Выполнение задания     "Буслік-2021" (10-11 класс)

1

Дадзены ўстойлівыя звароты:

1) гнуць у … пагібелі

2) сагнаць … патоў

3) на … словы

Якія лічэбнікі прапушчаны ў выразах?

а) два       б) тры       в) чатыры       г) пяць       д) сем

A) 1-а, 2-б, 3-в

Б) 1-б, 2-а, 3-г

В) 1-в, 2-г, 3-а

Г) 1-д, 2-в, 3-б

Д) 1-б, 2-д, 3-а

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

2

Словазлучэнні падзяляюцца на іменныя, дзеяслоўныя, прыслоўныя ў залежнасці ад таго, якой часцінай мовы з’яўляецца галоўнае слова. Выберыце з прапанаваных іменныя словазлучэнні.

1) мокры ад дажду

2) першы ад дарогі

3) засеяны жытам

4) далёка ў лесе

A) усе словазлучэнні

Б) няма такіх словазлучэнняў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

3

Якія з наступных функцый выконвае сказ?

1) камунікатыўную       2) інфармацыйную       3) назыўную       4) тэкстаўтваральную       5) функцыю ўздзеяння

A) усе дадзеныя функцыі

Б) няма такіх функцый

В) 1, 2

Г) 2, 4

Д) 3, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

4

У якім сказе з дадзеных на месцы пропуску коска не ставіцца?

1. Навокал быў густы травяністы луг_ усыпаны расою.

2. Недзе пад поўнач пасыпаў сняжок_ густы і сухі.

3. Працяты марозам_ снег скрыпеў пад нагамі.

A) ва ўсіх сказах

Б) няма такіх сказаў

В) 1

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

5

Дадзены словы з польскай мовы: 1) nос; 2) żyć; 3) jeden; 4) ziemia. Падбярыце беларускія адпаведнікі: а) адзін; б) жыць; в) ноч; г) зямля.

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-б, 2-в, 3-г, 4-а

В) 1-в, 2-б, 3-а, 4-г

Г) 1-г, 2-а, 3-б, 4-в

Д) 1-а, 2-г, 3-в, 4-б

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

6

Вызначце тып дадзенага сказа.

Ноч прыйшла да зямлі на спатканне, захад скончыў агнём палаць, і дубы ў малочным тумане веліканамі ціха стаяць (У. Караткевіч).

A) просты сказ

Б) складаназлучаны сказ

В) складаназалежны сказ

Г) бяззлучнікавы складаны сказ

Д) складаны сказ з рознымі відамі сувязі

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

7

Устанавіце адпаведнасць паміж словамі-прафесіяналізмамі і прадстаўнікамі прафесій ці сфер дзейнасці, хто выкарыстоўвае гэтыя словы.

1) выключыць       2) ляп       3) ход канём       4) задраіць

а) марак       б) электратэхнік       в) журналіст       г) шахматыст

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-б, 2-в, 3-г, 4-а

В) 1-в, 2-а, 3-б, 4-г

Г) 1-г, 2-б, 3-а, 4-в

Д) 1-б, 2-г, 3-в, 4-а

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

8

У якім слове на месцы пропуску напішаце літару о?

1) св..еасаблівы       2) н..ваўтарэнне       3) н..ваеўрапейскі

A) ва ўсіх словах

Б) няма такіх слоў

В) у 1

Г) у 2

Д) у 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

9

У якім (ці якіх) з прапанаваных сказаў на месцы пропуску неабходна паставіць коску?

1. Лезучы ў нерат_ не пройдзеш уперад.

2. Ідучы па кладачцы_ на бакі не глядзі.

3. Едучы бачком_ ні з кім не зачэпішся.

A) ва ўсіх сказах

Б) няма такіх сказаў

В) у 1, 3

Г) у 2

Д) у 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

10

Выберыце з дадзеных словазлучэнне, у якім выдзеленыя словы з’яўляюцца амонімамі.

1) зборка аўтамабіля – зборка на сукенцы

2) прайшлі гады – прайшлі рабочыя

3) плошча прамаваугольніка – плошча ў цэнтры горада

A) усе словазлучэнні

Б) няма такіх словазлучэнняў

В) 1

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

11

У якім (ці якіх) з наступных сказаў на месцы пропуску працяжнік не ставіцца?

1. Нашы азёры _ вялікія і светлыя.

2. Страшэнны штукар і свавольнік _ гэты Нёман.

3. Возера ў сонечны дзень _ нібы люстэрка.

A) ва ўсіх сказах

Б) няма такіх сказаў

В) у 1

Г) у 2, 3

Д) у 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

12

Выберыце словы, у якіх на месцы пропуску напішаце літару .

1) за..граць       2) супер..нтэлект       3) с..граць       4) з..мправізаваць

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

13

Дадзены ўстойлівыя спалучэнні: 1) застаўся як … на мялі; 2) стройны як … ліванскі; 3) махае рукамі як … . Якія назоўнікі прапушчаны? Падбярыце правільныя варыянты: а) млын; б) рак; в) кедр.

A) 1-а, 2-б, 3-в

Б) 1-а, 2-в, 3-б

В) 1-б, 2-а, 3-в

Г) 1-б, 2-в, 3-а

Д) 1-в, 2-а, 3-б

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

14

Вы ведаеце раздзелы мовы: 1) фанетыка; 2) лексіка; 3) марфалогія; 4) сінтаксіс. Вызначце адпаведнасць з вывучаемымі ў іх паняццямі: а) службовыя часціны мовы; б) дыялектызмы; в) злучнік; г) азванчэнне.

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-б, 2-в, 3-г, 4-а

В) 1-в, 2-а, 3-б, 4-г

Г) 1-г, 2-б, 3-а, 4-в

Д) 1-а, 2-г, 3-в, 4-б

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

15

Вызначце правільна напісаныя лічэбнікі.

1) дзесяцімільённы       2) тышча сто дваццаць       3) пяцьдзясят       4) шасцьюдзесяцью       5) абедзьве

A) усе лічэбнікі

Б) няма такіх лічэбнікаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

16

Вызначце, у якіх словазлучэннях прыназоўнікі выражаюць аб’ектныя адносіны.

1) сукенка з шоўку

2) трымацца за парэнчы

3) адносіцца да прыроды

4) дом на два паверхі

A) ва ўсіх словазлучэннях

Б) няма такіх словазлучэнняў

В) у 1, 2

Г) у 2, 3

Д) у 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

17

Колькі слоў з [ш] у народным выслоўі?

Горш, калі баішся: і ліха не мінеш, і надрыжышся.

A) 0       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

18

Дадзены словы: 1) капуста; 2) касьба; 3) шчасце; 4) сціхаюць. Вызначце словы, у якіх усе зычныя гукі глухія.

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

19

Вымаўленне якіх слоў з дадзеных не супадае з напісаннем?

1) праменьчык       2) на кладцы       3) зжаліцца

A) усіх слоў

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

20

Дабрачынная дзейнасць, аказанне дапамогі бедным і тым, хто мае ў чым-небудзь патрэбу, іх апекаванне – гэта … .

A) філантрȯпія       Б) філатэлія       В) філігрань       Г) філафанія       Д) філуменія

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

21

Выберыце патрэбныя варыянты. Паводле сферы ўжывання этыкетныя формулы падзяляюцца на … .

1) нейтральныя       2) афіцыйныя       3) размоўныя

A) усе варыянты

Б) няма такіх варыянтаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

22

Вызначце з прапанаваных слова(-ы), утвораныя прыставачна-суфіксальным спосабам.

1) скульптар       2) выпраўленне       3) прывабны

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1

Г) 2, 3

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

23

Выберыце з дадзеных толькі нескланяльныя назоўнікі.

1) кашнэ       2) кафля       3) калібры       4) домна       5) ланч

A) усе назоўнікі

Б) няма такіх назоўнікаў

В) 1, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 5

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

24

Суаднясіце прозвішчы вядомых беларускіх мастакоў слова і месца іх нараджэння.

1) Іван Навуменка       2) Іван Чыгрынаў       3) Максім Танк       4) Віктар Карамазаў

а) горад Чэрыкаў       б) вёска Пількаўшчына       в) горад Васілевічы       г) вёска Вялікі Бор

A) 1-а, 2-б, 3-в, 4-г

Б) 1-б, 2-а, 3-г, 4-в

В) 1-б, 2-в, 3-а, 4-г

Г) 1-в, 2-г, 3-б, 4-а

Д) 1-г, 2-а, 3-в, 4-б

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

25

Як называецца мастацкі прыём прымяншэння велічыні, сілы прадмета ці з’явы, падзеі?

A) гіпербала       Б) літота       В) адухаўленне       Г) параўнанне       Д) метафара

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

26

Выберыце з дадзеных прыметнікі, якія супадаюць у значэнні ‘які мае адносіны да балота, уласцівы балоту’, але розняцца стылістычна.

1) балаця́ністы       2) балаця́ны       3) бало́тны       4) бало́цісты

A) 1, 2       Б) 1, 3       В) 1, 4       Г) 2, 3       Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

27

У старажытных рымлян назва першага дня месяца была – … .

A) нядзеля       Б) панядзелак       В) календы       Г) канікулы       Д) адпачынак

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

28

Закончыце выраз.

Адвербалізацыя – гэта пераход іншых часін мовы ў … .

A) назоўнікі       Б) прыметнікі       В) займеннікі       Г) прыслоўі       Д) дзеясловы

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

29

Выберыце крылатыя выразы, аўтары якіх названы правільна.

1. “У родным краі ёсць крыніца жывой вады…” (М. Танк).

2. “Палеткі мудрасці народаў – кнігі” (Д. Бічэль).

3. “Рукапісы не гараць” (М. Булгакаў).

A) усе выразы

Б) няма такіх выразаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

30

Усе ведаюць беларускую мастачку слова Эдзі Агняцвет. Дарэчы, у свой час псеўданім Агняцвет даў Янка Купала, якому 16-гадовая Эдзі прынесла пачытаць свае вершы. Паэт, калі аддаваў назад творы, сказаў: “Ты сама, як агняцвет (так у народзе называлі купальскую кветку)!” Якое сапраўднае прозвішча паэткі?

A) Аколава       Б) Галіноўская       В) Каган       Г) Арабей       Д) Маеўская

А)         Б)         В)         Г)         Д)