Вынікі конкурсу "Буслік-2026"

07.04.2026

Буслік

Падведзены вынікі гульні-конкурсу па беларускай мове і літаратуры "Буслік-2026". Конкурс быў праведзены 12 лютага 2026 года. У ім прынялі ўдзел 56 813 навучэнцаў з 1718 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Конкурс праводзіўся па шасці варыянтах заданняў, якія былі падрыхтаваны для вучняў 2-11 класаў. Праявілі цікавасць і прынялі ўдзел у гульні і два навучэнца першага класа. Размеркаванне ўдзельнікаў у адпаведнасці з класамі наступнае:

Буслік

На дыяграмах ніжэй прыведзены звесткі аб тым, які працэнт правільных адказаў атрыманы ад удзельнікаў на кожнае з пытанняў задання. Узроўні складанасці пытанняў у 3, 4 і 5 балаў для нагляднасці абазначаны рознымі колерамі. Нагадаем, што ўзровень складанасці пытанняў вызначаецца пасля праверкі ўсіх работ па колькасці ўдзельнікаў, якія адказалі на іх правільна. Дзесяць (восем для вучняў 1-4 класаў) найбольш лёгкіх пытанняў, на якія правільна адказала большасць удзельнікаў, ацэньваюцца па 3 балы, дзесяць (восем) найбольш цяжкіх пытанняў – па 5 балаў, астатнія дзесяць (восем) – па 4 балы.

Паспяховасць выканання задання для 2 класа:

Буслік

У сувязі з тым, што сярод прапанаваных варыянтаў адказаў не аказалася правільнага, пытанне №7 не ацэньвалася.

На дыяграме можна ўбачыць, што самыя юныя ўдзельнікі конкурсу досыць паспяхова справіліся з заданнем. Лідэрам па колькасці правільных адказаў (89%) стала пытанне №16, у якім прапанавалась адгадаць народную загадку пра елку. Менш за ўсё правільных адказаў (42%) атрымана на пытанне №23 пра касяк плотак.

Паспяховасць выканання задання для 3-4-х класаў вучнямі 3 класа:

Буслік

Паспяховасць выканання задання для 3-4-х класаў вучнямі 4 класа:

Буслік

З дыяграм бачна, што пытанні №№ 1, 3, 5, 7, 9, 12, 13, 19 і 23 ацэнены для ўдзельнікаў з розных паралеляў у розную колькасць балаў. Самым лёгкім стала пытанне №11 (93% і 96% правільных адказаў адпаведна), у якім трэба было вызначыць слова, якое падыходзіць для заканчэння сказа. Менш за ўсё правільных адказаў (20% і 21% адпаведна) атрымана на пытанне №10, у якім неабходна было назваць словы, у якіх ёсць [п]. Большасць удзельнікаў выбралі словы з літарай п. Аднак, [п] азначае зычны цвёрды гук.

Звесткі аб выкананні задання для 5-6-х класаў вучнямі 5 класа:

Буслік

Паспяховасць выканання задання для 5-6-х класаў вучнямі 6 класа:

Буслік

Пытанні №№ 4, 13, 17, 22, 25 і 30 ацэнены для ўдзельнікаў з розных паралеляў у розную колькасць балаў. Самымі лёгкімі ў заданні сталі пытанні №6 (89% і 91% правільных адказаў адпаведна) і №21 (89% і 90% правільных адказаў адпаведна). У пытанні №6 большасць уздельнікаў верна вызначылі, які сказ з'яўляецца пытальным. У пытанні №21 прапанавалась вызначыць слова, якое падыходзіць для заканчэння сказа. Найбольш складаным (11% і 13% правільных адказаў адпаведна) для ўдзельнікаў аказалася пытанне №29 аб лексічным значэнні слова бок. Большасць вучняў адказалі, што гэта слова мае толькі адно значэнне – прастора справа або злева ад сярэдняй лініі. Сапраўды гэты назоўнік мае некалькі асноўных лексічных значэнняў. Усе прыклады, якія прыведзены ў пытанні, з'яўляюцца правільнымі.

Інфармацыя аб выкананні задання для 7-8-х класаў вучнямі 7 класа:

Буслік

Паспяховасць выканання задання для 7-8-х класаў вучнямі 8 класа:

Буслік

У розную колькасць балаў для розных класаў ацэнены пытанні №№ 12, 18, 23 і 28. Пытанні №9 і №10 сталі самымі лёгкімі ў гэтым заданні (па 91% правільных адказаў). У пытанні №9 неабходна было ўставіць літару на месцы пропуску ў слове ..лён, каб атрымалася назва дрэва з шырокімі фігурнымі лістамі. У пытанні №10 большасць удзельнікі дакладна падабралі патрэбны займеннік для прапанаванага сказа. Менш за ўсе правільных адказаў (18% і 20% адпаведна) удзельнікі далі на пытанне №11 пра вымаўленне свісцячага зычнага гука. Ва ўсіх прыкладах пытання свісцячы зычны перад мяккім зычным вымаўляецца мякка.

Звесткі аб выкананні задання вучнямі 9 класа:

Буслік

Самым лёгкім у гэтым заданні стала пытанне №1 (91% правільных адказаў) пра ягады. Найбольш складаным (13% правільных адказаў) для дзевяцікласнікаў аказалася пытанне №25 аб няправільна ўжытых спалучэннях аднародных членаў.

Паспяховасць выканання задання для 10-11-х класаў дзесяцікласнікамі:

Буслік

Паспяховасць выканання задання для 10-11-х класаў вучнямі 11 класа:

Буслік

У гэтым заданні ў розную колькасць балаў для вучняў розных класаў ацэнены пытанні №№ 6, 13, 21 і 24. Найбольш паспяхова ўдзельнікі справіліся з адказам на пытанне №5 (88% і 83% правільных адказаў адпаведна), дакладна выбраўшы займеннік. Менш за ўсё правільных адказаў (17% і 16% адпаведна) вучні далі на пытанне №19. Большасць удзельнікаў не ведалі, што імя Радзівон пішацца з літарай в.

Узровень складанасці заданняў у цэлым характарызуе сярэдні бал па краіне. На наступнай дыяграме паказаны сярэдні бал для кожнай паралелі:

Буслік

Звяртаем увагу ўдзельнікаў і арганізатараў конкурсу, што на працягу 15 дзён вынікі з'яўляюцца папярэднімі і могуць быць зменены. У гэты час можна звяртацца з пытаннямі і заўвагамі, пасля чаго вынікі аб'яўляюцца канчатковымі.

Пасля размяшчэння канчатковых вынікаў удзельнікі, якія зарэгістраваны на сайце, змогуць дадаць у асабісты кабінет вынік свайго ўдзелу ў гульні-конкурсе і атрымаць электронны варыянт пасведчання ўдзельніка.

Кожны ўдзельнік конкурсу "Буслік-2026" атрымае прыз «для ўсіх». 20% удзельнікаў, якія паказалі лепшыя вынікі ў сваіх установах адукацыі, будуць заахвочаны прызамі «за высокі вынік».

Выказваем падзяку настаўнікам і арганізатарам за дадзеную навучэнцам магчымасць прыняць удзел у гульні-конкурсе.

Жадаем удзельнікам поспехаў у вучобе і ў інтэлектуальных спаборніцтвах.

uparrow