1
Падлічыце, колькі слоў у скорагаворцы.
Дудардударудармадудкудае.
A) 1 Б) 2 В) 3 Г) 4 Д) 5
2
Выберыце назвы школьных прылад.
1) пенал 2) акно 3) сшытак 4) дзверы
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
3
Прачытайце ўважліва загадку:
Белы, як снег, салодкі, як мёд.
Знайдзіце ў пераблытаных літарах адгадку.
A) к, а, ц, а, ц
Б) а, р, у, к, ц
В) о, к, с
Г) а, к, у, р, б
Д) б, у, ц, ы, л, я
4
Прачытайце ўважліва імёны:
1) Рыта 2) Юра 3) Барыс 4) Ігнат
Якія імёны пачынаюцца з галоснай?
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
5
Як стукае дзяцел па дрэве?
A) тук-тук-тук
Б) мяў-мяў-мяў
В) цілі-цілі-цілі
Г) гаў-гаў-гаў
Д) му-му-му
6
Суаднясіце назвы жывёл і малюнкі.
1) зубр 2) карова 3) конь 4) лось
A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г
Б) 1-б, 2-г, 3-а, 4-в
В) 1-в, 2-а, 3-б, 4-г
Г) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а
Д) 1-г, 2-в, 3-а, 4-б
7
Прачытайце ўважліва словы:
1) лыжы 2) туфлі 3) шар 4) воблака
Выберыце тыя з іх, якія маюць два склады.
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
8
Якую расліну называюць “сябрам” таго, хто ідзе пешшу?
A) званочак Б) зверабой В) падарожнік Г) лотаць Д) дзьмухавец
9
Якія прыклады з прапанаваных з’яўляюцца назвай посуду?
1) зацірка 2) боршч 3) лыжка 4) відэлец
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
10
Адгадайце загадку:
На тоненькай ножцы стаіць,
Сонейкам на неба глядзіць.
A) валошка Б) званочак В) сланечнік Г) парасон Д) грыб
11
Колькі ў беларускай мове галосных гукаў?
A) 3 Б) 4 В) 5 Г) 6 Д) 7
12
Выберыце з дадзеных словы, якія напішаце з вялікай літары.
1) (В, в)аля 2) (І, і)ван 3) (П, п)оле
A) усе дадзеныя словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
13
Прачытайце ўважліва сказ:
На катку, пакрытым тоўстым лёдам, зашумела дзетвара.
Вызначце колькасць слоў, якія маюць дзве галосныя.
A) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
14
У якіх словах з прапанаваных на месцы пропуску неабходна ўставіць літару ы?
1) м..шка 2) гр..бы 3) др..ва 4) г..ра
A) у 1, 2
Б) у 1, 3
В) у 2, 3
Г) у 2, 4
Д) у 3, 4
15
Прачытайце ўважліва рады слоў:
1) паліто, сукенка, касцюм
2) жыта, пшаніца, ячмень
3) лебяда, асот, свірэпа
Якую агульную назву кожны рад слоў мае?
а) пустазелле б) адзенне в) збожжа
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-б, 2-а, 3-в
В) 1-б, 2-в, 3-а
Г) 1-в, 2-б, 3-а
Д) 1-в, 2-а, 3-б
16
Разгледзьце ўважліва малюнкі.
Назва якога малюнка з’яўляецца словам-адгадкай народнай загадкі?
Невялікі, рыжаваты, а хвост доўгі і калматы, на дрэве жыве, шышкі грызе.
A) малпа Б) птушка В) вавёрка Г) сава Д) рысь
17
Як напісаць па-беларуску назву рыбы щука?
A) плотка Б) карась В) мянтуз Г) лешч Д) шчупак
18
Закончыце сказ:
Сёння чацвер, а заўтра будзе … .
A) панядзелак Б) аўторак В) серада Г) пятніца Д) субота
19
Якая літара прапушчана ў словах?
1) Св..та 2) вец..р 3) м..тро
A) е Б) я В) ю Г) ё Д) і
20
Як называецца кветка, у якой пялёсткі пахучыя, а сцяблінка калючая?
A) ландыш Б) ружа В) рамонак Г) канюшына Д) дзівасіл
21
Якога слова не хапае ў прыказцы?
Чалавек без Радзімы, як салавей без … .
A) гнязда Б) ежы В) сябра Г) песні Д) выраю
22
Дадзены словы на рускай мове:
1) клюв 2) мел 3) карандаш
Падбярыце адпаведнікі на беларускай мове:
а) крэйда б) аловак в) дзюба
A) 1-а, 2-б, 3-в
Б) 1-а, 2-в, 3-б
В) 1-б, 2-а, 3-в
Г) 1-б, 2-в, 3-а
Д) 1-в, 2-а, 3-б
23
Выберыце з дадзеных назваў толькі імёны людзей.
1) Мацвей 2) Магілёў 3) Міканор 4) Мінск
A) 1, 2
Б) 1, 3
В) 2, 3
Г) 2, 4
Д) 3, 4
24
Прачытайце ўважліва народную загадку.
Растае сняжок,
Ажывае лужок.
Дзень прыбывае.
Якая пара наступае?
Вызначце адгадку, правільна паставіўшы пераблытаныя склады.
A) навяс Б) мазі В) сеньво Г) тале Д) лакзо