І.У. Ялынцава
“Марфемны слоўнік беларускай мовы для малодшых школьнікаў” уключае больш за 10 000 слоў. У аснову Слоўніка пакладзена перш за ўсё лексіка, якая выкарыстоўваецца ў падручніках па беларускай мове для вучняў малодшых класаў. У ім прадстаўлена марфемная структура слоў, якія адносяцца да такіх часцін мовы, як назоўнік, прыметнік, дзеяслоў і прыслоўе. Пры складанні слоўніка выкарыстоўваецца алфавітны прынцып падачы матэрыялу.
Выданне адрасавана вучням малодшага школьнага ўзросту, таксама можа быць карысна настаўнікам пачатковых класаў агульнаадукацыйных школ, гімназій.