 3 гукі.
1) люк 2) яма 3) лью 4) Мая
A) усе словы
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
21
З назваў якіх дзвюх літар можна прыгатаваць страву?
1) д 2) к 3) м 4) ш
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
22
Якія назвы дзён тыдня напісаны няправільна?
1) аўторак 2) среда 3) чацвер 4) суббота
A) усе назвы
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
23
Дадзены назвы:
а) сасоннік б) гай в) дуброва
Суаднясіце з іх значэннямі:
1) ліставы лес са значнай колькасцю дубоў
2) сасновы лес
3) невялікі, часцей лісцевы лес
A) а-1, б-2, в-3
Б) а-2, б-3, в-1
В) а-2, б-1, в-3
Г) а-3, б-2, в-1
Д) а-3, б-1, в-2
24
Вызначце па малюнках адгадкі на загадкі.
а) Без станка і без рук, а кросны тчэ.
б) На паляне сіняй пасецца конь сівы.
в) Стаіць у лазе на адной назе.

A) а-1, б-2, в-3
Б) а-2, б-3, в-1
В) а-2, б-1, в-3
Г) а-3, б-2, в-1
Д) а-3, б-1, в-2