В.У. Праскаловіч, І.Д. Воюш, В.І. Караткевіч, А.А. Радзевіч
У зборнік уключаны матэрыялы правядзення творчых конкурсаў на рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» на працягу 2012–2019 навучальных гадоў: тэксты для водгукаў на мастацкі твор, тэматыка вусных выказванняў, навукова-метадычныя рэкамендацыі і парады па падрыхтоўцы, крытэрыі ацэнкі конкурсных работ і выступленняў, узорныя работы канкурсантаў, практыкум, слоўнікі-мінімумы неабходных тэрмінаў і паняццяў.
Адрасуецца вучням устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, выкладчыкам збораў па падрыхтоўцы да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», усім, хто цікавіцца беларускай мовай.