І.У. Ялынцава
Словаўтваральны слоўнік уключае больш за 3 000 словаўтваральных пар. Аснову слоўніка склалі перш за ўсё агульнаўжывальныя лексемы, якія сустракаюцца ў падручніках па беларускай мове для малодшых класаў. У ім прадстаўлена ўтварэнне слоў, якія адносяцца да такіх часцін мовы, як назоўнік, прыметнік, дзеяслоў і прыслоўе. Слоўнікавыя артыкулы падаюцца ў алфавітным парадку.
Выданне адрасуецца вучням малодшага ўзросту і настаўнікам пачатковых класаў агульнаадукацыйных школ, гімназій.