Кенгуру Буслiк Зубренок Колосок Лингвистенок Журавлик Инфомышка Белка Глобусенок Синица Олимпионок Кентаврик

УВАГА!
Ёсць змены ў папярэдніх выніках гульні-конкурсу "Буслік-2017"

10.05.2017

Буслік

Унесены змены ў папярэднія вынікі ўдзельнікаў 3-6-х класаў гульні-конкурсу "Буслік-2017"

Па-першае. Для таго, каб усе ўдзельнікі былі ў аднолькавых умовах, каб не пацярпеў ніхто з іх, арганізатарамі і аўтарам задання было прынята рашэнне аб выключэнні пытання №21 для 5-6-х класаў з падліку балаў. Пытанне не ацэньваецца, балы за адказ на яго ўдзельнікам не дадаюцца і не адымаюцца.

Справа ў тым, што пасля размяшчэння на сайце папярэдніх вынікаў гульні-конкурсу "Буслік-2017" у аргкамітэт паступілі звароты некалькіх удзельнікаў аб тым, што ўказаны варыянт правільнага адказу Г пытання №21 задання для 5-6 класаў на самай справе не з'яўляецца правільным, таму што ў транскрыпцыі слова "шампіньён" не адзначана мяккасць гуку [й'].

Некаторыя з тых, хто звярнуўся да нас, меркавалі, што трэба лічыць правільным варыянт адказу Б (няма патрэбных прыкладаў). Аднак, па прычыне таго, што гук [й'] заўжды з'яўляецца мяккім, у некаторых дапаможніках па беларускай мове яго мяккасць не абазначаюць спецыяльным сімвалам. Па гэтай жа прычыне мяккасць гэтага гука ў транскрыпцыі слоў рускай мовы таксама ніколі не абазначаецца. Верагодна, менавіта па гэтай прычыне вялікая колькасць удзельнікаў (33% пяцікласнікаў і 32% шасцікласнікаў) выбралі ў якасці правільнага варыянт Г. Арганізатары гульні-конкурсу лічаць, што ў дадзенай сітуацыі рашэнне аб зняцці пытання з падліку балаў будзе правільным. З улікам унесеных выпраўленняў вынікі гульні-конкурсу «Буслік-2017» для ўдзельнікаў 5-6-х класаў пералічаны.

Па-другое. Па прычыне парушэння ў некаторых установах адукацыі патрабаванняў па арганізацыі і правядзенню гульні-конкурсу і яе правілаў у некаторых удзельнікаў 3-4-х класаў былі перагледжаны іх вынікі, што таксама знайшло сваё адлюстраванне ў канчатковых пратаколах.

Арганізатары конкурсу і аўтары заданняў прыносяць выбачэнні ўдзельнікам конкурсу, іх бацькам і настаўнікам за дапушчаныя недакладнасці і выказваюць падзяку ўсім тым, хто ўважліва і сур'ёзна аналізуе пытанні нашых заданняў і паведамляе нам пра заўважаныя памылкі.

Жадаем усім поспехаў і добрага настрою!

Поделиться: