1
Колькі слоў у сказе?
Нелюблюсядзецьсклаўшырукі.
A) 2 Б) 3 В) 4 Г) 5 Д) 6
2
Які дзеяслоў прапушчаны ў народным выслоўі?
Сямёра аднаго … .
A) не сустракаюць
Б) не праважаюць
В) не бачаць
Г) не чакаюць
Д) не слухаюць
3
У якіх словах ёсць [т]:
1) сусед 2) крот 3) тыгр?
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 2
Г) у 1, 3
Д) у 2, 3
4
Выберыце правільна напісаныя прыклады:
1) яблачны пірог
2) чарнічнае варэнне
3) цагляны дом
4) лімоны сок
A) усе прыклады
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 3, 4
5
Які займеннік прапушчаны ў сказе?
“Бабуля, мы любім слухаць … казкі!” – радасна сказалі ўнукі.
A) табе Б) твае В) сабе Г) нас Д) наш
6
Уважліва прачытайце прыклады:
1) змяніць 2) схіл 3) сліва
У якіх словах свісцячы зычны перад мяккім зычным вымаўляецца мякка?
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 2
Г) у 1, 3
Д) у 2, 3
7
У народзе гавораць:
“Лепш … раз убачыць, чым сто разоў пачуць”.
Якое слова прапушчана?
A) адзін Б) пяць В) самому Г) аднойчы Д) сябру
8
Якая літара беларускага алфавіта не абазначае гука?
A) ё Б) й В) у Г) ў Д) ь
9
Дадзены прыклады:
1) камп’ютэр 2) шніцэль 3) жэмчужына
Якія словы напісаны няправільна?
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
10
Выберыце з прапанаваных словы, у якіх на месцы пропуску напішаце літару е:
1) з..ніт 2) за..ц 3) к..раміка
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 2
Г) у 1, 3
Д) у 2, 3
11
Вызначце правільны парадак назваў склонаў беларускай мовы.
A) назоўны, творны, давальны, вінавальны, родны, месны
Б) назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны
В) назоўны, давальны, вінавальны, родны, творны, месны
Г) родны, вінавальны, давальны, месны, творны, назоўны
Д) творны, родны, назоўны, месны, вінавальны, давальны
12
У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару у:
1) фра.. 2) тры..мф 3) шэдэ..р?
A) ва ўсіх словах
Б) няма такіх слоў
В) у 1, 2
Г) у 1, 3
Д) у 2, 3
13
Выберыце правільна напісаныя словы:
1) роспісь 2) дарошка 3) дзвер
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
14
Як называецца раўнавага, ураўнаважванне?
A) балаган Б) балагол В) баламут Г) баланс Д) баласт
15
У якім слове з прапанаваных на месцы пропуску напішаце мяккі знак ь:
1) кон..скі 2) смаргон..скі 3) ліпен..скі?
A) ва ўсіх словах
Б) няма такога слова
В) у 1
Г) у 2
Д) у 3
16
Лічэбнік два ў форме творнага склону напішаце … .
A) дваіх Б) дваімі В) двума Г) двумя Д) дзвума
17
Дадзены спалучэнні:
1) жыць у возера
2) стварыць на ўзор
3) жыць у суседстве
Якія прыклады напісаны правільна?
A) усе прыклады
Б) няма такіх прыкладаў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
18
Вызначце від аднасастаўнага сказа:
Не шукай ветру ў полі.
A) назыўны сказ
Б) пэўна-асабовы сказ
В) няпэўна-асабовы сказ
Г) абагульнена-асабовы сказ
Д) безасабовы сказ
19
Выберыце словы, у якіх на месцы пропуску напішаце ўстаўную літару в:
1) Радзі..он 2) па..ук 3) На..ум
A) усе словы
Б) няма такіх слоў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
20
Дадзены значэнні:
1) сталёвае кавадлачка для кляпання касы
2) грыб з цёмна-бурай шапкай на высокай ножцы; падбярозавік
3) надкапытны сустаў у жывёлы, а таксама косць гэтага сустава
Якім значэнням адпавядае назва бабка?
A) усім значэнням
Б) няма патрэбных значэнняў
В) 1, 2
Г) 1, 3
Д) 2, 3
21
Якое ўстойлівае спалучэнне мае значэнне 'памыліцца'?
A) даць пудла
Б) быць на віду
В) даць жару
Г) коса паглядаць
Д) даць перцу
22
Дадзены прыклады:
1) інтэллект 2) разводдзе 3) класс 4) саванна
Якія словы напісаны няправільна?
A) усе словы
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 2, 4
23
Пра вельмі прыемны, мяккі па сваім тэмбры звон (пра гукі званоў) у народзе гавораць:
“Чуецца … звон”.
Якое слова прапушчана?
A) калінавы Б) ажынавы В) малінавы Г) вішнёвы Д) янтарны
24
У якім творы Якуба Коласа расказваецца, што “яшчэ ад рання блінцы пякліся на сняданне”?
A) у паэме “Сымон-музыка”
Б) у паэме “Новая зямля”
В) у паэме “Міхасёвы прыгоды”
Г) у аповесці “У палескай глушы”
Д) у апавяданні “У старых дубах”
25
Дадзены сказы:
1) Тры і чатыры _ сем.
2) Гарох, дарэчы, _ старажытная расліна.
3) Сонца _ не месяц.
У якім сказе на месцы пропуску паставіце працяжнік?
A) ва ўсіх сказах
Б) няма такога сказа
В) у 1
Г) у 2
Д) у 3
26
Выберыце з прапанаваных складаназлучаны сказ:
1) Калі памыліўся, важна спакойна прызнаць памылку.
2) Летняе сонца прыгрэла – знікла раса.
3) Неба прываблівае бяздонным блакітам, лугавыя кветкі пераліваюцца фарбамі.
A) усе сказы
Б) няма патрэбнага сказа
В) 1
Г) 2
Д) 3
27
Дадзены лексічныя значэнні:
1) стары густы сасновы лес, які расце на высокім месцы
2) хімічны элемент, які ўваходзіць у састаў многіх мінералаў
3) халодны моцны, парывісты вецер, які дзьме з гор на марскім узбярэжжы
Якое(-ія) значэнне(-і) адпавядае(-юць) слову бор?
A) усе значэнні
Б) 1
В) 1, 2
Г) 2
Д) 2, 3
28
Выберыце з прапанаваных правільна напісаны(-ыя) прыклад(-ы):
1) два карпусы
2) тры корпусы
3) чатыры корпусы
A) усе прыклады
Б) няма такіх прыкладаў
В) 1
Г) 1, 2
Д) 2,3
29
Дадзены прыклады жанраў:
1) нарыс 2) артыкул 3) інтэрв'ю 4) выступленне
Якія жанры характэрны для публіцыстычнага стылю?
A) усе жанры
Б) 1, 2
В) 1, 3
Г) 2, 3
Д) 3, 4
30
Хто з вядомых паэтаў з’яўляецца аўтарам слоў:
“Без чалавечнасці не будзе і вечнасці”?
A) Якуб Колас
Б) Максім Багдановіч
В) Ніл Гілевіч
Г) Пімен Панчанка
Д) Максім Танк