Кенгуру Буслiк Зубренок Колосок Лингвистенок Журавлик Инфомышка Белка Глобусенок Синица Олимпионок Кентаврик

Пачалася дастаўка прызоў за ўдзел у конкурсе «Буслік-2017»

08.12.2017

Призы

Пачалася дастаўка прызоў і друкаваных пратаколаў з канчатковымі вынікамі для арганізатараў і ўдзельнікаў конкурсу «Буслік-2017». Прызы і матэрыялы дастаўляюцца ва ўстановы раённых (гарадскіх) аддзелаў і ўпраўленняў адукацыі па ўказаных адрасах.

Удзельнікі гульні-конкурсу па беларускай мове і літаратуры «Буслік-2017» заахвочваюцца наступным чынам. «Прыз для ўсіх» уключае ў сябе пасведчанне ўдзельніка, сувенірны магніт і адно з выданняў:

✦ для ўдзельнікаў, якія навучаліся ў 3-4 класах, – кніга «Прыгоды дзяўчынкі Агапкі і ката Фокуса». У кнігу казак вядомага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Георгія Марчука ўвайшлі цікавыя, арыгінальныя казкі на вясковую і гарадскую тэматыку, у якіх аўтар пераканаўча, праз людзей, жывёл і птушак, паказвае, як патрэбна любіць жыццё, Радзіму, абараняць дабро і справядлівасць.

✦ для ўдзельнікаў, якія навучаліся ў 5-11 класах, – даведачнае выданне «Гістарычныя здабыткі Беларусі». Выданне змяшчае звесткі аб гістарычных архітэктурных і культурных аб'ектах Беларусі, а таксамі звесткі аб вядомых беларускіх творцах літаратуры.

Призы

Дадатковы прыз удзельнікам, якія навучаліся ў 3-4 класах, – кніга «Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала». Героі казкі – «насельнікі» Чырвонай кнігі. У кожнага з іх – свой характар і стаўленне да свету. Адпаведна гэтаму і разгортваюцца казачныя падзеі.

Дадатковы прыз удзельнікам, якія навучаліся ў 5-11-х класах і паказалі добрыя вынікі, – кніга «Літаратура ў пытаннях і адказах». Кнігу складаюць літаратурныя віктарыны і крыжаванкі. Яны прысвечаны пэўным раздзелам, якія вывучаюцца ў 5-11 класах на ўроках літаратуры, а таксама асобным аўтарам і іх творам, змяшчаюць пытанні і па тэорыі літаратуры. Віктарыны для вучняў 9-11 класаў прысвечаны асноўным перыядам развіцця нацыянальнай літаратуры, жыццёваму і творчаму шляху пісьменнікаў.

Прызёрам 1-3 ступеняў таксама будуць уручаны медалі.

Призы

Прадугледжана таксама заахвочванне арганізатараў конкурсу.

Віншуем усіх удзельнікаў і прызёраў конкурсу! Жадаем захоплена і з цікавасцю атрымліваць новыя веды. Выказваем падзяку за працу і ўвагу да сваіх вучняў ўсім настаўнікам і арганізатарам.

Прыносім свае прабачэнні за вымушаную затрымку тэрмінаў выдачы прызоў. Дзякуем за цярпенне і разуменне. Жадаем усім аптымізму, мэтанакіраванасці, настойлівасці і ўпэўненасці ў сабе!

Поделиться: