Выполнение задания     "Буслік-2025" (10-11 класс)

1

Якое слова прапушчана ў народным выразе?

Лыжка дзёгцю ў бочцы … .

A) вады       Б) капусты       В) мёду       Г) солі       Д) снегу

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

2

Вызначце з прапанаваных словы, у якіх на канцы вымаўляецца [т].

1) горад       2) спорт       3) холад       4) статыст

A) усе словы

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

3

Якая літара знаходзіцца пасля літары ж у беларускім алфавіце?

A) і       Б) з       В) ё       Г) к       Д) й

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

4

Дадзена загадка:

Не жывыя, а пішчаць без злосці кожны раз, як прыязджаюць госці.

Знайдзіце адгадку ў пераблытаных літарах.

A) ы, в, о, т, а, р

Б) ы, р, у, т, к, а, я, н

В) ы, в, д, ё, р

Г) в, а, л, і, к, п, а, і

Д) ы, к, о, н, в

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

5

Якое слова прапушчана ў народным выслоўі?

Лёгкі здабытак – … пражытак.

A) дрэнны       Б) ненадзейны       В) цяжкі       Г) лёгкі       Д) невыносны

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

6

При проведении конкурса этот вопрос не оценивался или правильными являются два варианта ответа. Поэтому при тестовом выполнении он пропускается. При проверке своих ответов вы сможете посмотреть и пропущенный вопрос.

7

Якое слова з прапанаваных можа ўжывацца ў якасці назоўніка і ў якасці лічэбніка?

1) шосты       2) пяты       3) левы       4) дробны

A) няма такога слова

Б) 1

В) 2

Г) 3

Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

8

Званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, мастацтва, называецца … .

A) дыпламант       Б) дыпламат       В) дыпломнік       Г) лаўрэат       Д) выдатнік

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

9

Вызначце, якія з дадзеных слоў напісаны няправільна.

1) адлюстраванне       2) загоенны       3) люстранны

A) усе словы

Б) няма такіх слоў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

10

Дадзены сказы:

1. Шыла ў мяшку не схаваеш.
2. Напішы, мой сябар, ліст з дарогі.
3. Прыгожае дрэнным не стане.

Вызначце двухсастаўны сказ.

A) усе сказы

Б) няма такога сказа

В) 1

Г) 2

Д) 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

11

Якія дзеепрыметнікі з прапанаваных напісаны правільна?

1) засеяны       2) звезяны       3) намаляваны       4) скошанны

A) усе дзеепрыметнікі

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

12

Выберыце з дадзеных словы, у якіх на месцы пропуску неабходна напісаць апостраф.

1) рэл..еф       2) пер..е       3) шампін..ён       4) інтэрв..ю

A) усе словы

Б) 1, 2

В) 1, 3

Г) 2, 3

Д) 2, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

13

Дадзены прыметнікі:

1) рэформенны       2) сонны       3) драўлянны

Вызначце правільна напісаныя прыклады.

A) усе прыклады

Б) няма правільна напісаных прыкладаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

14

Вызначце з прапанаваных дробавыя лічэбнікі.

1) паўтара       2) абое       3) пяць сёмых       4) чацвёра

A) усе лічэбнікі

Б) няма такіх лічэбнікаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

15

Дадзены прыклады:

1) падкаленны       2) насенне       3) аддаць       4) ладдзя

У якіх словах адбылося падваенне зычных?

A) ва ўсіх словах

Б) у 1, 2

В) у 1, 3

Г) у 2, 3

Д) у 2, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

16

Дадзены сказы:

1) Пасябравалі з вучнем Петрыкавым.
2) Добрыя ўспаміны звязаны з горадам Петрыкавым.
3) Павіталіся з Андрэем Рагачовым.

У якіх прыкладах уласныя назоўнікі напісаны правільна?

A) ва ўсіх прыкладах

Б) няма такіх прыкладаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 1, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

17

Выберыце з прапанаваных рознаспрагальныя дзеясловы.

1) есці       2) бегчы       3) шукаць

A) усе дзеясловы

Б) няма такіх дзеясловаў

В) 1, 2

Г) 1, 3

Д) 2, 3

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

18

Дадзены ўстойлівыя спалучэнні:

а) гула асмаленая
б) кішкі пераесці
в) сухоты кішаньковыя.

Падбярыце словы-сінонімы:

1) абрыднуць       2) безграшоўе       3) анічога

A) а-1, б-2, в-3

Б) а-2, б-3, в-1

В) а-2, б-1, в-3

Г) а-3, б-2, в-1

Д) а-3, б-1, в-2

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

19

Якія бываюць злучнікі паводле функцыянальнага прызначэння? Выберыце патрэбны варыянт.

1) вытворныя і невытворныя
2) простыя і састаўныя
3) адзіночныя і паўторныя
4) злучальныя і падпарадкавальныя.

A) усе варыянты       Б) 1       В) 2       Г) 3       Д) 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

20

Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова?

Падзелім дваццаць на пяць.

A) дзейнікам       Б) выказнікам       В) дапаўненнем       Г) азначэннем       Д) акалічнасцю

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

21

Выберыце з прапанаваных назоўнікі, якія ў форме меснага склону адзіночнага ліку маюць канчатак .

1) сузор’е       2) поле       3) каваль       4) вучань

A) усе назоўнікі

Б) 1, 2

В) 2, 3

Г) 2, 4

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

22

У якіх словах на месцы пропуску напішаце літару я?

1) і..рогліф       2) аві..тар       3) і..нізацыя       4) клаві..тура

A) ва ўсіх словах

Б) у 1, 2

В) у 1, 3

Г) у 2, 3

Д) у 2, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

23

Дадзены сказ:

Бабуля прышыла аплік.

Якое значэнне мае выдзеленае слова?

A) зашпілька для петляў адзення, звычайна ў выглядзе кружка

Б) металічны кручок для зашпільвання адзення

В) ажурныя сятчатыя вырабы з ільняных, шаўковых і іншых нітак для аздобы бялізны, адзення

Г) ушыты або прышыты зверху адзення мяшочак для дробных рэчаў і грошай

Д) частка адзення, якая пакрывае руку

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

24

Анафара – гэта … .

A) прыём увасаблення паэтычнай ідэі ў мастацкім творы апасродкавана, шляхам намёку на агульнавядомыя факты ці з’явы

Б) завершаны па думцы і форме невялікі па аб’ёме лірычны або ліра-эпічны твор, напісаны вершаванай мовай

В) мастацкае падкрэсліванне істотнай прыметы якога-небудзь прадмета ці з’вы

Г) від рыфмы, у якой супадаюць толькі націскныя галосныя гукі

Д) паўтор аднолькавых гукаспалучэнняў, слоў ці выразаў у пачатку вершаваных радкоў або суседніх строф

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

25

Дадзены назоўнікі:

1) механік       2) мецэнат       3) фалерыст

Суаднясіце іх са значэннямі:

1) чалавек, які назірае за работай машын
2) чалавек, які калекцыяніруе значкі і розныя нагрудныя знакі адрознення
3) чалавек, які спрыяе развіццю мастацтваў, навук і аказвае ім фінансавую падтрымку

A) а-1, б-2, в-3

Б) а-1, б-3, в-2

В) а-2, б-1, в-3

Г) а-3, б-2, в-1

Д) а-3, б-1, в-2

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

26

Выберыце з прапанаваных нескланяльныя назоўнікі.

1) стрэмя       2) цяля       3) мадам       4) рагу

A) усе назоўнікі

Б) няма такіх назоўнікаў

В) 1, 2

Г) 2, 3

Д) 3, 4

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

27

Якое слова прапушчана ў народным выслоўі?

Абібокам жыць – толькі … капціць.

A) сала       Б) каўбасы       В) галаву       Г) неба       Д) вопратку

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

28

Дадзены імёны герояў мастацкіх твораў:

а) Косця       б) Тэкля       в) Сцяпан

Суаднясіце імёны герояў і назвы твораў:

1) Васіль Быкаў “Незагойная рана”
2) Віктар Карамазаў “Дзяльба кабанчыка”
3) Іван Навуменка “Настаўнік чарчэння”

A) а-1, б-2, в-3

Б) а-1, б-3, в-2

В) а-2, б-1, в-3

Г) а-3, б-2, в-1

Д) а-3, б-1, в-2

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

29

Паэма Канстанціна Вераніцына “Тарас на Парнасе” была ўвекавечана скульптарамі ў кампазіцыі “Тарас на Парнасе”, якая ўстаноўлена ў … .

A) Астраўлянах       Б) Гарадку       В) Віцебску       Г) Ашмянах       Д) Пінску

А)         Б)         В)         Г)         Д)  

30

Хто з класікаў беларускай літаратуры ў свой час сказаў: “Кніга – настаўнік жыцця”?

A) Іван Фёдараў

Б) Янка Сіпакоў

В) Іван Мележ

Г) Іван Шамякін

Д) Янка Брыль

А)         Б)         В)         Г)         Д)