Падведзены вынікі гульні-конкурсу па беларускай мове і літаратуры "Буслік-2024". Конкурс быў праведзены 22 лютага 2024 года. У ім прынялі ўдзел 59 546 навучэнцаў з 2064 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь. |
Конкурс праводзіўся па шасці варыянтах заданняў, якія былі падрыхтаваныя для вучняў 2-11 класаў. Праявілі цікавасць і прынялі ўдзел у гульні і трое навучэнцаў першага класа. Размеркаванне ўдзельнікаў у адпаведнасці з класамі наступнае:
На дыяграмах ніжэй прыведзены звесткі аб тым, які працэнт правільных адказаў атрыманы ад удзельнікаў на кожнае з пытанняў задання. Узроўні складанасці пытанняў у 3, 4 і 5 балаў для нагляднасці абазначаны рознымі колерамі. Нагадаем, што ўзровень складанасці пытанняў вызначаецца пасля праверкі ўсіх работ па колькасці ўдзельнікаў, якія адказалі на іх правільна. Дзесяць (восем для вучняў 1-4 класаў) найбольш лёгкіх пытанняў, на якія правільна адказала большасць удзельнікаў, ацэньваюцца па 3 балы, дзесяць (восем) найбольш цяжкіх пытанняў – па 5 балаў, астатнія дзесяць (восем) – па 4 балы.
Паспяховасць выканання задання для 2 класа:
На дыяграме можна ўбачыць, што самыя юныя ўдзельнікі конкурсу досыць паспяхова справіліся з заданнем. Лідарам па колькасці правільных адказаў (91%) стала пытанне №5 аб тым, як стукае дзяцел па дрэве. Менш за ўсё правільных адказаў (54%) атрымана на пытанне №21, у якім неабходна было завяршыць прыказку.
Паспяховасць выканання задання для 3-4-х класаў вучнямі 3 класа:
Паспяховасць выканання задання для 3-4-х класаў вучнямі 4 класа:
З дыяграм бачна, што пытанні №№5, 8, 9, 14, 16 і 21 ацэнены для ўдзельнікаў з розных паралеляў у розную колькасць балаў. Для ўсіх удзельнікаў самым лёгкім стала пытанне №2 (89% і 91% правільных адказаў адпаведна), у якім было неабходна выбраць імёны дзяўчынак. Менш за ўсё правільных адказаў (26% і 25% адпаведна) атрымана на пытанне №7. Большасць удзельнікаў няўважліва прачыталі пытанне і падлічылі колькасць слоў, якія пачынаюцца з літары с, аднак трэба было падлічыць колькасць слоў, якія пачынаюцца з гука [с], г. зн. ўлічваць, што гукі бываюць цвёрдымі і мяккімі.
Звесткі аб выкананні задання для 5-6-х класаў вучнямі 5 класа:
Паспяховасць выканання задання для 5-6-х класаў вучнямі 6 класа:
У сувязі з тым, што сярод прапанаваных варыянтаў адказаў не аказалася правільнага, пытанне №13 гэтага задання не ацэньвалася.
Пытанні №14 і №24 ацэнены для ўдзельнікаў з розных паралеляў у розную колькасць балаў. Самым лёгкім (па 95% правільных адказаў) у заданні аказалася пытанне №1 пра назвы кветак. Найбольш складаным (27% правільных адказаў) для ўдзельнікаў пятай паралелі аказалася пытанне №23, у якім трэба было знайсці словы, напісаныя па-беларуску няправільна. Для шасцікласнікаў самым складаным (26% правільных адказаў) стала пытанне №27, у якім прапанавалася адказаць, якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова.
Інфармацыя аб выкананні задання для 7-8-х класаў вучнямі 7 класа:
Паспяховасць выканання задання для 7-8-х класаў вучнямі 8 класа:
У сувязі з тым, што сярод прапанаваных варыянтаў адказаў не аказалася правільнага, пытанне №9 гэтага задання не ацэньвалася.
У розную колькасць балаў для розных класаў ацэнены пытанні №4 і №6. Пытанне №3 (пра бярозу) стала самым лёгкім пытаннем гэтага задання (94% і 93% правільных адказаў адпаведна). Менш за ўсе правільных адказаў (22%) сямікласнікі далі на пытанне №25 (правільна напісаныя прыклады з прапанаваных), а васьмікласнікі (20%) – на пытанне №29 (вызначыць сказ, у якім правільна падкрэслены дзейнік).
Звесткі аб выкананні задання вучнямі 9 класа:
Самым лёгкім пытаннем гэтага задання аказалася пытанне №1 (93% правільных адказаў) аб правільным напісанні слова дождж. Найбольш складаным (14% правільных адказаў) для дзевяцікласнікаў стала пытанне №21 аб тым, якія адносіны могуць існаваць паміж граматычнымі часткамі складаназлучанага сказа.
Паспяховасць выканання задання для 10-11-х класаў, над якім працавалі дзесяцікласнікі:
Паспяховасць выканання задання для 10-11-х класаў вучнямі 11 класа:
У гэтым заданні ў розную колькасць балаў для вучняў розных класаў ацэнены пытанні №№21, 22, 23 і 24. Найбольш паспяхова ўдзельнікі справіліся з адказам на пытанне №2 (86% і 82% правільных адказаў адпаведна), у якім неабходна было завяршыць народнае выслоўе. Менш за ўсё правільных адказаў атрымана на пытанне №7 (11% і 12% адпаведна) аб правапісе канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду ў родным склоне.
Узровень складанасці заданняў у цэлым характарызуе сярэдні бал па краіне. На наступнай дыяграме паказаны сярэдні бал для кожнай паралелі:
Звяртаем увагу ўдзельнікаў і арганізатараў конкурсу, што на працягу 15 дзён вынікі з'яўляюцца папярэднімі. У гэты час можна звяртацца з пытаннямі і заўвагамі, пасля чаго вынікі аб'яўляюцца канчатковымі.
Пасля размяшчэння канчатковых вынікаў удзельнікі, якія зарэгістраваны на сайце, змогуць дадаць у асабісты кабінет вынік свайго ўдзелу ў гульні-конкурсе і атрымаць электронны варыянт пасведчання ўдзельніка.
Кожны ўдзельнік конкурсу "Буслік-2024" атрымае прыз «для ўсіх». 20% удзельнікаў, якія паказалі лепшыя вынікі ў сваіх установах адукацыі, будуць заахвочаны прызамі «за высокі вынік».
Выказваем падзяку настаўнікам і арганізатарам за прадстаўленую навучэнцам магчымасць прыняць удзел у гульні-конкурсе.
Жадаем усім здароўя, добрага настрою, поспехаў у вучобе і ў інтэлектуальных спаборніцтвах.